Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145)
query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = &#039;3:7ab4291c7552475f9914dcb3e683993f&#039;</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4553', '', '38.103.63.59', 1228427917) in
/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line
172
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145)
query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Access denied for user: &#039;d3wayorgby@localhost&#039; to database &#039;outd3wayorg_by&#039;\nquery: LOCK TABLES cache_filter WRITE</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4553', '', '38.103.63.59', 1228427917) in
/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line
172
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145)
query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: UPDATE cache_filter SET data = &#039;&lt;div class=\\&quot;text\\&quot;&gt;\\n&lt;p&gt;22-мільённая краіна, у якой рэжым быў адным з найбольш жорсткіх у савецкім блёку, робіць адназначную ацэнку сыстэмы, зрынутай у сьнежні 1989 г. І гэта ўсё адбываецца амаль за два тыдні да ўваходу краіны ў Эўразьвяз.&lt;/p&gt;\\n&lt;p&gt;У гіганцкі Палац Парлямэнту ў Бухарэсьце сёньня зьедуцца знакамітыя гось in
/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line
172
Румынія сёньня афіцыйна абвесьціць камунізм злачыннай сыстэмай
12/18/2006 - 18:06 / Наша Нiва
22-мільённая краіна, у якой рэжым быў адным з найбольш жорсткіх у савецкім блёку, робіць адназначную ацэнку сыстэмы, зрынутай у сьнежні 1989 г. І гэта ўсё адбываецца амаль за два тыдні да ўваходу краіны ў Эўразьвяз.
У гіганцкі Палац Парлямэнту ў Бухарэсьце сёньня зьедуцца знакамітыя госьці з усяго сьвету. Прэзыдэнт Румыніі Траян Басэску запрасіў іх узяць удзел ва ўрачыстай сэсіі палатаў парлямэнту. Басэску афіцыйна асудзіць на ёй камунізм і прызнае сыстэму злачыннай.
Сымбалічнага акту, аднак, не было б, калі б у красавіку не была скліканая прэзыдэнцкая камісія па справах вывучэньня камуністычнай дыктатуры. «Чакаю ад камісіі дакладу, які мне дазволіць афіцыйна асудзіць камунізм», – казаў тады прэзыдэнт.
Цягам дзевяці месяцаў 19 экспэртаў пад кіраўніцтвам прафэсара Ўладзімера Тысманяну рыхтавалі даклад пра вынікі 50 год камуністычнага рэжыму ў Румыніі.
У першую такую камісію ў постсавецкай Эўропе трапілі паважаныя навукоўцы і асобы грамадзкага жыцьця, між іншым вядомы дэсыдэнт і старшыня Таварыства былых палітычных вязьняў Канстанцін Тыку Думітрэску, стваральнік Мэмарыялу ахвяраў камунізму Ромулас Русан, а таксама праваслаўны мітрапаліт Банату Нікалаэ Карнеану – адзіны сярод румынскіх царкоўных гіерархаў, хто прызнаўся ў супрацоўніцтве з камуністычнай бясьпекай.
Большасьць дасьледчыкаў, аднак, склалі маладыя навукоўцы. Яны ўпершыню мелі мажлівасьць карыстацца архівамі тайнай паліцыі «Сэкурытатэ», якія да гэтага часу заставаліся сакрэтнымі.
Даклад камісіі, што налічвае 650 старонак, будзе прэзэнтаваны сёньня кіраўніком дзяржавы абедзьвюм палатам парлямэнту. У ім пералічваюцца асноўныя злачынствы рэжыму, а таксама зазначаецца адказнасьць асобных людзей і іх роля ў падзеях тых часоў.
Даслаць камэнтар