|
|
|
|
цытата: |
|
|
 |
Фундамэнтам любое палітыкі служыць абыякавасьць большасьці |
 |
| Джэймс Рэстан |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
сувязь з намі: |
|
|
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
« Сьнежань 2008
| 1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
| 8 |
9 |
10 |
11 |
12 |
13 |
14 |
| 15 |
16 |
17 |
18 |
19 |
20 |
21 |
| 22 |
23 |
24 |
25 |
26 |
27 |
28 |
| 29 |
30 |
31 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = '3:9ff19720a67c48a7e3e98b90c973065d' in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Access denied for user: 'd3wayorgby@localhost' to database 'outd3wayorg_by'
query: LOCK TABLES cache_filter WRITE in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: UPDATE cache_filter SET data = '<p><span class=\"postbody\"><strong>У лібэралы нідзе не запісваюць, не выдаюць пасьведчаньня і чалецкай карткі. Як жа становяцца лібэраламі сёньня? Хто яны, гэтыя змагары за індывідуальную свабоду і мінімальную дзяржаву? Для таго, каб знайсьці адказ, мы вырашылі зірнуць на лёсы трох цалкам непадобных людзей — Андрэя Іларыёнава, Кахі Бэндукідзэ і Антона Ньюмарка (больш вядомага як «Чугунный Скороход»). Першы — акадэмічны навуковец і былы дарадца Пуціна, другі — у мінулым бу in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = '3:31df7da5e91fb9b989654eeb30fe4015' in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Access denied for user: 'd3wayorgby@localhost' to database 'outd3wayorg_by'
query: LOCK TABLES cache_filter WRITE in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: UPDATE cache_filter SET data = '<p><span class=\"postbody\"> У лібэралы нідзе не запісваюць, не выдаюць пасьведчаньня і чалецкай карткі. Як жа становяцца лібэраламі сёньня? Хто яны, гэтыя змагары за індывідуальную свабоду і мінімальную дзяржаву? Для таго, каб знайсьці адказ, мы вырашылі зірнуць на лёсы трох цалкам непадобных людзей — Андрэя Іларыёнава, Кахі Бэндукідзэ і Антона Ньюмарка (больш вядомага як «Чугунный Скороход»). Рэдакцыйны артыкул расейскага лібэртарнага сайту</span><span class=\"postbody\"> <a href=\&qu in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = '3:c583dbe1389434727ce177760ba6346b' in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Access denied for user: 'd3wayorgby@localhost' to database 'outd3wayorg_by'
query: LOCK TABLES cache_filter WRITE in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: UPDATE cache_filter SET data = '<p><span class=\"postbody\"><strong>У лібэралы нідзе не запісваюць, не выдаюць пасьведчаньня і чалецкай карткі. Як жа становяцца лібэраламі сёньня? Хто яны, гэтыя змагары за індывідуальную свабоду і мінімальную дзяржаву? Для таго, каб знайсьці адказ, мы вырашылі зірнуць на лёсы трох цалкам непадобных людзей — Андрэя Іларыёнава, Кахі Бэндукідзэ і Антона Ньюмарка (больш вядомага як «Чугунный Скороход»). Першы — акадэмічны навуковец і былы дарадца Пуціна, другі — у мінулым бу in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- The image verification code you entered is incorrect.
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = '2:0cae48079529596c8fe3d171821d1007' in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = '2:f8ceac60dcba05afd4af9e947a6b4772' in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = '3:c1abeab3ed774c3d8c95b4aef4529d7e' in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Access denied for user: 'd3wayorgby@localhost' to database 'outd3wayorg_by'
query: LOCK TABLES cache_filter WRITE in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: UPDATE cache_filter SET data = '<table cellpadding=\"0\" cellspacing=\"0\" border=\"0\" style=\"width: 212px; margin-bottom: 17px;\">\n<tr>\n<td class=\"corn_tl\"></td>\n<td class=\"line_t\"></td>\n<td class=\"corn_tr\"></td>\n</tr>\n<tr>\n<td class=\"line_l\"></td>\n<td class=\"box_head\" style=\"width:178px;\"><span>сувязь з намі:</span></td>\n<td class=\"line_r\"></td>\n</tr>\n<tr>\n<td colspan=\"3\" class=\"box_ins_journ\">\n<div>Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.</div>\n</td>\n</tr>\n<tr>\n<td class=\"line_l\"></td>\n<td class=\"box_te in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = '2:0c5b69de67046d695aaf12af2095cd92' in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = '1:014f1612628700918186cd12a37f8f65' in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Access denied for user: 'd3wayorgby@localhost' to database 'outd3wayorg_by'
query: LOCK TABLES cache_filter WRITE in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
- user warning: Can't open file: 'cache_filter.MYI'. (errno: 145)
query: UPDATE cache_filter SET data = '<p>Больш за пятнаццаць гадоў каталікі менску дамагаюцца вяртаньня адабранага яшчэ ў 1863 г. кляштара з касьцёлам Сьвятога Язэпа.</p>\n', created = 1228433062, expire = 1228519462, headers = '' WHERE cid = '1:014f1612628700918186cd12a37f8f65' in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172.
