Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Канстытуцыя дзяржавы павінна быць такой, каб не парушаць канстытуцыю грамадзяніна
Станіслаў Ежы Лец
Сайты "Трэцяга Шляху":
Мэдыятэка ТШ
Сховішча відэаматэрыялаў
"Третий путь"
асноўны сайт ТШ: навіны, аналітыка, публіцыстыка, актуальнасьці
The Third Way
Ангельскамоўны сайт ТШ
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Студзень 2009
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
      1 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
The image verification code you entered is incorrect.

Беларусь маёй мары


01/23/2007 - 02:18 / Павел Марозаў

Будучыня - гэта ўвасобленая мара, яго дасягненне - гэта Шлях

Беларусь будзе вольнаю і квітнеючаю краінаю, яе народ утворыць нацыю самастойных, развітых і добрых людзей, здольных дапамагчы не толькі сабе, але і іншым народам. Тэхналогіі, культура, традыцыі беларусаў стануць прывабнымі для іншых нацый, эканоміка будзе здольная забяспечыць функцыянаванне адкрытага грамадства і дэмакратычнай палітычнай сістэмы. Беларусы па ўсім свеце будуць лічыць гонарам належаць беларускай нацыі, гаварыць на беларускай мове, падзяляць культуру і звычаі свайго народа. Вера i мараль беларусаў будуць вялікімі, законы і нормы бездакорнымі і святымі.

Камуністы, хрысціяне, прадстаўнікі іншых моцных ідэйных плыняў малявалі для сябе выявы будучыні краіны і імкнуліся да іх праз стагоддзі, тым не менш, ніколі не дасягаючы іх да канца. Беларусы былі і камуністамі, і хрысціянамі, але ці былі яны калі-небудзь беларусамі?

Нарадзіцца беларусам, але стаць савецкім, рускім або палякам была доля шматлікіх нашых найлепшых людзей. У шэрагу выпадкаў гістарычныя акалічнасці не пакідалі ім іншага выбару. Але зараз гісторыя падарыла нам унікальны шанец вярнуць на месца нашае раздвоенае і засмучанае "Я", стаць беларусамі і самарэалізавацца ў гэтай якасці як людзі і як нацыя.

Гэта складаны і непрадказальны шлях, ён патрабуе значных высілкаў ад кожнага з тых, што абралі яго, бо жыццё складанае і шматграннае, асабліва ў Беларусі. Яно штодзень ставіць чалавека перад выбарам сваёй маральнай, грамадскай і эканамічнай пазіцыі, што ў канчатковым выніку вызначае яго канчатковы выбар жыццёвай мадэлі паводзін. Няпросты выбар – ці быць творцам сваей будучыні і будучыні іншых, або чакаць ад змены знешніх акалічнасцяў, волі іншых людзей або дзяржаваў рашэння сваіх праблем і кіравання сваім выбарам.

Шанцы Беларусі на лепшы лёс не бездакорныя і залежаць першым чынам ад волі людзей, якія насяляюць яе, ды ад самастойнасці, ад лепшых жыццёвых стандартаў, ад кантролю і абмежавання функцый занадта ўплывовай дзяржавы. Гэтыя шанцы падвысяцца, калі беларусы пачнуць імкнуцца стаць высока маральнымі і культурнымі людзьмі.

цитата
Нарадзіцца беларусам, але стаць савецкім, рускім або палякам была доля шматлікіх нашых лепшых людзей.

Беларуская рэчаіснасць, бягучы стан беларускага грамадства эпохі "стабільнасці" Лукашэнкі, усё тое, што бачаць вочы, адважна дазваляе сцвярджаць, што няма ніякіх шанцаў на поспех, народ Беларусі слабы духоўна, выбірае Залатога Цяля замест Духу волі, не жадае перамен, ускладае ўсю адказнасць за свой лёс на аднаго Лукашэнку, не памятае сваёй мовы, гісторыі, культуры…

Але не верыць у свой народ нельга. Не верыць у яго здольнасць змяняцца, глядзець на сваіх людзей як на ворагаў толькі таму, што яны не ведаюць столькі, колькі ты, не бачаць будучыні, бо яны запужаныя і адданыя старым каштоўнасцям. Усё гэта няправільна і не прынясе выгоды ні сабе, ні людзям.

