|
|
|
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = &#039;3:50b82426281a678a05340cf3bbcb6636&#039;</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4561', '', '38.103.63.59', 1227116233) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Access denied for user: &#039;d3wayorgby@localhost&#039; to database &#039;outd3wayorg_by&#039;\nquery: LOCK TABLES cache_filter WRITE</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4561', '', '38.103.63.59', 1227116233) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: UPDATE cache_filter SET data = &#039;&lt;p&gt;Адна з самых вялікіх праблемаў апошняга часу &amp;ndash; неймаверная блытаніна ў азначэньнях. Яна ніяк не дае нам паразумецца. Адно слова &amp;laquo;дэмакратыя&amp;raquo; чаго вартае. Для адных гэта &amp;ndash; самы справядлівы лад, для іншых &amp;ndash; пачвара зь сямю галовамі. Для кагосьці нацыяналісты &amp;ndash; гэта фашысты, для іншых &amp;ndash; гэта in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Пальцы адной рукі12/19/2006 - 10:57 / Наша Ніва Адна з самых вялікіх праблемаў апошняга часу – неймаверная блытаніна ў азначэньнях. Яна ніяк не дае нам паразумецца. Адно слова «дэмакратыя» чаго вартае. Для адных гэта – самы справядлівы лад, для іншых – пачвара зь сямю галовамі. Для кагосьці нацыяналісты – гэта фашысты, для іншых – гэта патрыёты. У сваю чаргу, апошнія словам «патрыёты» называюць «лукашыстаў» ды апартуністаў. А калі замежны журналіст прыяжджае да нас, а потым піша ў артыкуле пра «правых» ды «левых», то даўмецца, каго ён мае на ўвазе, найчасьцей проста немагчыма. Асабліва дасталося дыхту тэрмінам «сацыялісты», «левыя» – надта шмат авантурыстаў ды круцялёў прыцягвае да сябе ідэя сацыяльнай справядлівасьці. Але калі мы адчынім першы нумар «НН» (1906 году), то ўжо ў рэдакцыйным артыкуле прачытаем, што газэта стваралася для таго, каб патрапіць «і пад стрэху бедной курной хаты мужыка-беларуса». Ці вось сёмы нумар «НН» – вялікае фота дэпутатаў першай Думы Аладзіна, Жылкіна ды Анікіна, якія «наймацней стаялі за народную свабоду і зямлю для працуючых на ёй». Пачытаеш артыкулы, вершы, апавяданьні, ды разумееш: «Наша Ніва» пачатку мінулага стагодзьдзя была газэта спрэс сацыял-дэмакратычная. І гэта натуральна: якія яшчэ погляды маглі быць сапраўды прагрэсіўнымі ва ўмовах расейскага манархічнага рэжыму? Сацыялізм зь нечалавечым тварамСавецкі лад ня толькі вынішчыў выбітных беларускіх сацыял-дэмакратаў фізычна – ён падмяніў само разуменьне пра ідэю сацыяльнай справядлівасьці. Калі той брутальны строй, які будаваўся ў СССР, называўся сацыялізмам, то камунізм мусіў стацца сапраўдным пеклам. Нядзіва, што ў многіх людзей, крытычна настроеных да савецкага ладу, выпрацаваўся ўстойлівы ванітны рэфлекс на словы з коранем «сацыял». Іншыя ж, наадварот, намёртва зьвязалі гэты корань з навязанымі стэрэатыпамі ды ўласнымі фантазіямі пра ідэальны савецкі лад. Менавіта на эмоцыях гэтых людзей грае, бы на тых цымбалах, усе 12 год свайго прэзыдэнцтва Аляксандар Лукашэнка. Фактычна, ён скраў у сацыял-дэмакратаў іх базу – сумленьне ды палітычная культура не дазволілі ім паабяцаць народу столькі, колькі яму наабяцаў «адзіны сапраўдны сацыяліст». Вось і выйшла, што найбольш актыўнай засталася менавіта тая частка апазыцыі, якая мае больш ці менш правыя (у рамках заходняй тэрміналёгіі) погляды. Спаборніцтва з Лукашэнкам вялося на ўзроўні ідэалаў (незалежнасьць супраць зьліцьця з Расеяй, нацыянальная культура супраць нэасавецкае і г.