Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Кожны павінен мець мужнасьць абараняць свае перакананьні
Аляксандар Гумбальдт
Раім наведаць:
Навукова-дасьледчы цэнтар Мізэса
Беларускі экспэртны цэнтар
Інстытут Катона
Амэрыканскі лібэртарны think-tank
Cato.ru
Расейскамоўны праект Інстытута Катона
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Студзень 2009
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
      1 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
The image verification code you entered is incorrect.

25 сакавіка 2006


12/19/2006 - 23:32 / czalex

На адзін дзень быў у Менску. Імпрэсіяў перажыў на доўгі час. Яшчэ ніколі дагэтуль не ўдзельнічаў у гэткіх масавых акцыях - якія былі разагнаныя.

Не пасьпяваю перачытаць чужыя ўражаньні, пішу свае.

***

Пасьля таго, што я пабачыў, я і ня ведаю, што рабіць з тымі, хто яшчэ падтрымлівае Лукашэнку. Напэўна, параю прыйсьці на акцыю апазыцыі, атрымаць тыя ўражаньні, што атрымаў я. Паглядзець на людзей, што ідуць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Паслухаць, пра што яны гавораць. Паглядзець на твары жандармаў з АМАП. Пабачыць шыхт чорных людзей з шчытамі, які рушыць на безабаронны натоўп старыкоў, студэнтаў, інтэлігенцыі з кветкамі і балёнікамі. Хаця не ва ўсіх абаронцаў Лукашэнкі сумленьне прачнецца нават пасьля гэтага.

Як усё было

Пачатак

11:30
Наша кампанія зьбіраецца непадалёк ад менскай Ратушы. Бачым дзясяткі людзей з белымі і чырвонымі кветкамі, што крочаць у бок Палацу Рэспублікі. Каля 12:00 Вырушаем на мейсца па вуліцы Францішканскай (Леніна). Падыходзім да перакрыжаваньня з праспэктам Скарыны, да MsDonald's'у, дзе ўжо сабраўся народ. Здаецца, перакрыты праспэкт - але не, перакрытая Плошча Верхняга Рынку (Кастрычніцкая), а адсюль да гэтага перакрыжаваньня ўжо проста ўсё забіта людзьмі. Хвліну за хвілінай прыбывае народ, хутка мы ўжо апыноўваемся не ў хвасьце, а бліжэй да сярэдзіны натоўпу. Зьяўляюцца сьцягі Зубру, Беларусі. Айцец Леанід мацуе свой крыж, нейкі хлопец падыходзіць да яго і павязвае на крыж бел-чырвона-белую стужку.

Людзі пачынаюць скандаваць лёзунгі. Айцец Леанід, сьвятар Беларускае аўтакефальнае царквы, раздае людзям на сувэніры банкноты па 100 і 20 Br з штампам БАПЦ. Вось вам "прадажная апазыцыя". Натоўп спрабуе перакрыць рух на аўтамабільнай дарозе, жандармы выціскаюць дэманстрантаў назад на тратуар.

Нашы раскрываюць вялікі транспарант "Свабоду палітвязьням". Насупраць іх стаяць быкі з АМАП.

Прабіраюся бліжэй да цэнтру. Міліцыя ачапіла падземны пераход. Сустракаю сяброў-маскоўскіх беларусаў.

Аўтамабілісты сыгналяць у такт лёзунгам. Яны з намі.

Прабіраюся ў прыкладна галаву калёны. На супрацьлеглым баку вуліцы строіцца АМАП. Сутэлефануючыся зь сябрамі, вяртаюся крыху назад, забіраюся наверх па лесьвіцы McDonald's. Раблю здымкі адтуль.

АМАП пачынае дзяліць натоўп і з гвалтам ціснуць народ на Францішканскую. Мэнэджэрка з McDonald's кажа, што зачыняе дзьверы і прапаноўвае жадаючым зайсьці і выйсьці праз задні ход. Пачуваемся бы на Тытаніку. Застаемся. А нехта проста сядзеў за шклом і еў свой чызбургер. Праз пару хвілін мы, дваццаць чалавек на лесьвіцы Мака, апыноўваемся адрэзанымі ад астатняга натоўпу. АМАП стварае калідор і выпушчае нас на Францішканскую (я ўжо думаў - у "варанок").