Многія беларусы гавораць, што Лукашэнка – гэта зло для краіны. Я думаю, што гэта не так. Нельга лічыць злом цвёрды, але справядлівы Ўрок Настаўніка аб тым, як не трэба рабіць, аб тым, што дэмакратыя і воля не абсалютнае рашэнне ўсіх праблем, а цяжкая і руплівая праца, першым чынам над сабою, барацьба з дагэтуль уплывовымі сіламі мінулага, сталы выклік. Дэмакратыя – гэта хлеб, а не масла!

Іншыя беларусы лічаць, што Лукашэнка – гэтае абсалютнае рашэнне ўсіх праблемаў, практычна бог для беларусаў. У яго вераць. Гэта таксама не так. Чалавеку даецца моц і ўлада па нейкай пэўнай прычыне, але і забіраецца гэта таксама хутка і канчаткова, калі прыйдзе час. А час ужо надыйшоў.

Якім шляхам ісці беларусам у сваім развіцці? Пытанне нетрывіяльнае. Кожны, безумоўна, ведае сваю варыяцыю адказу на яго, бо разумных людзей у нас шмат, і версій гэтых гэтак жа нямала. Але ўсё пытанне ў тым, каб знайсці такую, якая, з аднаго боку, не супрацьстаяла б інтарэсам большасці, з іншага боку, была б апраўданая з пазіцый эфектыўнасці і ўстойлівасці.

Тым не меньш для мяне відавочныя тры этапы на гэтым Шляху, якія беларусы павінны будуць прайсці, каб дасягнуць росквіту грамадcтва і значных вынікаў у развіцці сваёй краіны.

Гэта:

- этап здабывання Свабоды, звязаны з перамогаю над існуючаю ў краіне дыктатураю і бяспраўем;

- этап Магчымасцяў – час рэформаў, трансфармацыі ў краіне , змяненне статусу і ўмоваў жыцця значнай групы беларусаў, самарэалізацыі і росту здольных маладых беларусаў, якія жадаюць паслужыць сваёй краіне;

- этап Поспеху, заключны этап трансфармацыі беларускага грамадства, калі ў поўную моц увойдзе цяперашняе маладое пакаленне, здольнае і прафесійна гатовае адказваць за сваю краіну, будзе бачны плён ліберальных рэформаў у эканоміцы і дэмакратызацыі грамадства. Краіна будзе незалежная, багатая і паспяховая, а беларускае грамадства ўтворыць нацыю адказных, культурных і развітых грамадзянаў.

Я мяркую, што прайсці гэтыя этапы паспяхова можна, толькі кіруючыся наступнымі прынцыпамі:

Свабода асобы як права чалавека самастойна прымаць рашэньні.
Адказнасць як умова свабоды асобы.
Прыватная ўласнасць як аснова незалежнасці асобы.
Свядомы ўдзел у жыцці грамадства як умова, вызначаючая дабрабыт грамадства.
Салідарнасць як сумеснае зацьверджанне і абарона агульных вартасцей.
Разнастайнасць як перадумова для росквіту грамадства.
Талерантнасць як права на існаваньне іншых меркаваньняў, поглядаў і ладаў жыцьця.
Дыялёг як база грамадскае згоды.
Сумленасць і адкрытасць як прынцып існавання грамадства.
Праца як умова самарэалізацыі асобы і дабрабыту грамадства.
Давер
Добрая воля як умова рэалізацыі ўсіх вышэй азначаных вартасцей.

