|
|
|
Што такое «Трэці шлях»?
Місія і вартасьці
"Трэці шлях" — гэта спосаб удзелу ў грамадзкім і палітчыным жыцьці нашай краіны, а таксама адкрытая дэмакратычная дыскусійная пляцоўка, на якой абмяркоўваюцца тэмы, важныя для сёньняшняй і заўтрашняй Беларусі. Мы верым, што нельга дасягнуць посьпеху ў зьмяненьні грамадзтва, толькі паўтараючы досьвед мінулага (першы шлях) альбо капуючы шлях разьвіцьця іншых дзяржаваў (другі шлях). Мы абмяркоўваем, аналізуем і ацэньваем розныя мадэлі дзяржаўнага ладу, і імкнемся знайсьці той, трэці шлях разьвіцьця беларускай нацыі, які прывядзе да яе росквіту. Мы дзейнічаем у інтарэсах найхутчэйшых пераменаў да лепшага ў нашай краіне і яе мадэрнізацыі ў адкрытую і свабодную дзяржаву. Місія:
Стратэгічныя мэты:
Вартасьці:
Нашае стаўленьне:
Прыярытэты тактычныя:
На бягучым этапе свайго разьвіцьця супольнасьць "Трэці шлях" здольнае эфэктыўна выконваць місію мэдыятара/аб'яднаўцы грамадзянскіх і палітычных супольнасьцяў Беларусі. Яно зьяўляецца тым незалежным "трэцім" стрыжнем, вакол якога магчымая пабудова сеціва беларускіх грамадзянскіх актывістаў (сеціўнае арганізацыі грамадзянскіх актывістаў і ініцыятываў Беларусі). Што можа даць "Трэці шлях" сваім партнэрам, чаго ня маюць яны; за што можа несьці адказнасьць наша супольнасьць?
• сучасныя і бясьпечныя камунікацыі - Статус вядучага моладзевага аналітычнага цэнтру / стварэньне праекту краіны – сваёй візіі Беларусі і шляхоў яго дасягненьня.
Наша краіна?Мы жывем у Беларусі, дзе ўлада і ўсё, што зь ёю зьвязана, належыць вузкаму колу асобаў. Яны гатовыя жорстка падаўляць любое іншадумства і спробы канкурэнцыі зь імі ў палітыцы і ў эканоміцы. На чале гэтых людзей - нелегітымны прэзыдэнт Лукашэнка. У іхных руках грошы, сілавыя структуры, тэлевізія, радыё, прэса. Яны ня хочуць зыходзіць, яны баяцца дэмакратычных пераменаў. Яшчэ яны вельмі дрэнна пераносяць гумар і сатыру зь сябе. Гэта выклікала ў нас шэраг праблемаў - на нашых актывістаў былі заведзеныя крымінальныя справы, мы былі пазбаўленыя кампутараў, шэрагу валянтэраў і актывістаў. Некалькі нашых людзей былі вымушаныя пакінуць сваю краіну, бо ім пагражаў арышт. Але наша праца працягваецца! И главное – мы верим в то, что мы делаем, и уверены в нашем успехе! І галоўнае – мы верым у тое, што мы робім, і ўпэўненыя ў нашым посьпеху! Візія будучыні супольнасьці: У сярэднетэрміновай пэрспэктыве (да 2008 г.) Беларусь устане перад выбарам – як разьвівацца далей. Улада Лукашэнкі слабее і ў агляднай будучыні змушаная будзе альбо трансфармавацца ў штосьці меней таталітарнае, альбо саступіць месца іншым сілам. У той жа час востра стаіць пытаньне дзеяздольнасьці яе пераемнікаў – новай эліты Беларусі. Прадстаўнікі апазыцыйных партый і рухаў з-за спэцыфікі свайго разьвіцьця ў апошняе дзесяцігодзьдзе здольныя ўзяць на сябе гэтыя функцыі і выканаць іх эфэктыўна толькі ў вельмі абмежаваным маштабе. Цяперашняя ўладная эліта без фігуры Лукашэнкі нежыцьцяздольная як гарант стабільнасьці ў краіне, слабаканкурэнтная як палітычная сіла. Супольнасць "Трэці шлях" у такой сытуацыі, адэкватна ацэньваючы ўласныя сілы і патэнцыял, імкнецца ня толькі максымізаваць свой удзел у зьмене ўладных элітаў у краіне, але і загадзя падрыхтаваць кадравы рэзэрв маладых прафэсіяналаў, якія абапіраюцца на свой праект разьвіцця Беларусі на доўгатэрміновую пэрспэктыву. Яго базаю павінна выступіць місія "Трэцяга шляху" - спрыяць мадэрнізацыі Беларусі ў пасьпяховую і канкурэнтаздольную краіну з прыярытэтам лібэральных вартасьцяў. Мы не займаемся папулізмам і выпускам загадзя невыканальных заяваў накшталт неадкладнага стварэньня новай партыі лібэральнага толку. У лукашэнкаўскай Беларусі гэта магчыма толькі зь яго непасрэднай ухвалы. Гэта не наш выбар. Мы працуем у сфэры максымізацыі нашага кадравага і аналітычнага патэнцыялу, інфармацыйнага ўплыву і партнэрска-лябісцкіх кантактаў на Захадзе і ў Расеі. Каб у пэрыяд постлукашысцкай трансфармацыі быць здольнымі на нешта большае, чым проста рэгістрацыя палітычнай партыі. Мы жадаем рэальна ўплываць на вэктар разьвіцьця нашай краіны.