Іду па Францішканскай. Перад мной - адзінкавыя людзі і чорныя сьпіны шыхту АМАП, чорныя каскі, дручкі. Два сівых начальнікі ў камуфляжы камандуюць чорным войскам. Па камандзе шыхт пачынае рух. Здымаю ўсё на камэру. Журналісцкае пасьведчаньне, напэўна, не адзін раз мяне выратавала ўчора. Іду за АМАПам. Урэшце надакучваю аднаму зь іх, ён выводзіць мяне праз шыхт да дэманстрантаў.

Плошча неСвабоды ачэпленая шэрэнгай зь дзясяткаў міліцыянтаў. Наш натоўп рушыць да Нямігі. Перад Катэдральным касьцёлам ля дарогі дзьве жанчыны моляцца на ружанцы. На відакраі бачым людзей пад бел-чырвона-белымі сьцягамі на праспэкце.

Наш натоўп ідзе ў Купалаўскі сквэр.

Мітынг

Сьпярша блытаю Купалаўскі сквэр з плошчай Якуба Коласа (нетутэйшы, блін), плюс вырашаю разьвеяцца. Міма Траецкага прадмесьця вуліцай Віленскай (Багдановіча), потым Плаўскай (Янкі Купалы) да Сьвіслачы. Праз парк выходжу да помніку пагінуўшым супрацоўнікам МУС, і на вуліцы Шпітальнай (Камуністычнай) бачу да дзясятку аўтобусаў зь іх жывымі калегамі, якія яшчэ зьявяцца на сцэне пазьней. Выходжу на праспэкт, праз мост да сквэру.

У сквэры перад помнікам вялізны натоўп народу, ацаніць колькасьць было складана. Амаль першае, што бачу - гэта сцэна пінаньня пад дупу апэратара БТ і ганебнага выправаджэньня сучага "целебачання" пад сьвіст і закіданьне сьняжкамі. Адзін мужык палез нават да БТшнікаў з кулакамі, пачаў быў чысьціць вучням Гёбэльса мызу, яго ледзьве адцягнулі. Іх біць сапраўды было за што.

Сустрэў аднакашніцу, зь ёй разам прастаялі большую частку мітынгу крыху ззаду сьцягу Мазыру. Чуваць ня было амаль нічога - але ж і так усім усё зразумела.

Шэсьце

Пасьля мітынгу Мільлі заклікаў усіх мірна разысьціся па дамах, разгублены народ стаяў далей і чакаў. Казулін заклікаў пайсьці падтрымаць вязьняў Акрэсьціна. Можна сказаць, Казулін хоць трохі рэгабілітаваў сябе пасьля няўдачных ідэяў ісьці па дамах з майдану і плошчы Перамогі.

Некалькі тысяч вырушылі. Ішлі па Плаўскай церазь Віленскую па Нямізе. Калі галава калёны была побач з гандлёвым цэнтрам, хвост яшчэ толькі збочваў на Віленскую.

Ідзем, сьпяваем. "Жыве Беларусь!" Сонца сьвеціць, аўтамабілі адзін за адным сыгналяць нам, людзі ў іх машуць, трымаюуь балёнікі і бел-чырвона-белыя сьцягі. Вясна. Радасьць. Горад наш.

Міма нас праяжджаюць заказныя аўтобусы з Шпітальнай вуліцы. АМАПаўцы-пасажыры лыбяцца на нас. Мы машам рукамі, крычым "далучайся!". Вясна, сонца, радасьць.

Разгон

Пераходзім плошчу Ф. Багушэвіча. На сэмафоры стаіць аўтамабіль з дыпляматычнымі нумарамі, сыгналіць нам у падтрымку (рука замежжа!). пад чыгуначным мастом па праспэкце Дзяржынскага (змрочная сымболіка) дарогу натоўпу перакрывае шыхт дзяржаўных злачынцаў з шчытамі і шалемамі. Усе разумеюць, што тут наш маршут заканчаецца.

Крыжакі грукаюць дручкамі па шчытах. Мы плёскаем ім у такт у далоні.

Насупраць АМАПу застаецца некалькі соцень адчайных людзей, якія бяруцца за рукі і ўтвараюць ланцуг.

Фашысты пачынаюць свой ход. Перад імі ідзе айцец Леанід і яшчэ некалькі нашых людзей, якія ішлі ў галаве калёны. Ціхі топат дзясяткаў вайсковых ботаў на фоне шуму гораду. У сотні-дзьвюх мэтраў адтуль будзённа і абыякава ідзе сваё соннае ўскрайкавае жыцьцё, едуць машыны і аўтобусы, ідуць надвячоркам у краму абываталі...

