Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Вы выйгралі выбары, а я - падлік галасоў
Анастасіё Самоса-малодшы, прэзыдэнт Нікараґуа
Партнэры:
Office for a Democratic Belarus
няўрадавая беларуская лёбі-арганізацыя ў Брусэлі
Час перамагаць!
маніфэст новага палітычнага пакаленьня беларусаў
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Студзень 2009
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
      1 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
Дата
Сайт Лукашэнкі прадстаўлены на беларускай мове
06/28/2007 - 11:25 / Хартыя 97
Афіцыйны інтэрнэт-партал Аляксандра Лукашэнкі з сёння прадстаўлены і на беларускай мове. Пра гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
камэнтараў: 0
Атлянт расправіў плечы
06/28/2007 - 00:10
"Атлянт расправіў плечы" (“Atlas Shrugged”) - знакаміты раман амэрыканскай філязоўкі Айн Рэнд, бадай што адна зь першых кнігаў у жанры бізнэс-раману, а таксама першы мастацкі твор у бібліятэцы “Трэцяга Шляху”. Раман выйшаў у 1957 годзе і прызнаны адным з найлепшых і найважнейшых літаратурных твораў XX стагодзьдзя. Эканамічная сыстэма краіны павінна быць максымальна прадуктыўнай, а значыць рацыянальнай, а значыць максымальна лібэральнай, іншага ня дадзена. Яна не павінна ставіць клопат пра слабых вышэй за прадстаўленьне магчымасьці паклапаціцца пра сябе самастойна тым, хто да гэтага здольны. Тое ж самае тычыцца палітыкі і грамадзкага ладу, прычым нават у большай ступені. Як толькі на ўзроўні грамадзтва пачынаюць займацца эстэтызмам і “Вялікімі мэтамі”, дзеля якіх нібыта можна ахвяраваць інтарэсамі асобы, пачынаецца дарога ў каменны век. І гэта незалежна ад таго, ці зьяўляюцца гэтыя рэчы камуфляжам для злачынных намераў альбо прадуктам наіўнасьці. Пра ўсё гэта піша Айн Рэнд у сваім рамане.
камэнтараў: 0
МІТЫНГ ПАМЯЦІ БЫКАВА
06/23/2007 - 12:23 / Радыё Рацыя
Вечарам 22 чэрвеня каля магілы Васіля Быкава на Усходніх могілках Менска адбыўся мітынг, прысвечаны памяці народнага пісьменніка Беларусі, які памёр у гэты дзень у 2003 годзе.
камэнтараў: 0
Бел-рус-камэдыя
06/23/2007 - 12:18 / Наша Ніва
У пятніцу ў сталiцы прайшоў устаноўчы сход Менскага гарадзкога грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь».
камэнтараў: 0
Гайдукевіч заявіў у Рыме, што ў Беларусі няма палітвязьняў
06/23/2007 - 12:16 / Радыё Свабода
“У Беларусі няма палітвязьняў і мы на гэтым настойваем”,– заявіў сёньня ў Рыме спэцыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Гайдукевіч, перадае італьянскае агенцтва AGI.
камэнтараў: 0
Курс беларускай мовы ў ВНУ стане абавязковым
06/21/2007 - 09:37 / Радыё Свабода
У 2006-2007 навучальным годзе рэктары ВНУ самастойна вывучалі пытаньне аб неабходнасьці ўвядзеньня курсу прафэсійнай лексыкі беларускай мовы. З новага навучальнага году курс беларускай мовы абавязкова будзе ўключаны ў вучэбныя пляны. Да таго, у новым Законе ад адукацыі цяпер будзе артыкул аб увядзеньні ва ўсіх унівэрсытэтах беларускамоўных плыняў і груп.
камэнтараў: 0
Эўразьвяз пазбавіў Беларусь гандлёвых прэфэрэнцый
06/17/2007 - 10:50 / Наша Ніва
У пятніцу, 15 чэрвеня, Эўрапейскі Зьвяз пастанавіў выключыць Беларусь з Абагуленай сыстэмы прэфэрэнцый. Рашэньне зьвязана з парушэньнем правоў прафсаюзаў і працоўных у краіне.
камэнтараў: 0
ЛУКАШЭНКА НА ВУЛІЦАХ БРЭСТА
06/14/2007 - 17:07 / Радыё Рацыя
У Брэсце новая тэндэнцыя — усё часцей і часцей на рэкламных бігбордах замест самой рэкламы з’яўляюцца цытаты прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
камэнтараў: 0
"Ад кожнага - па здольнасьцях, кожнаму - па патрэбе"
06/13/2007 - 01:21
- На заводзе, дзе я прапрацаваў дваццаць гадоў, нешта здарылася. Усё пачалося, калі памёр стары гаспадар і справы прынялі яго спадчыньнікі.  Іх было трое, двое сыноў і адна дачка. Яны распрацавалі новы плян кіраваньня заводам. Яны прапанавалі, каб мы прагаласавалі за яго, і мы амаль адзінагалосна прагаласавалі "за". Мы ня ведалі, што гэта за плян, і думалі, што ён добры. Не, не зусім так. Мы думалі, што павінны лічыць яго добрым. Плян прадугледжваў, што кожны будзе працаваць па сваіх здольнасьцях, а яго праца будзе аплочвацца па ягоных запатрабаваньнях. Мы... У чым справа, мэм? Чаму вы так глядзіце на мяне? (Урывак з кнігі Айн Рэнд "Атлянт расправіў плечы".)
камэнтараў: 0
З прэфэрэнцыямі прыйдзецца разьвітацца
06/12/2007 - 13:13 / Наша Ніва
Па выніках паседжаньня ў Жэнэве Беларусь ізноў унесеная ў спэцпараграф Міжнароднай канфэрэнцыі працы.
камэнтараў: 0
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org