|
|
|
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = &#039;3:14e1dd363bc168d9b8e3b38725d14864&#039;</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4566', '', '38.103.63.59', 1228426533) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Access denied for user: &#039;d3wayorgby@localhost&#039; to database &#039;outd3wayorg_by&#039;\nquery: LOCK TABLES cache_filter WRITE</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4566', '', '38.103.63.59', 1228426533) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: UPDATE cache_filter SET data = &#039;&lt;div&gt;Любім мы павыскаляцца наконт &amp;ldquo;беларускай тэхнічнай прасунутасьці&amp;rdquo;. Самы апошні юзэр лічыць за гонар пхнуць нагой ружовую мару пра беларускую Сыліконавую даліну. &amp;ldquo;Сьвятая ж справа!&amp;rdquo; Таму навіна, якую распаўсюдзілі амэрыканскія інфармагенцыі, прэтэндуе як мінімум на сэнсацыю. У лістападзе 2004 году ў ЗША на міжнаро in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 У нашых ёсць суперкампутэр12/20/2006 - 00:34 / Вольга Арт (Студэнцкая Думка) Любім мы павыскаляцца наконт “беларускай тэхнічнай прасунутасьці”. Самы апошні юзэр лічыць за гонар пхнуць нагой ружовую мару пра беларускую Сыліконавую даліну. “Сьвятая ж справа!” Таму навіна, якую распаўсюдзілі амэрыканскія інфармагенцыі, прэтэндуе як мінімум на сэнсацыю. У лістападзе 2004 году ў ЗША на міжнароднай канфэрэнцыі SC 2004 быў агучаны чарговы сьпіс 500 самых хуткіх супэркампутараў нашай плянэты. У сьпісе з усіх краінаў СНД прадстаўлены толькі адзін супэркомп. З трох разоў здагадайцеся, дзе ён быў made.
ТОР 500 - сьпic самых вытворчых сыстэмаў сьвету - выдаецца два разы на год, у чэрвенi i лiстападзе, амэрыканскiмi ўнiвэрсытэтамi Манхейму i Тэнэсi. ТОР - ня проста замер, “у каго болей”. Гэта практычна дэманстрацыя кампутарнай моцы краінаў сьвету. Тым больш цікава, што зь 2002 году ў стройныя шэрагі амэрыканскіх, японскіх і нямецкіх кантораў па вырабе супэркампоў уцерліся беларусы. Праўда, першы беларускі выхад у 2002 годзе зацьмілі нашы “расейскія браты”, якія са сваім МВС1000М трапiлi на 64 месца. Наш сольны нумар адбыўся ў 2003-м, калі беларусы трапілі на 407 месца са СКІФам К-500 . А ўжо ў лістападзе 2004 году на 98-м месцы апынуўся супэркомп СКІФ К-1000, які зрабілі ў Аб’яднаным інстытуце праблемаў інфарматыкі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (АІПІ). АДКУЛЬ НОГI РАСТУЦЬ… Тое, што без кампутара нiводзін сучасны чалавек сябе не ўяўляе - гэта так. “Уорд”, “офіс”, “фаташоп” знаёмыя амаль кожнаму гопніку. Здавалася б - жыві і радуйся. А вось не! Няма межаў дасканаласьці. Людзі пачалі вырабляць супэркампутары. Звычайны комп робіць “супэрам” здольнасьць машыны вырабляць як мінімум 1 млрд. апэрацыяў “зпт у сэкунду” (г.зн. колькасьць апэрацыяў вагаецца ў залежнасьці ад іх складанасьці). Пачаткам эры супэркампутараў можна, напэўна, назваць 1976 год, калі зьявіўся supercomp Сray1. Працуючы зь некалькімі праграмнымі дадаткамі, Cray1 паказаў уражваючыя ў параўнаньні са звычайнымі сыстэмамі вынікі. За што і атрымаў прыдомак “супэр”. Потым былі ўсім вядомыя Pentium, Apple G4. А паралельна са звычайнымі ПК праграмісты розных народаў спрабавалі ажыцьцявіць мару - стварыць супэркампутар. Прычым у каго кампутар будзе больш “наварочаны” (то бок будзе вырабляць больш за іншых “зпт у сэкунду”-апэрацыяў), тым болей у яго шанцаў трапіць у амэрыканскі ТОР. NO COMMENTS Беларускі супэркомп СКІФ займае шэсьць з паловай мэтраў у АІПІ ўжо трэці год. (Дагэтуль там стаяў СКІФ К-500, прыблізна такой жа велічыні.) Стаіць сабе і стаіць, як нерухомы сьведка інтэлектуальнай магутнасьці беларускіх праграмэраў. Туды мы і паспрабавалі трапіць, каб даведацца крыху больш пра СКІФ і паразмаўляць са зьнясіленымі ад працы, але мужнымі бацькамі супэрагрэгата.
