У Вялікай Брытаніі прызналі права хрысьціян на нэгатыўнае стаўленьне
12/23/2006 - 18:38 / Telegraf.byУ Вялікай Брытаніі зьявіўся прэцэдэнт прызнаньня права хрысьціян на нэгатыўнае стаўленьне да гомасэксуалізму. Улады мястэчка Флітвуд прынесьлі прабачэньне і выплацілі грашовую кампэнсацыю Гэлэн і Джо Робэртсанам за тое, што сям'ю хрысьціянскіх вернікаў дапытвалі цягам аднае гадзіны на прадмет стаўленьня да гомасэксуалізму. Нагодай для допыту сталася скарга Робэртсанаў на тое, што мескія ўлады выдаткоўваюць грошы падаткаплацельшчыкаў на выпуск брашураў, у якіх разьясьняюцца правы геяў.
Даслаць камэнтар