Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Ніколі не йлгуць гэтак многа, як падчас вайны, пасьля паляваньня і перад выбарамі
Ота фон Бісмарк
Выбраныя публікацыі:
Пра Свабоду
няма разьвіцьця без Свабоды
Годнасьць
тое, што лучыць прагу Свабоды з усьведамленьнем Адказнасьці за яе
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Студзень 2009
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
      1 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
The image verification code you entered is incorrect.

16 сьнежня - акцыя "Салідарнасьць Байнэта"


12/16/2005 - 17:48 / ТШ-Інфо

Мы з вамі жывем у эўрапескай краіне, якая зьбілася з шляху дэмакратыі і прагрэсу. У ёй безь сьлядоў зьнікаюць людзі, якія наважыліся сказаць "не!" тыраніі.

У ёй забіваюць журналістаў, якія не баяцца несьці людзям праўду пра таталітарны рэжым. Зь нядаўніх часоў паводле законаў ГЭТАЕ краіны можна трапіць у турму за крытыку існуючых тут парадкаў.

І ГЭТА краіна - НАША Беларусь!

У НАШАЙ краіне адымаюць магчымасьць выпісваць незалежную прэсу.

У НАШАЙ краіне няма тэлевізіі і радыё, якое агучвала б меркаваньні, адрозныя ад афіцыйнага.

Цяпер жа ўлада намагаецца ўсталяваць свой кантроль і над апошняй крыніцай аб'ектыўнае інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі - пагроза цэнзуры навісла над інтэрнэтам. Па некаторых зьвестках, беларускія спэцслужбы актыўна засвойвабць кітайскі досьвед блякаваньня "нежаданых" сайтаў у інтэрнэце. Набываецца праграмнае забесьпячэньне для перакрыцьця досягу да апазыцыйных уладзе web-сайтаў з кампутару на тэрыторыі Беларусі.

16-ы дзень кожнага месяцу - дзень нашае салідарнасьці. Салідарнасьці з сем'ямі зьніклых беларускіх апазыцыянэраў. Салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі, якія адплацілі свабодай за сваю сьмеласьць. Салідарнасьці памяці тых змагароў за свабоду, праўду пра загадкавыя абставіны сьмерці якіх мы даведаемся толькі калі наступяць іншыя часы. З кожным месяцам тысячы і тысячы людзей далучаюцца да акцыі салідарнасьці, запальваюы сьвечку на сваім акне.

16 сьнежня інтэрнэт-супольнасьць "Трэці Шлях" запаліць сьвечку салідарнасьці ў інтэрнэце. Як і ў рэальным сьвеце, аднаго нашага вакенца не дастаткова, і таму мы прапануем Вам далучыцца да акцыі "Салідарнасьць Байнэта". На адну гадзіну з 19:30 да 20:30 менскага часу замяніце галоўную старонку свайго сайту на http://16.3dway.org, каб выказаць сваю салідарнасьць і паказаць тым, хто яшчэ сумняваецца, на што ператварыцца беларускі інтэрнэт, калі даць цэнзуры дабрацца да яго.

Яшчэ ня згасла наша надзея.
Яшчэ гарыць сьвечка ў нашым акне.
Мы будзем свабоднымі людзьмі ў свабоднай краіне.
Наша сіла - толькі ў салідарнасьці!

Калі Вы маеце тэхнічныя пытаньні альбо Вам патрабуецца тэхнічная дапамога - зьвярнецеся на e-mail тэхнічнае падтрымкі супольнасьці Трэцяга шляху: 3dway@3dway.org

Калі вы маеце іншыя пытаньні, зьвязаныя з акцыяй, зьвярнецеся на e-mail: papandos@gmail.com

ТШ-Інфо

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org