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145)
query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = &#039;3:c583dbe1389434727ce177760ba6346b&#039;</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4637', '', '38.103.63.59', 1228433061) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145)
query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Access denied for user: &#039;d3wayorgby@localhost&#039; to database &#039;outd3wayorg_by&#039;\nquery: LOCK TABLES cache_filter WRITE</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4637', '', '38.103.63.59', 1228433062) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145)
query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: UPDATE cache_filter SET data = &#039;&lt;p&gt;&lt;span class=\\&quot;postbody\\&quot;&gt;&lt;strong&gt;У лібэралы нідзе не запісваюць, не выдаюць пасьведчаньня і чалецкай карткі. Як жа становяцца лібэраламі сёньня? Хто яны, гэтыя змагары за індывідуальную свабоду і мінімальную дзяржаву? Для таго, каб знайсьці адказ, мы вырашылі зірнуць на лёсы трох цалкам непадобных людзей &amp;mdash; Андрэя Ілары in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172
Лібэралізм за дыджэйскім пультам 01/16/2007 - 01:12 / CATO.ru
У лібэралы нідзе не запісваюць, не выдаюць пасьведчаньня і чалецкай карткі. Як жа становяцца лібэраламі сёньня? Хто яны, гэтыя змагары за індывідуальную свабоду і мінімальную дзяржаву? Для таго, каб знайсьці адказ, мы вырашылі зірнуць на лёсы трох цалкам непадобных людзей — Андрэя Іларыёнава, Кахі Бэндукідзэ і Антона Ньюмарка (больш вядомага як «Чугунный Скороход»). Першы — акадэмічны навуковец і былы дарадца Пуціна, другі — у мінулым буйны бізнэсмэн, а цяпер міністар ва ўрадзе Грузіі, адказны за распрацоўку эканамічных рэформаў, трэці — прафэсіянальны DJ і аўтар цэлага шэрагу кампазіцый, якія сталі гімнамі расейскай клюбнай культуры 1990-х. Калі аб кар'еры першых двух герояў гэтага нарысу добра вядома, той факт, што Антон Ньюмарк перавёў на расейскую мову «Закон» Фрыдэрыка Бастыа і «Лібэртарыянства за адзін урок» Дэвіда Бэрґланда, будзе абсалютна нечаканым практычна для ўсіх, хто чуў пра «Чугунный Скороход».
У кожнага можа быць сваё меркаваньне аб Андрэю Іларыёнаве як грамадзкім дзеячы і былым дарадніку Пуціна. Але мала хто будз адмаўляць, што ён аказваў і працягвае аказваць найсур’ёзны ўплыў на самое эканамічнае мысьленьне ў Расеі. Па сутнасьці, Іларыёнаў — лібэрал-індывідуаліст. Ня гэтулькі ў сэнсе абароны індывідуальнай свабоды. Ён прынцыпова ніколі не йшоў на стварэньне кааліцый і партыяў, хоць прапановы такога роду паступалі заўсёды.