Ключавым фактарам поспеху на гэтым шляху з’яўляецца персанальны інтарэс і стойкая матывацыя беларускіх грамадзянаў да павышэння якасці жыцця, атрымання правоў і свабодаў, іх прыватная ініцыятыва, якая вядзе да стварэння групаў інтарэсаў, паспяховых праектаў у бізнэсе, грамадскай і культурніцкай сферы. Акрамя таго, аптымальная канкурэнцыя паміж дадзенымі групамі інтарэсаў на аснове дакладных, справядлівых правілаў, такіх як незалежнасць краіны, беларуская культура, гісторыя і мова, вяршэнства закону, ліберальная эканоміка, прыватная маёмасць.

На аснове кансенсусу бачання гэтага шляху вядучымі сіламі беларускага грамадства фармуецца бачанне будучыні краіны, альбо нацыянальная мара. Сённяшнія беларусы як нацыянальная супольнасць пазбаўленыя нацыянальнай мары, яны змушаныя жыць прыземленымі, эгаістычнымі жаданнямі ў матэрыяльнай плоскасці, страхам і рэалізацыяй чужой мары да абсалютнай улады і кантролю, асколкамі мінулых ідэалагічных канструкцый і традыцый.

Але ніхто не будзе здольны дасягнуць лепшага жыцця, не ўяўляючы яго ва ўсіх фарбах, не верачы ў яго, не жадаючы і не прыкладаючы высілкаў для дасягнення сваёй мары. У выніку не важна, колькі выдаткаваць на тое, каб адчуць сваю нацыянальную мару. Важна яе знайсці, бо без яе мы не зрушымся наперад, будзем толькі таптацца на месцы.

цитата
Ісці трэцім шляхам для Беларусі, значыць быць прадказальным, адказным, давераным партнёрам для сусветных цэнтраў сіл

Я бачу выхад у тым, каб дапамагчы знайсці кропкі паразумення і даверу максімальна магчымай колькасці маладых беларусаў розных поглядаў і перакананняў. Гэтыя людзі неўзабаве будуць вызначаць лёс сваёй краіны. Дыялог паміж імі дасць ім пачуццё спакою, паменшыць напал варожасці, зробіць крытыку і дыскусіі меней агрэсіўнымі і больш канструктыўнымі. Таксама важная вера ў нейкую ідэальную будучыню, у тое, чаго жадаюць дасягнуць усе.

Я называю сваё бачанне будучыні Беларусі Трэцім Шляхам. Трэці Шлях, як айкідо, патрабуе выкарыстання энергіі і інтарэсаў твайго партнёра для рэалізацыі сваёй уласнай праграмы і інтарэсаў. Гэта шлях дамоўленасцяў і кампрамісаў, заснаваных на ўзаемным даверы і ўліку інтарэсаў бакоў, то бок дапамагаючы партнёру рэалізаваць яго інтарэсы, ты дасягаеш сваіх уласных.

Ісці трэцім шляхам для Беларусі – значыць быць прадказальным, адказным, давераным партнёрам для сусветных цэнтраў сіл, здольным сфармуляваць для іх такія прапановы ў палітычнай або эканамічнай вобласці, рэалізуючы якія, яны дапамогуць/не будуць перашкаджаць нашай краіне стаць сапраўдна незалежнай, што значыць адкрытай, вольнай і паспяховай у эканамічным плане краінай. Гэта не шлях правінцыйнай дзяржавы з пафасам вялікай імперыі, але і не шлях "малодшага брата", якога заўсёды маюць на ўвазе, але з якім асабліва не лічацца ў любым інтэграцыйным утварэнні ў Еўропе і Еўразіі.

Трэці Шлях - гэта рэальна ацэненыя нацыянальныя інтарэсы, якія сістэмна і мэтанакіравана адстойваюцца прафесіяналамі на аснове эканамічнага, палітычнага, культурна-інфармацыйнага, навуковага і вайсковага патэнцыялаў Беларусі. А задача максімізацыі гэтых патэнцыялаў ляжыць на народзе Беларусі, які дэлегаваў дэмакратычным шляхам права кіравання сваёй краінай адказнай, маральнай і прафесійнай эліце.

Быць гэтай элітай не толькі права, але і абавязак людзей, зацікаўленых у лепшым будучыні для сваёй краіны, для Беларусі.

Павел Марозаў

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org