Шыхт фашыстаў сустракаецца з ланцугом людзей. Пачынаецца сеча, поўныя нянавісьці рэзкія моцныя ўдары гумовых дручкоў з рэбрамі па простых людзях, асьцервянелая жывёліна з чорных бліскучых касак і шчытоў угрызаецца ў людзкі натоўп, б'е, б'е, б'е няшчасных. Крыкі, жаночы візг, лаянка, топат вайсковых ботаў.

У першых шэрагах АМАПу гучаць выбухі гранатаў-палохалак. Адзін за адным рэзкія хлапкі, і белы дым павольна падымаецца ўвысь.

Як потым сказаў мой сябра, міліцыя страляла па натоўпе гумовымі кулямі. Па прынцыпе фалянгі, уперадзе фашысцкай горды ішлі жаўнеры з шчытамі, якія прысядалі, каб з-за іх сьпінаў над шчытамі другія клалі стрэльбу і стралялі. Па сваіх суайчыньніках. Па сваіх суседзях і сваяках.

Самога сябру злачынцы пачалі зьбіваць, калі ён паспрабаваў дапамагчы старому чалавеку, якому АМАП праламіў чэрап і не дазваляў хуткай дапамозе прыехаць да яго. Сябру запхалі ў аўтобус і разам зь іншым хлопцам зьбівалі, зьбівалі кастэтамі, зьбівалі асабліва моцна за тое, што ён размаўляў на беларускай мове, суправаджалі сваім мацерным брэхам: "Што, па-челавечьескі гаваріць не ўмееш!?", "Што, Лукашэнка не нравіца!?", "Што, свабоды захацелі!? Шяс будзет вам свабода!". У яго ўзялі фотаапарат і сьцерлі на ім усе здымкі. Потым абедзьвюх ахвяраў выкінулі на вуліцу недзе ў горадзе.

А я назіраў за ўсім, будучы ў бясьпечным мейсцы на схіле. Потым спусьціўся долу, ня ведаючы, што рабіць, і забраўся наверх на іншым боку, каб перабрацца праз паліцэйскі кардон за ачапленьне, на волю. Я баязьлівы і слабы чалавек. Мне сорамна...

Пасьля таго, як першая хваля паліцаяў прайшла грабнём па натоўпе, выціснуўшы амаль усіх на плошчу Багдановіча і/альбо схапіўшы, яны пастроіліся шчытамі на абодвы бакі. Унутры ачапленьня пачалі хадзіць вайскоўцы зь вялікімі заплечнікамі з антэнамі. Купка жлабоў на чале з асабіста Паўлючэнкам хадзіла і цынічна назірала за рэшткамі мінулай кароткай бітвы, за цяжка параненымі людзьмі і дапамагаўшымі ім, ухмылкай рэагуючы на адчайныя крыкі людзей да іх - "Што вы нарабілі!?".

З другога боку, пад мастом, тым часам строіліся новыя і новыя шэрэнгі клёнаў у шлемах і шчытах. Іх цэлыя легіёны, дзясяткі і сотні клёнаў. Наступны крок - гэта выводзіць на сваіх суграмадзянаў танкі. Празь некалькі хвілін, па камандзе гэтая другая шэрэнга пачала свой рух на застаўшыхся людзей, і д'ябальская пастка захлопнулася, паглынуўшы людзей. Нестрымальнае, інфэрнальнае відовішча.

PS

У паў-каматозным стане рушаў да Нямігі. Стрэльнуў цыгарэту ў расейскага фатографа, паліў у першы раз за доўгі час. Міма з-за сьпіны праяжджаюць катафалкі з АМАПам. Потым хуткая дапамога. Потым "варанкі" з палітвязьнямі адзін за адным.

Мэтро і вуліца біткі набітыя. Бачу, што ўсё нашымі людзьмі.

Ходзяць чуткі пра двух забітых.

Вакзал патрулюецца галаварэзамі ў форме, галоўны ўваход чамусьці перакрыты.

Адпачыўшы дома, еду на вакзал і дадому.