АІПІ быў тым самым месцам, зь якого варта было б вынесьці патрэбную інфармацыю пра кампутар. Але на справе “вынесьці” ператварылася ў “выцягнуць”, “прабіць” і “падтыбрыць”.
Ніякіх зьвестак, якія хоць бы аддалена нагадвалі мыла ці нумар мабілы беларускіх супэргеніяў, не было. Ні-чо-га. Толькі мэйл адміністратара. У адказе на мой першы ліст з просьбай даць нейкую інфармацыю і камэнтары безыменны адмін параіў зьвярнуцца да намесьніка гендырэктара Ўладзімера Анішчанкі. І пачалося… Спачатку сп. Анішчанку спатрэбілася падрабязная інфа пра “сучаснае моладзевае выданьне”, як я рэкамэндавала CD. Інфу я дала, але адказу так і не атрымала. Яшчэ адзін ліст - зноў без адказу. “Не мудрствуя лукаво”, я вырашыла, як той казаў, пайсьці іншым шляхам. Набраўшыся нахабства і паболей паветра ў лёгкія, тэлефаную ў інстытут і прадстаўляюся журналістачкай аднаго паважнага дзяржаўнага СМІ. З наездам, маўляў, “вы ж не пакінеце нашых чытачоў у няведаньні. Прытым у сьвятле апошніх рашэньняў АГЛ… (спрабую вытрымліваць шматзначную паўзу)”. Фіг вам: супрацоўнікі інстытуту цьвёрда трымалі абарону перад СМІ-навалай. Пасьля ўсіх няўдалых спробаў прабіцца ў інстытут у мяне склалася ўражаньне, што ў сьценах АІПІ хаваюць ТАКУЮ тайну, пра якую ведаць - сабе даражэй. І гэта пры тым, што афіцыйны сайт АІПІ паведамляў: СКІФ К-500 стаіць на варце машынабудаўнічай бясьпекі Бацькаўшчыны і закліканы дапамагаць у вырабе самазвалаў, трактароў і да т.п. с/г тэхнікі. Тады лягічнае пытаньне: навошта такая таямнічасьць у зносінах з журналістамі? ...Пагуляўшы пару дзён вакол будынка АІПІ і напружана ўглядаючыся ў вокны на першым паверсе, я раптоўна зразумела, што дакапаюся да ісьціны толькі ў тым выпадку, калі траплю ў тыл ворага... ![]()
ІНФАРМАТЫК-ІНФАРМАТАР
…Знайсьці Жэню, якога мне рэкамэндавалі як аднаго з тых, хто яшчэ летась браў удзел у працы над СКІФам, аказалася ня так складана - варта было калупнуць пару-тройку тэлефонаў. Хлопцу на выгляд 27-28. Звычайныя джынсы, куртка, бахілы. І, што асабліва прыемна, спакойныя адносіны да чайнікау (да якіх, без залішняй сьціпласьці, я сябе і адношу). Размову вырашыла пачаць з элемэнтарнага: каму ў Беларусі, краіне няпужаных юзэраў 95-й вінды, упаў супэркомп? Досыць патрыятычнае пытаньне пад пракіслую “Крыніцу”, якую мы сёрбалі ў аднайменнай экспрэс-кавярні. - Ну, па-першае, улічвай тэхнічны прагрэс. Беларусь пакуль што на краі глябальных тэхналёгіяў, але можа стаць у фаворы. Па-другое, не патрэбны нам - прададзім за бугор. Калі ў іх няма свайго Розуму, будзем за грошы прадаваць ім наш. Па-трэцяе, гэта паказальнік. Маўляў, у нас акрамя трактароў ёсьць і тэхніка.