Хто мы?Мы – актывісты і валянтэры "Трэцяга шляху" – гэта група маладых людзей з рознымі прафэсіямі і жыцьцёвым досьведам, але з агульнымі каштоўнасьцямі і імкненьнем жыць у той Беларусі, якую мы сабе ўяўляем. Мы верым, што нельга дамагчыся посьпеху ў справе ператварэньня грамадзтва, толькі прайграваючы досвед мінулага (першы шлях) - гэта шлях не для маладога грамадзтва Беларусі. Гэта шлях Лукашэнкі і яго людзей. У той жа час Беларусь мае свае асаблівасьці грамадзкага разьвіцьця, якія не дазваляюць дамагчыся посьпеху праз сьляпое капіяваньне шляху разьвіцьця іншых дзяржаваў (другі шлях). Мы абіраем трэці шлях. Мы хочам актывізаваць маладое пакаленьне беларусаў. Маючы досыць ведаў аб розных мадэлях разьвіцьця грамадзтва, валодаючы прафэсійнымі навыкамі сусьветнага класа, ведаючы свой уласны народ, яны будуць здольныя знайсьці той – трэці шлях разьвіцьця беларускай нацыі, – які прывядзе яе да росквіту. Мы дзейнічаем у інтарэсах найхутчэйшых пераменаў да лепшага ў нашай краіне і яе мадэрнізацыі ў адкрытую і вольную дзяржаву. Мы імкнемся:• Стварыць на аснове супольнасці сайтаў “Трэці шлях” прастору для вольнай дыскусіі па пытаньнях будучыні Беларусі. • Сабраць вакол нас людзей, якія падзяляюць нашы погляды, для абмену меркаваньнямі, знаёмства і сумесных дзеяньняў. І самае галоўнае – мы плянуем пераўтварыць нашу ініцыятыву ва ўстойлівы грамадзкі рух. Гэта будзе супольнасьць актыўных, таленавітых, неабыякавых беларусаў, якая зможа прапанаваць грамадству эфэктыўны дэмакратычны шлях разьвіцця Беларусі.
Спадзяемся, што кожны з вас захоча ўзяць удзел хоць бы ў адной з гэтых ініцыятываў! Чаго мы дасягнуліМы працуем з 21 жніўня 2004 года. Толькі за апошні год працы нашы сайты ў Інтэрнэце наведала больш за паўмільёны чалавек з усяго сьвету. У дзень у сярэднім нас наведвала каля 1400 чалавек (паводле www.akavita.by ). Нашы асноўныя сайты зьяўляюцца лідэрамі ў катэгорыі «Грамадзтва і Палітыка» беларускага сэгмэнта інтэрнэту. Спачатку сваёй дзейнасьці "Трэці шлях" складаўся толькі з 5 чалавек. Зараз нас некалькі дзясяткаў актывістаў, яшчэ больш людзей нас падтрымліваюць і сочаць за нашай актыўнасцю. Наша супольнасць мае сваіх актывістаў у Беларусі, Украіне, Нямеччыны, ЗША, Расіі, Польшчы, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі. Нашы праекты Нашы кампаніі
Нашы партнэрыЗа час сваёй працы супольнасьць "Трэці шлях" набыла шэраг партнэраў за мяжой і ў Беларусі. Нашыя партнэры ўдзельнічаюць у сумесных праектах з намі, мы дапамагаем адзін аднаму ў нашай дзейнасьці. У Беларусі нашымі асноўнымі партнэрамі зьяўляюцца: праект Гарт/Лімон (Гомель), моладзевы праект "ВОКА", грамадзкая ініцыятыва "Партнэрства", грамадзкая ініцыятыва "Воля народа", незалежны паліталягічны інтэрнэт-праект "Наше мнение". За мяжой – гэта Лібэральныя партыі Нямеччыны і Эстоніі, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (Летува), арганізацыі "Адкрытая Эстонія" (Эстонія), "Майдан" (Украіна), "Адкрытая Беларусь" (Латвія), Фонд Робэрта Боша (Нямеччына), DBG (Нямецка-беларускае таварыства) (Нямеччына), інтэрнэт-праект Belarusnews.de (Нямеччына), ініцыятыва "Погляд" (ЗША), ініцыятывы беларускай дыяспары ў Францыі, Швэцыі і Бэльгіі, арганізацыя Pontis (Славаччына), People in Need (Чэхія), Маладыя хрысціянскія дэмакраты Славаччыны.
