|
|
|
Расея прайграла беларускія выбары 2006 году?12/20/2006 - 00:03 / Баўтрамей Горбач Зь дзьвюх магчымых стратэгіяў датычна Беларусі Расея абярэ горшую Расейскі фактар традыцыйна зьяўляецца вельмі важным у беларускай сытуацыі. І сапраўды, пазыцыя і рашэньне ніводнага іншага з зацікаўленых бакоў не выклікае гэткае цікавасьці Спрабуючы прагназаваць паводзіны Масквы ў дачыненьні да Ужо зараз мы можам канстатаваць адзін факт: як бы не склаўся вынік Перамога Лукашэнкі будзе азначаць захаваньне сёньняшняга Прыход пасьля выбараў да ўлады ў Беларусі каго заўгодна іншага, акрамя Лукашэнкі, будзе азначаць дэмакратызацыю. Прычым так будзе пры прыходзе абсалютна любое альтэрнатыўнае кандыдатуры, якім бы прарасейскім сябе гэты чалавек не пазыцыянаваў, і нават калі ён будзе стаўленікам ФСБ. Сыстэма сёньняшняе ўлады ў Беларусі трымаецца на асобе Аляксандра Лукашэнкі, ён сваімі рукамі забясьпечыў адсутнасьць у ягоным апараце моцных людзей, здольных самім стацца цэнтрам прыцяжэньня, і тым болей на замену яму. Як толькі Лукашэнка зьнікае з сцэны, у любым выпадку пачынаецца барацьба паміж палітычнымі сіламі, паміж групоўкамі сярод намэнклятуры, а гэта рэзка падвышае палітычную капіталізацыю і дэмакратычныя сілы. За новым прэзыдэнтам прыйдзе і новы парлямэнт, у якім, хутчэй за ўсё, прарасейскае фракцыі ня будзе (калі ўмоўны прэзыдэнт — стаўленік Расеі не пасьпее свой рух ператварыць у прарасейскую партыю «дэмакратычнага лукашызму»), а вядучая роля будзе належаць БНФ і АГП. Адначасова дэмакратызацыя ў Беларусі будзе аўтаматычна азначаць адыход яе ад усё меней дэмакратычнае Расеі. Празаходне настроеныя сілы перастануць быць абмежаванымі ў распаўсюдзе сваіх ідэяў і здолеюць заваяваць багата прыхільнікаў. Паўстане пытаньне аб курсе Беларусі на далучэньне да Эўраатлянтычных структураў. Гэта ўсё таксама рыхтуе сумны лёс г. зв. «саюзнай дзяржаве» і іншым расейскім палітычным актывам у дачыненьні зь Беларусяй. Якой жа можа быць дзейсная расейская стратэгія датычна Беларусі? У апісаных умовах Расея павінна была б настроіцца на мінімізацыю стратаў ад таго тупіка, куды яна сама сябе загнала ў сваёй беларускай палітыцы, якую праводзіць з 1996 году. Найлепшай стратэгіяй, напэўна, быў бы курс на пабудову стасункаў зь Беларусяй «з чыстага аркуша». Расея павінна была б падтрымаць дэмакратычныя пераўтварэньні ў Беларусі і арыентавацца на абарону сваіх інтарэсаў ва ўмовах дэмакратыі: забясьпечыць падтрымкай прарасейскія палітычныя сілы, дасягнуць дамоўленасьцяў зь беларускай палітычнай альтэрнатывай наконт гарантый інтарэсаў расейскага капіталу, працаваць над плянам рэальнага доўгатэрміновага супрацоўніцтва зь Беларусяй у сфэры эканомікі, мытні, транзыту і гэтак далей. У інтарэсах Расеі была б распрацоўка гэткае стратэгіі, не завязанай на канкрэтную асобу, выгаднай, але і прымальнай для беларускага боку дзеля рэалістычнасьці яе выкананьня. Аднак менавіта тут мы падыходзім да галоўнае прычыны, па якой Расея ня пойдзе гэтым шляхам і зноў пацерпіць такую ўжо звыклую зьнешнепалітычную паразу ў беларускай сытуцыі. Расейская палітычная эліта — дурная, баязьлівая і абсалютна няздольная да гнуткага падыходу да вырашэньня пытаньняў, але просталінейная і Якой жа тады, зыходзячы з гэтага, будзе пазыцыя Расеі ў пытаньні свайго ўплыву на беларускія выбары 2006 году? На жаль, нягледзячы на прыведзеныя вышэй фактары, немагчыма ўявіць сабе іншага варыянту, акрамя падтрымкі Масквой Аляксандра Лукашэнкі. Аўтарытарны рэжым Пуціна па вызначэньні ніколі не падтрымае дэмакратычную рэвалюцыю, якой так баіцца сам. «Крумкач крумкачу вока не выклюе», кажа расейская прымаўка — выбары ў Беларусі, падобна, будуць тым жа выпадкам. У Крамлі занадта моцнае імпэрскае лёбі «сілавікоў», якое ня можа бачыць Лукашэнку ворагам пры ўсім скептычным да яго стаўленьні. Занадта вялікае Антылукашэнкаўскую пазыцыю ў Расеі займаюць толькі невялікая групоўка крамлёўскіх прагматыкаў (да якіх, у прынцыпе, належыць і Пуцін) і дэмакраты, якія, губляючы ўплыў і аўтарытэт, паступова трапляюць у сытуацыю яшчэ горшую, чым тая, у якой знаходзіцца сёньня беларуская дэмакратычная апазыцыя. Для сёньняшняе расейскае ўлады найважейшае на постсавецкай прасторы і ўнутры краіны — гэта стабільнасьць, стабільнасьць любой цаной з прычыны згаданых вышэй боязі пераменаў, страху выпусьціць з бутэлькі джына дэмакратыі. І страх гэты перамагае лёгіку і розум. Менавіта Расейская ўлада падтрымае Лукашэнку. І Расея прайграе разам зь Беларусяй у выпадку, калі Лукашэнка зноў застанецца прэзыдэнтам. Перамога ж дэмакратыі ў Беларусі будзе разглядацца Крамлём як параза, і ўрэшце ператворыцца ў паразу і для Расеі. Хто б ні перамог на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 года — Расея, відавочна, іх ужо прайграла. Баўтрамей Горбач |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даслаць камэнтар