Да таго ж, толькі ў нас яшчэ засталіся такія энтузіясты. Ты паглядзі на фізыкаў, на матэматыкаў. Яны ж толькі спачатку пра грошы думаюць. А потым як панясе! І галоўнае ўжо не з/п, а тое, што атрымаецца ў выніку. Псыхі, што казаць…
- Нафіг юзэру ваш супэркомп? - Звычайны юзэр хай далей юзае сваю вінду. Такі комп робіцца не для звычайных карыстальнікаў - гэта і дурню зразумела (ну, дзякуй! - заўв. В.А). - Дык жа ТОР 500 - гэта таксама ня сьпіс пераможцаў раённай алімпіяды па інфарматыцы… - Ну так. Таму хочацца думаць, што комп будзе выкарыстоўвацца па прызначэньні. Іншая справа, што прызначэньне для Яго знайсьці складана… - А што пра гэта думалі вашы начальнікі?
- На Захадзе галоўны той, хто самы разумны. У нас - той, у каго касьцюмчык навейшы. Таму асноўныя геніяльныя ідэі распрацоўваюцца простымі “інжынэрамі”. Хаця нам, калі я працаваў у АІПІ, пашчасьціла. У нашага шэфа акрамя касьцюмчыка яшчэ і Розум быў. Ён ведаў, куды і навошта трэба такі праект прадставіць. Насамрэч, над СКІФам працуюць ужо не адзін год. Калісьці трэба было дайсьці да такога прызнаньня. - Як наагул можна трапіць у “элітарнае кампутарнае падразьдзяленьне”? Месца ж вельмі някепскае… - Калі ты думаеш, што туды бяруць самых разумных - памыляешся. Хто аказаўся ў патрэбным месцы - той і першы. Самыя разумныя зараз працуюць у філіях буйных заходніх кампаніяў. АІПІ - гэта дзяржструктура, грошай плацяць няшмат, алё ёсьць прастора для думак. Бяруць у асноўным тых, хто мае якія-небудзь ступені, малодшых навуковых супрацоўнікаў. Часам працуюць асьпіранты… РУЖОВЫЯ МАРЫ Сустрэча з Жэнем скончылася на чацьвертым куфлі - разыходзіліся мы амаль сябрамі. “А чуткі пра Сыліконавую даліну хадзілі даўно, але спэцыяльна пад яе ніхто над СКІФам не працаваў, - даверліва рэзюмаваў Жэня нашую размову. - Даліна зьявіліся потым. Як па мне, дык яна нафіг не патрэбная. Сама падумай: вялікіх гарадоў у нас колькі? Адзін Менск. Ёсьць яшчэ раённыя цэнтры. Астатняе - калгасьнікі. Даярку не навучыш пісаць праграмы ў СІ++, напрыклад. А дзеля дробных выключэньняў кшталту СКІФа рабіць такі гігант - грошы на вецер. У Амэрыцы над такім праектам працавалі каля двух гадоў. У нас вырашылі ўсё за год скляпаць. Змогуць? Думаю, не”.
Вольга Арт |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
supercomp
каб даведацца падрабязней пра СКIФ - http://supercomp.basnet.by
Даслаць камэнтар