Як і дзеля чаго мы дзейнічаем21 жніўня 2006 года – 2 дзень нараджэньня нашай супольнасьці. Мы радыя сьвяткаваць яго разам з новымі сябрамі нашай супольнасьці, якія гатовыя стаць нашымі валянтэрамі і актывістамі. Наша дзейнасьць як у рамках інтэрнэту, так і па-за ім арганізуецца паводле прынцыпаў добраахвотнага ўдзелу, асабістай зацікаўленасьці і прыярытэту самафінансаваньня і прыватных ахвяраванняў. Аднак, мы маем устойлівыя кантакты з ш\рагам прыватных і істытуцыянальных арганізацый-донараў, якія падтрымліваюць нашу дзейнасьць у інтэрнэце і дзейнасць нашых групаў за межамі Беларусі. Для нас “Трэці шлях” – гэта спосаб удзелу ў грамадзкім і палітычным жыцьці нашай краіны, а таксама адкрытая дэмакратычная дыскусійная пляцоўка, на якой абмяркоўваюцца тэмы, важныя для сёньняшняй і заўтрашняй Беларусі.
Як нам дапамагчы?У дзейнасьці "Трэцяга шляху" можна ўдзельнічаць рознымі спосабамі. Вы спэцыяліст па ІТ тэхналёгіях – дызайнэр, флэшэр, праграміст, адміністратар, Вы журналіст, маркетоляг або PR-спэцыяліст? Для разьвіцця сайтаў нашых праектаў мы запрашаем вас далучыцца да нас, уключыцца ў сумесную працу з нашай тэхнічнай і PR-групай. Вы жадаеце пісаць і публікавацца на нашых сайтах? Калі ласка! Паведамце нам пра Вашае жаданьне і прыкладзеце свой артыкул, матэрыял альбо ідэю публікацыі. Ваш матэрыял можа быць апублікаваны пасьля кансультацый з рэдакцыяй сайта http://bielarus.3dway.org. Вы жадаеце абмеркаваць зь іншымі людзьмі цікавыя Вам пытаньні? Падзяліцца эксклюзіўнай інфармацыяй пра працу нашых дзяржаўных органаў? Распавесьці вядомую толькі Вам гісторыю з жыцьця краіны? Наведайце наш форум на сайце “Трэці шлях” (http://forum.3dway.org). Вы маеце здольнасьці, крэатыўныя ідэі для стварэньня новых інфармацыйных прадуктаў (відэа, аўдыё, анімацыйных)? Дасылайце вашы працы нам. Мы будзем радыя дапамагчы Вам у папулярызацыі вашых працаў і ідэяў! Вы жадаеце дапамагчы нам у распаўсюдзе нашай інфармацыі? Нам вельмі важны Ваш удзел. Раздрукуйце або зкапуйце столькі асобнікаў прадукта, колькі можаце, і распаўсюдзьце яго сярод тых, каму ён можа быць цікавы. Вы маеце ідэі новых праектаў альбо прапановы датычна наяўных? Напішыце нам пра іх! Вашыя ідэі не застануцца без увагі. Мы будзем радыя дапамагчы Вам у іх рэалізацыі! Вы жадаеце прадстаўляць нашыя інтарэсы ў рэгіёнах краіны альбо за мяжой? Напішыце нам. Мы адкрытыя для дыялёгу ва ўсіх астатніх выпадках. Зьвязацца з намі можна праз інтэрнэт Нам цікавае Ваша меркаваньне! |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|