Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Свабода ёсьць у тым, каб залежаць толькі ад законаў
Вальтэр
Сайты "Трэцяга Шляху":
Мэдыятэка ТШ
Сховішча відэаматэрыялаў
"Третий путь"
асноўны сайт ТШ: навіны, аналітыка, публіцыстыка, актуальнасьці
The Third Way
Ангельскамоўны сайт ТШ
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Студзень 2009
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
      1 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
The image verification code you entered is incorrect.

Мілінкевіч мусіць даводзіць, што ён не вярблюд


01/11/2007 - 19:36 / Наша Ніва

Пагуляўшы ў вайну з Расеяй, прапаганда зараз пераключыцца на апазыцыю. Трэба ж знайсьці крайніх.

Так, дарэчы, было пасьля газавай вайны 2004 году. Пастфактум Лукашэнка заклікаў "не паддавацца на правакацыю прадстаўнікоў апазыцыі, што, як заўжды, спрабуюць пагрэць на гэтым канфлікце рукі".

І грозна дадаў: "Хочуць яны ды там нехта ў Маскве патусавацца на гэтым полі і на гэтай тэме, пакрычаць — хай крычаць. Але як толькі гэта выйдзе за межы нашых законаў, мы мусім катэгарычна гэта перасякаць".

Зараз паўтараецца амаль што адзін у адзін. У дзяржаўных мэдыях зноўку раскручваецца тэма пятай калёны. Маўляў, учора перад Брусэлем рассьцілаліся, а сёньня — гэтак сама перад Масквою.

Ну, ад прапагандысцкага спэцназу ласкі чакаць не выпадае.

Але ж, кладучы, руку на сэрца, і самі апазыцыйныя лідэры не бліснулі выразнай, скаардынаванай пазыцыяй падчас гэтай нафтагазавай крызы. Калі і камэнтавалі, дык — хто ў лес, а хто па дровы.

Вось у чым, скажэце, сэнс ценевага ураду? На маю наіўную думку, звышзадача — паказаць паспалітаму люду: меўшы ўладу, мы б у гэтай сытуацыі, калі кіроўныя вярхі круцяцца як вужы на патэльні, прапанавалі вось такое элегантнае рашэньне...

Карацей, зьбірае афіцыйны лідэр сваіх міністраў — гэтак жа апэратыўна мусяць зьбірацца апанэнты-"ценевікі" дзеля выпрацоўкі сваёй канцэптуальнай пазыцыі, альтэрнатыўнай праграмы.

Але апанэнтам няма часу. Яны ўсё дзеляць квоты на кангрэс ці занятыя якой іншай эпахальнай задачай.

Скаргі на інфармацыйны вакуўм — толькі палова праўды. Выдатна ведаю, як калегі зь недзяржаўных агенцыяў, рэдакцыяў замежнага радыё абцугамі выцягваюць з апазыцыйных мысьляроў меркаваньні датычна той ці іншай актуальнай праблемы.

Летась, як толькі стала зразумела, што вярхі наважыліся будаваць АЭС, я паспрабаваў апэратыўна высьветліць стаўленьне апазыцыйных дзеячаў. Вось тыповы адказ:

— Такое рашэньне мусіць прымаць толькі дэмакратычны ўрад!

Карацей, лепей быць здаровым ды багатым, чым як бедным ды хворым.

Апазыцыя спазьняецца хранічна. Сьмеху варта: дасюль няма (і ўжо, відавочна, ня будзе) супольнай пазыцыі ў пытаньні мясцовых выбараў!

І гэта называецца аб'яднанымі дэмакратычнымі сіламі?

Слушна сказаў днямі Вінцук Вячорка: зараз усе тэмы блякнуць перад праблемай энэргетычнай бясьпекі. Аддадзім належнае: з сайту Партыі БНФ можна спампаваць і адпаведную ўлётку. Але з канкрэтыкі ў ёй хіба што згадка пра старую заслугу — выказаную 15 гадоў таму ідэю Балтыйска-Чарнаморскага калектару.

Тэзу пра тое, што "энэргетычныя праблемы Беларусі вырашыць толькі новая беларуская ўлада", фактычна прапануецца ўзяць на веру.

На іншых апазыцыйных сайтах публіку і ўвогуле кормяць перадрукамі з маскоўскіх мэдыяў, што мочаць тутэйшае высокае начальства. Але гэта фактычна той самы арсэнал, як і ў айчыннага прапагандысцкага спэцназу.

Звыш таго, пасыянарныя расейскія публіцысты як двойчы два могуць падвесьці пад манастыр. Вось Юлія Латыніна, хай сабе і дзеля палемічнага завастрэньня, ставіць пытаньне, чаму "мы не ўвядзем у Менск войскаў і не дамо грошай Мілінкевічу?" .

Зразумела, прозьвішча ўжытае як сымбаль, дзеля прыгожага слоўца. Але які падарунак беларускім дзяржаўным мэдыям! Апазыцыянэры доўга будуць адмывацца.

Крыўдна, аднак варта прызнаць, што самі праспалі момант для выразнай супольнай заявы, якая б апрыёры адсекла спэкуляцыі з усіх бакоў.

А зараз... Ведама ж, якая няўдзячная рэч — даводзіць, што ты не вярблюд!

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ.

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org