Але, у выніку, ідэі Свабоды ў яго выкананьні ад гэтага толькі выйгралі. Нават сярод людзей левых поглядаў ёсьць гарачыя прыхільнікі Іларыёнава-эканаміста і Іларыёнава-апанэнта палітыкі расейскага ўрада. Талент Іларыёнава складаецца яшчэ і ў тым, што ён здолеў ініцыяваць шырокую грамадзкую і навуковую дыскусію аб шляхах эканамічнага разьвіцьця Расеі. Ён ня толькі ўвёў у расейскі ўжытак тэрмін «галяндзкая хвароба», прааналізаваўшы эканомікі краінаў, багатых прыроднымі рэсурсамі, ён першым выявіў «вэнэсуэльскую хваробу» і апісаў яе прыкметы. І гэты тэрмін падхапілі за межамі Расеі, што таксама стала часткай міжнароднага прызнаньня Андрэя Іларыёнава.
 |
Нават сярод людзей левых поглядаў ёсьць гарачыя прыхільнікі Іларыёнава-эканаміста і Іларыёнава-апазыцыянэра |
 |
Каха Бэндукідзэ прайшоў клясычны шлях «новага расейца» (або «новага грузіна», каму як падабаецца), стварыўшы разгалінаваны і разнастайны бізнэс у Расеі, які пачаўся зь невялікага АТ «Биопроцесс», заснаванага колам аднадумцаў-біёлягаў на чале з Бэндукідзэ, і дасягнуў свайго росквіту ў форме «Аб'яднаных машынабудаўнічых заводаў», якія вернулі да жыцьця «Уралмаш» і «Ижорские заводы», найбуйныя прадпрыемствы расейскага цяжкага машынабудаўніцтва. Доўгі час Каха Бэндукідзэ быў нефармальным лідэрам лібэральнага крыла Расейскага зьвязу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, стала раскалыхваючы гэтую эклектычную структуру сваімі радыкальнымі рэфарматарскімі прапановамі. Вольскі і стаяўшая за ім плеяда «чырвоных дырэктараў» бачылі ў Бэндукідзэ галоўнага «лібэральнага спакусьніка», свайго роду enfant terrible усяе расейскае бізнэс-супольнасьці. І гэта было цалкам заслужана.
Увайшоўшы ва ўрад на «ружовай» хвалі пераменаў у Грузіі, Бэндукідзэ здолеў стаць галоўным апалягетам рашучага разьдзяржаўненьня грузінскай эканомікі. Прамы і катэгарычны, Бэндукідзэ здолеў прымусіць лічыцца з сабою, яго звышзадача — ператварэньне Грузіі ў «каўказскага тыгра» — адразу жа змагла заваяваць розумы многіх. Па ягоным запрашэньні ў Грузію пацягнуліся знакамітыя рэфарматары і нобэлеўскія ляўрэаты, у прыватнасьці, каб прыняць удзел у арганізаванай Інстытутам Катона канфэрэнцыі “Свабода, гандаль і сьвет: рэгіянальны парадак дня”.
У Іларыёнава і Бэндукідзэ розныя шляхі, але яны блізкія ў галоўным. Як Іларыёнаў, так і Бэндукідзэ (кожны ў свой час) зьдзейсьнілі нечаканы вокамгненны дэсант ва ўладу. Прычым замест стварэньня непаваротлівых партыйных і апаратных канструкцыяў, гэтак характэрных для кожнага паважаючага сябе палітычнага “цяжкавагавіка” мінулага стагодзьдзя, яны дзейнічалі практычна ў адзіночку. Іларыёнаў трымаў абарону ў Крамлю з камандай зь пяці чалавек, штат міністра Бэндукідзэ не налічвае і трыццаці. Затое абодва яны пры гэтым б'юць рэкорды па цытаванасьці. Дзяржаўная служба, непрыцягальная ў сілу прынцыпаў шматлікім класічным лібэралам, апынулася нівай для тых, хто адкінуў забабоны мінулага дзеля рэалізацыі лібэральных ідэй на практыцы. Стала зразумела, што эфэктыўней за ўсё скараціць долю дзяржавы ў эканоміцы можна менавіта знутры, а не звонку дзяржаўнай сыстэмы. Каб зразумець гэтую простую формулу, запатрабаваліся пасьляваенныя дзесяцігодзьдзі ідэалягічнага супрацьстаяньня, а таксама натхняльныя прыклады Лешека Бальцэровіча ў Польшчы, Рут Рычардсан у Новай Зэляндыі, Марта Лаара ў Эстоніі, Яна Оравеца ў Славакіі і іншых, быць можа, меней вядомых, лібэральных міністраў і дараднікаў па ўсім свеце.
