|
|
|
Смага нішто – імідж усё12/15/2006 - 13:27 Пры слове імідж адразу ўзгадваецца адзін са слоганаў кампаніі Кока-кола: імдж нішто – смага ўсё. Аднак гэтую антытэзу вельмі лёгка перафразіраваць, змяніўшы месцамі словы. Атрымліваецца, смага нішто – імідж усё. Прычым, слова смага, у гэтым выпадку, будзе выконваць ролю матэматычнага х, якім можна замяніць любое іншае паняцце. Такім чынам, мы падкрэсліваем важную ролю, якую адыгрывае імідж у жыцці не толькі арганізацыі, але і чалавека. Пры гэта сведчаць і шматлікія показкі і афарызмы: добрая слава – другая спадчына, добрая думка людзей больш трывалая чым грошы, рэпутацыя саладзейшая за ружы, погалас – гэта сам бог. Важнасць іміджу адзначаюць і піаршчыкі. Так, Сяргей Красуля у артыкуле “Асаблівасці камунікацыі пры фармаванні іміджу” ўзгадвае выраз Ф. Чэстэрфільда: “Куды бы мы не ішлі, рэпутацыя наша – ня важна, добрая ці дурная – нас абавязкова апярэдзіць”. А В. Каралькоў у кнізе “Основы паблик рилейшнз” піша: “Імідж неабходны карпарацыі, каб людзі ўсведамлялі і ацэньвалі яе ролю ў эканамічным, палітычным і сацыяльным жыцці канкрэтнай мясцовасці ці краіны агулам. Карпарацыі з дапамогай іміджу трэба зрабіць добрае ўражанне пра сябе не толькі сярод сваіх служачых, але і ўшырокім маштабе – сярод людзей, якія ўвогуле не маюць ніякіх адносінаў да яе ці да яе прадукцыі”. У нашам эсэ мы паспрабуем даць адказы на пытанні: “Які існуе імідж беларускіх НДА і як кіраваць стварэннем імджу недзяржаўных арганізацый?” Пад іміджам у гэтым выпадку будзем разумець “мадэль, “бачанне” арганізацыі, што ствараецца пры дапамозе любога зварота да яе (як з боку кліента – так і з боку асабістага персанала, блізкіх арганізацый, якія супрацоўнічаюць ці канкуруюць, грамадскай думкі і г.д.)”. Уплыў стэрэатыпаў на імідж Пры фарміраванні іміджу важнае значэнне мае сацыяльны стэрэатып і яго ўплыў на масавую свядомасць, бо менавіта на іх будуецца масавая свядомасць. Як адзначае Каралько, “стэрэатыпы – непахісныя, эмацыйна афарбаваныя, спрошчаныя мадэлі абхектыўнай рэальнасці, якія выклікаюць у чалавека пачуццё сімпатыі ці атныпатыі, што асацыюецца з тым ці іншым набытым ім досьведам.”. Такім чынам, стэрэатыпы – неад’емная частка псіхікі чалавека. Яны, з аднаго боку, садзейнічаюць абагульненню рэальнасці і дапамагаюць хуткаму прыняццю рашэнняў. А з другога боку, фарміруюць спрошчаную сацыяльную свядомасць, што прыводзіць да шаблонных паводзінаў. Менавіта стэрэатыпы ўплываюць на грамадскую думку. Таму трэба змяняць грамадскія стэрэатыпы на карысць іміджу арганізацыі. Трэба адзначыць, што ў сённяшняй беларускай сітуацыі дзяржаўныя СМІ стварылі негатыўны імдж недзяржаўных арганізацый. Ён асацыюецца з выразамі: “грантасосы”, “экстрэмісты”, “прадажныя амерыканцам”, “глупцы, якім зазамбіравалі голавы”, “гультаі”. Выключэнні склдаюць сацыяльна скіраваныя арганізацыі. Хаця іх імдж не адпавядае статусу трэцяга сектара. У асноўным да іх існуюць такія стэрэатыпы: “з іх дапамогай