28-м быў па выніках сённяшняй гонкі пераследу на этапе Кубка свету ў Фінляндыі беларускі біятланіст Сяргей Новікаў. Адзначым, што на агнявых рубяжах ён зрабіў толькі адзін промах. Рустам Валіулін фінішаваў 33-м. А пераможцам гонкі стаў француз Марцін Фуркад, інфармуе "Прессбол".
Кантрабандыста выявілі ўкраінскія мытнікі падчас праверкі цягніка "Львоў — Мінск". 46-гадовы жыхар горада Сарны (Ровенская вобласць) меў пры сабе 208 грамаў марыхуаны, якую скотчам прымацаваў да цела. Аднак наркотыкі знайшоў службовы сабака, паведамляе .
Беларуская асацыяцыя журналістаў, а не Беларускі саюз журналістаў прэтэндуе на тое, каб у ліку іншых дэмакратычных грамадскіх арганізацый увайсці ў склад беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі палітыкі Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" (Еўранэст). Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня БАЖ Жана Літвіна.
Пададзеныя дакументы на рэгістрацыю вядомага апазіцыйнага актывіста, а цяпер вайскоўца тэрміновай службы Франака Вячоркі кандыдатам у дэпутаты Мазырскага раённага Савета дэпутатаў па Станцыйнай выбарчай акрузе №25.
Лідэр аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Павел Севярынец у складзе некалькіх дзесяткаў ініцыятыўных групаў збірае подпісы за кандыдатаў ад БХД у рэгіёнах.
Першы медаль на Паралімпійскіх гульнях заваявала беларуская зборная. Васіль Шапцебой быў трэцім у біятлоннай гонцы на 3 кіламетры для спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі.
Пададзеныя дакументы на рэгістрацыю вядомага апазіцыйнага актывіста, а цяпер вайскоўца тэрміновай службы Франака Вячоркі кандыдатам у дэпутаты Мазырскага раённага Савета дэпутатаў па Станцыйнай выбарчай акрузе №25.
Лідэр аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Павел Севярынец у складзе некалькіх дзесяткаў ініцыятыўных групаў збірае подпісы за кандыдатаў ад БХД у рэгіёнах.
Купюру ў 1 мільён долараў ЗША канфіскавалі балгарскія мытнікі з экспрэс-пошты. Як паведамляе , купюра была, нібыта, выпушчаная ў 1923 годзе. Аднак Мінфін ЗША паведамляе, што максімальны намінал сярод выпушчаных ім купюраў належыць залатому сетыфікату 1934 года на 100 тысяч долараў.
Жыхары Бярозаўкі (Лідскі раён) накіроўвалі зварот дэпутату Палаты прадстаўнікоў Міхаілу Ардзе. Між іншым яны прасілі дэпутата адказаць, як ён адносіцца да таго, што ў аддзяленнях дзённага стацыянара бярозаўскай лякарні пацыентам даводзіцца за свае сродкі набываць медпрэпараты для лячэння.

Паспяхова выступілі ў чарговых матчах НХЛ беларускія легіянеры. У пераможным матчы "Манрэаля" над "Бостанам" (3:2) Сяргей Касціцын закінуў дзве шайбы, на рахунку Андрэя Касціцына галявая перадача.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (6-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў 1/16 фінала турніра ў Індыян-Уэльсе (ЗША) з агульным прызавым фондам 4,5 млн долараў. Азаранка перамагла Зюбіле Бамер (47) з Аўстрыі — 6:1, 7:5 і сустрэнецца з іспанкай Марыяй-Хасэ Мартынес Санчэс (33).
Яшчэ 500 трактароў і больш за 1000 адзінак іншай тэхнікі набудзе Венесуэла ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес на сустрэчы па выніках працоўных нарадаў міжурадавай беларуска-венесуэльскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Целы загінулых у Мурманскай вобласці беларускіх турыстаў будуць дастаўленыя на радзіму спецвагонам у панядзелак. Вагон адправіўся з Мурманска ўвечары 13 сакавіка. Усе выдаткі, звязаныя з перавозкай, узялі на сябе мясцовыя ўлады, паведамляе тэлеканал.
Барысаўскі БАТЭ ў суботу разграміў мінскі "Партызан" (былы МТЗ-РІПА) у першым матчы 1/4 фінала Кубка Беларусі — 7:0. Гульня прайшла ў сталічным футбольным манежы.
У суботу праходзяць тры матчы 1/4 фінала футбольнага Кубка Беларусі. Салігорскі "Шахцёр" пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева вырваў перамогу ў Гродне ў мясцовага "Нёмана" — 2:1. Прайграючы амаль увесь матч (у гаспадароў поля на 14-й хвіліне гол забіў Андрэй Горбач), госці правялі на апошніх хвілінах два галы, вызначыліся Аляксандр Грэнькоў і Павел Сітко.