д.), аднак пры гэтым прэзыдэнт учэпіста трымаў у руках усе козыры сацыял-дэмакратаў. Але ці ёсьць Лукашэнка сапраўды сацыялістам? Ці той лад, які ствараецца ў Беларусі, сапраўды бярэ ад сацыялістычнага ідэалу ўсё найлепшае? Лёгка заўважыць: апошнім часам маска сацыяльнай справядлівасьці пачала спаўзаць, агаляючы брутальны капіталізм. Кантрактная сыстэма ператварае людзей ва ўласнасьць карпарацыі-дзяржавы. Пікнуў? Сядзі бяз працы. Краіна, дзе большасьць не зарабляе і трохсот даляраў у месяц, пужае заходнеэўрапейскімі цэнамі ў крамах. Мэдыцына негалосна зрабілася платнай (калі не праз касу, дык праз кішэню) – пры фактычна адсутнай сыстэме страхаваньня. Рамонты за бацькоўскі кошт у школах, непамерныя цэньнікі за вучобу ва ўнівэрсытэтах. Улада звыкаецца да шыку. Горналыжныя курорты ды лядовыя палацы нагадваюць забавы арабскіх шэйхаў – працоўнаму народу ад іх карысьці мала. Дробныя чыноўнічкі паводзяць сябе, нібы паны, буйныя – нібы магнаты. То-бок, па-хамску. Прылюдны гандаль «Белтрансгазам» уражвае сваім цынізмам. Трэба мець немалы талент, каб яшчэ доўга падтрымліваць веру беларусаў у сацыяльную справядлівасьць такой сыстэмы. Свабода супраць несвабодыУ сталых заходніх дэмакратыях зазвычай змагаюцца дзьве асноўныя палітычныя сілы. Левыя кажуць: дзяржава павінна дапамагаць чалавеку, а рынак не павінен яму замінаць. Правыя лічаць: дзяржава не павінна замінаць чалавеку, а рынак павінен яму дапамагаць. Фактычна, яны глядзяць у адным накірунку, толькі акцэнты ставяць па рознаму. У гэтым і ёсьць сакрэт стабільнасьці сьпелых дэмакратыяў. Але што выходзіць у Беларусі? У нас дзяржава ды рынак зьліліся разам, і чалавеку гэтая сумесь не дапамагае, а замінае. Чым далей – тым болей. Тут хаваецца шанец для беларускіх сацыял-дэмакратаў. Рэжым Лукашэнкі яшчэ трымае ў руках тыя козыры, але іх фарбы ўжо пабляклі. Рана ці позна крыўда на такі дзяржаўны лад зробіцца агульным местам у дыскусіях на кухнях. А хто лепей за сацыял-дэмакратаў умее распавесьці пра сапраўдную справядлівасьць! Праўда, маем адну праблему. Ёсьць толькі адно словазлучэньне, якое выклікае больш кпінаў за тэрмін «аб’яднаная дэмакратычная апазыцыя» – гэта «аб’яднаныя беларускія сацыял-дэмакраты». Звадкі сярод нашых сацдэмаў абрыдлі ня менш за навіны пра птушыны грып: сэзонная зьява. Таму ёсьць небясьпека, што створаны 17 сьнежня Саюз левых партыяў станецца чарговым недзеяздольным палітычным праектам. Магчымая, аднак, і такая сытуацыя: пагаршэньне эканамічнага стану ў краіне проста прымусіць сацыял-дэмакратаў актывізавацца. Калі сваімі дзеяньнямі яны змогуць узмацніць апазыцыю, пашырыць фронт змаганьня з рэжымам з чыстых ідэалаў на прыземленыя гаспадарскія праблемы, то зьявіцца шанец на зьмены. У любым выпадку, аб’яднаньне левых сілаў – гэта прадвесьнік таго, што некалі ў Беларусі зьявіцца цывілізаваная палітычная сыстэма «правыя-левыя», у якой для папулістаў ды маргіналаў будзе прадугледжанае месца не ў прэзыдыюме, а на галёрцы. Тым больш, што такая сыстэма дапамагла б пазьбегнуць барацьбы грашовых кланаў па прыкладзе Ўкраіны ці ўсталяваньня ў Беларусі шпегакратыі, накшталт той, якая зараз узяла верх у Расеі. Ці існуе прынцып, які аб’яднае правае ды левае крылы беларускае апазыцыі тады, калі сацыял-дэмакраты выйдуць зь летаргічнага сну, уваб’юцца ў сілу? Натуральна. Беларусь пакуль не Нямеччына, ня Францыя і нават ня Польшча. Галоўная спрэчка ў нашай краіне вядзецца не пра тое, колькі падаткаў трэба спаганяць. Ідзе барацьба двух прынцыпаў – свабоды і несвабоды. У гэтым сэнсе правыя і левыя – пальцы, якія растуць з адной рукі. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даслаць камэнтар