па знаёмству можна адправіць дзіцёнка за мяжу”, “гуманітарная дапамога”. У выніку, дзейнасць арганізацый не ўспрымаеца ў поўным аб’ёме па прычыне таго, што насельніцтва не давярае існуючаму іміджу. Элементы іміджу Умоўна імідж можна раздзяліць на ўнутраны і знешні. Унутраны імідж – гэта імідж унутры арганізацыі. У НДА сюда адносяцца стасункі паміж лідэрамі і валанцёрамі, паміж самімі валанцёрамі, паміж грамадскімі актывістамі, вобраз арганізацыі ў вачах валанцёраў. Станоўчым бокам трэцяга сектару з’яўляецца наданне важнай ролі ўнутранаму іміджу ў арганізацыі. Сюды можна аднесці і карпаратыўныя вечарыны, і адукацыю валанцёраў, і трэнінгі па стварэнні каманды, і сяброўскія паміж сябрамі арганізацыі. Недахопам па фарміраванню ўнутранага іміджу з’яўляецца неправільане размеркаванне абавязкаў. Звычайна лідэр бярэ ўсё на сябе, валанцёры ж не адчуваюць свае унёскі ў агульную справу. Знешні імідж – імідж арганізацыі ў грамадскай думцы. Пра гэта адзначалася вышэй, калі гаворка ішла пра стэрэатыпы. Трэба дадаць, што пры фарміраванні знешняга іміджу арганізацыі забываюцца візію і месседж. Некаторыя аб’яднанні зусім іх не маюць. Многім арганізацыям не хапае ўмення правільна выбраць канал перадачы інфармацыі. Так, графіці з назвай арганізацыі на прыватнай маёмасці не стварылі пазітыўнага іміджу, а толькі выклікалі сярод незаангажаваных беларусаў непрыемныя пачуцці. У структуру іміджу ўваходзіць рэальны, пажаданы і неабходны імідж. Рэальны імідж – гэта “ўспрыняцце кампаніі мэтавай аудыторыі, якое склалася на бягучы момант пасля комплекса рэкламных і іншых уздзеянняў (сюды ўваходзіць і досьвед непасрэднага зварота да паслугаў кампаніі і інш.)”. Пажаданы імідж: вобраз, які арганізацыя жадае стварыць аб сябе. Неабходны імідж – імідж, які забяспечвае эфектыўнасць дасягненнея пастаўленых мэтаў. Сыходзячы з гэтага, трэба памятаць: 1. знешні імідж мусіць адпавядаць унутранаму. Такую суаднесенасць не заўжды выконваюць НДА. Так, некаторыя арганізацыя адным з накірункаў дзейнасці ўказваюць дапамогу грамадскім ініцыятывам. Аднак на практыцы прадстаўнікі грамадскіх ініцыятыў сутыкаюцца з пагардлівасцю і звышзанятасцю сябраў арганізацый. Таму грамадскія ініцыятывы не надта імкнуцца звяртацца за дапамогай да такіх арганізацый. У выніку, нават сярод грамадскіх актывістыаў з’яўляецца ў такіх арганізацый з’яўляецца імідж “грантасосаў”. Рэкамендацыі па стварэнню іміджу Для стварэння пазітыўнага іміджу, нават у нашых складаных умовах, арганізацыі мусяць прытрымлівацца пэўных правілаў. 1. Трэба мець распрацаваны план па стварэнню пазітыўнага іміджу як знешняга, так і ўнутранага. Прычым пры распрацоўцы плану трэба правільна прааналізаваць і ўлічыць недахопы арганізацыі, выбраць пэўныя метады рэалізацыі. Без выканання гэтых пунктаў немагчыма аптымізацыя матэрыяльных і віртуальных носьбітаў іміджу (вэб-старонак, дыскаў, лейбаў і г.д.) Юлія Сівец |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даслаць камэнтар