 |
Прамы і катэгарычны, Бэндукідзэ здолеў прымусіць лічыцца з сабою, яго звышзадача — ператварэньне Грузіі ў «каўказскага тыгра» |
 |
Антон Ньюмарк ня мае вялікага паслужнога сьпісу або ўласнага бізнэсу. Ягоны капітал — гэта ягоная галава, ягоны слых, ягоныя рукі. Сапраўды вядомым “Скороход” стаў пасьля зьяўленьня скандальных відэа-кліпаў "Быстрая походка" і "Милиция!" на расейскім MTV у 1999 году. У 2002-м "Чугунный Скороход" атрымоўвае прэстыжную прэмію Night Life Awards у намінацыі "Лепшая клюбная група года". Апроч гіранічных мінімалісцкіх кліпаў, творчасьць "Скорохода" складаецца зь дзясятка зь лішнім паўнавартасных альбомаў і незьлічонай колькасьці клюбных сэтаў на самых прэстыжных начных пляцоўках у Маскве, Пэтэрбурґу, Лёндане і г.д. Аднак увесь гэты час Антон Ньюмарк вёў жыцьцё сапраўднага падвойнага агента, перакладаючы на расейскую мову творы лібэральнай клясыкі. Ён стаў неад'емнай і, пэўна, самой калярытнай фігурай расейскамоўнай лібэральнай супольнасьці. DJ-лібэртарыянец — гэта дзівіць нават у большай ступені, чым генэтык на чале машынабудаўнічай імпэрыі альбо навуковец-жыхар крамлёўскіх кабінетаў!
Якія якасьці патрэбныя лібэралу сёньня? Вядома, мужнасьць, каб супрацьстаяць Сыстэме, — але гэтая якасьць стаіць па-за часам: безь яе лібэралам было ня выжыць ва ўсе поры. Яшчэ патрэбная ўпартасьць і здаровая рызыка, каб не апускаліся рукі, калі падаецца, што вакол усё супраць цябе. Але гэта таксама хутчэй унівэрсальныя якасьці. Але ёсьць, як мінімум, дзьве якасьці, якія сталіся неад'емнымі характарыстыкамі лібэральных герояў нашага часу. Гэта, па-першае, бачаньне, візія (тое, што па-ангельску гучыць, як vision) — якасьць, неабходная для таго, каб павесьці за сабою, зламаць рыгіднасьць старых клішэ і мітаў, засеўшых у масавай сьвядомасьці і мэдыях. Прычым, у адрозьненьне ад эпохі масавых палітычных партыяў, гэтае лібэральнае бачаньне, зусім не зьяўляецца прэрагатывай партыйных лідараў і кар'ерных ідэолягаў. Апошнія — гэта палітычны old school. Героямі лібэралізму эпохі глябалізацыі і постмадэрна робяцца прадпрымальнікі, лідары аўтамабільных пратэстаў (Вячаслаў Лысакоў), пісьменьнікі (такія, як клясык лацінаамерыканскай літаратуры Варґас Льёса), мультыплікатары (як, напрыклад, аўтары серыяла "South Park" і DJ'і!
Другая нязьменная якасьць, якая прычыняецца да посьпеху лібэрала-постмадэрніста, — гэта мабільнасьць. Быць максымальна flexible ва ўсім: часу і прасторы, месцы працы, стылю жыцьця. Старыя вобразы пажыцьцёвага ідэоляга-батаніка альбо закасьцянелага палітыка, які не расстаецца з гальштукам і плястылінавай плякатнай усьмешкай, беззваротна сыходзяць у мінулае. Сёньня ты вывучаеш эканоміку, а заўтра працуеш на самым верху ва ўрадзе, распрацоўваючы пэнсійную рэформу. Зараз ты маеш сваю фірму, але хутка ты патрапіш у парлямэнт або ў Цэнтрабанк. Учора ты рабіў флэш-мобы, а зараз ты ў нафтагазавай карпарацыі, на пярэднім фронце транснацыянальнай эканомікі. Ідэі свабоды сёньня гучаць на танцпляцоўцы або ў мультсэрыяле ня меней пераканаўча, чым з трыбуны альбо з-за катэдры. Адна з асноўных задачаў праекту САТО.ru — асвойваць усе новыя прасторы для гэтых ідэй і адчыняць новых герояў глябальнай волі. Лібэрал за дыджэйскім пультам — гэта і ёсьць знак глябалізацыі нашага сьветапогляду!
CATO.ru
|
Даслаць камэнтар