"Беларускае целебачянне" паўгадзіны з свайго "выпуску навінаў" прысьвяціла падзеям. Гэта значыцца, што нешта ў нас з вамі такі атрымалася. Паказалі бедненькіх-бедненькіх АМАпаўцаў, перабінтаваных і амаль да паўсьмерці зьбітых інтэлігентамі-апазыцыянэрамі. Галасамі а-ля "До-охтар, я паміра-аю!" забінтаваныя боўдзілы скардзяцца на тое, як іх зьверы-апазыцыянэры жудасна траўмавалі. Пра дзясяткі цяжка параненых з нашага боку, у тым ліку некалькіх чалавек у крытычным стане, ані слова. Затое таксама паказалі бедных-бедных "журналістаў" з БТ, якім далі пад зад і пару разоў далі ў морду, ад чаго хрупкія прапагандысцкія голавы атрымалі ажно чэрапна-мазгавыя траўмы (лепш сказаць - проста чэрапныя), пасьля чаго паказалі інтэрвію з здаровенькім такім "пацярпелым". Больш расчараваў рэпартаж па тэлеканале "Россія", дзе тысячныя і тысячныя натоўпы назвалі "групай апазыцыянэраў", а потым яшчэ паказалі нейкага чмыра-народнава арціста, які сказаў, што за Луку прагаласавала 80%. Заракаюся яшчэ кольвек глядзець другі расейскі канал.

Што радуе, дык што расейская прапаганда дзейнічае толькі на расейцаў. У Беларусі дастатокова шмат людзей былі там самі і бачылі ўсё самі, каб распавесьці астатнім і пусьціць хвалю праўдзівае інфармацыі.

Расейская дзяржава і значная частка расейскага грамадзтва - пасіўныя ворагі Беларусі. Але таму і пасіўныя, што ад іх у гэтай сытуацыі нічога не залежыць. Адзінае, што можа зрабіць Расея - гэта "адкрыць кранік", каб зьліць Лукашэнку раней, чым ён падзе сам. Але з таго, што Расея відавочна гэтага ня зробіць (апроч калі Захад ня возьме Путіна за яйкі), то хай сваё дурное імпэрскае грамадзкае меркаваньне расейскія шавінюгі і лукашысты засунуць сабе ў сраку.

Лепшыя людзі

Асаблівае, неперадаванае ўражаньне пасьля ўдзелу ў мітынгу і пасьля шэсьця. Пасьля стаяньня побач з гэтымі людзьмі, побач з усімі вамі. Нібы апыноўваесься ў іншай краіне, дзе царыць свабода, узаемапавага, братэрства і любоў. Дзе людзі разумеюць адно аднаго бяз словаў, бо ўсе мы ведаем, чаму мы тут і дзеля чаго мы тут разам. Неперадавальна. Усе ўзросты, ад падлеткаў-школьнікаў да пэнсіянэраў. Усе сацыяльныя шыхты - прагрэсіўная эўрапейская моладзь, службоўцы, панкі, хатнія гаспадыні, інтэлігенцыя. Прыгожыя дзяўчыны зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Звычайна людзі йдуць па мІнскіх вуліцах, гледзячы з падазорам адзін на аднаго - а ці свой. У купалаўскім сквэры сваімі былі ўсе.

Без перабольшваньня - у адным мейсцы сабраліся лепшыя людзі Беларусі. На некалькі гадзін купалаўскі сквэр ператварыўся ў тую Рэспубліку Мрою, у той вольны край, якім хутка павінна стацца ўся Беларусь. Аскепачкам свабоднай Беларусі ў самым цэнтры таталітарнага Лукастану тры дні быў маленькі намётавы гарадок - цяпер тэрыторыяй свабоды быў купалаўскі сквэр, потым вуліцы Плаўская і Віленская, Няміга, плошча Багушэвіча і нават пачатак суворага, безыменнага праспэкту Дзяржынскага.

Кожнае месца, дзе стаіць вольны беларус - гэта тэрыторыя свабоды. Кожная кватэра, кожны дом, кожны пакой.

Сяджу і сумую па Менску. Як жа хачу я жыць у гэтым Новым Менску горадзе, які зараз пад маскай нэасавецкага Мінску ўсімі сваімі будынкамі так прагне вызваленьня. Хачу жыць у гэтай Новай Беларусі. Хачу жыць побач з вамі ўсімі, хачу жыць сярод нацыі, якая нараджаецца на нашых вачох. Беларускай нацыі, моцнай і пасіянарнай, да якой штодзень далучаецца ўсё больш і больш беларусаў.

Беларусь лукашэнкаўская - гэта вусень, які сядзіць у сваім кокане - каб перарадзіцца Новай Беларусяй.

Мы абавязаныя перамагчы.

А цяпер за працу.

Жыве Беларусь!

Фотаздымкi: http://czalex.livejournal.com/371552.html

 

czalex

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org