12/16/2006 - 03:23
Салігорск сявяткаваў Дзень горада. Актывіст моладзевага дэмакратычнага руху Андрэй Тычына ўзьняў над плошчу нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, за што і быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПу.
У гэты ж час супрацоўнікі міліцыі зрывалі сьцяг з гаўбцы прыватнае кватэры насупраць цэнтральнай плошчы.
Увечары Андрэй Тычына падчас вывешвання транспаранту "Мы памятаем" да якога былі прымацаваня партрэты зьніклых палітыкаў,быў зноў затрыманы АМАПам і праз тры гадзіны дзевяціклясьнік Андрэй быў на свабодзе. На яго былі складзены некалькі пратаколаў аб парушэнні грамадскага парадку, цягам верасьня ён будзе чакаць разгляду ягонае справы на адміністрацыянай камісіі.




Iван Шыла
Даслаць камэнтар