Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Уся навука кіраваньня ёсьць у навуцы быць сумленным
Т. Джэфэрсан
Партнэры:
Office for a Democratic Belarus
няўрадавая беларуская лёбі-арганізацыя ў Брусэлі
Час перамагаць!
маніфэст новага палітычнага пакаленьня беларусаў
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Студзень 2009
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
      1 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
The image verification code you entered is incorrect.

Больш за палову беларускіх незалежных выданьняў ня ўключаныя ў падпі


01/24/2007 - 00:58 / Андрэй Бастунец, ГА “Беларускай асацыяцыі журналістаў”

На 1 студзеня 2007 года ў Беларусі налічвалася 1224 зарэгістраваных друкаваных перыядычных выданьняў. Прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі неаднаразова заяўлялі аб «даволі дынамічным разьвіцьці інфармацыйнай прасторы краіны» (напрыклад, інтэрв'ю першага намесніка міністра інфармацыі Лілеі Ананіч ў газэце «Звязда» ад 29.04.2005 г.).
 
Пацьвердзіць гэту тэзу заклікае параўнанне з 1995 годам, калі ў краіне было толькі 721 перыядычнае выданьне. На гэтыя лічбы ў сваіх інтэрв'ю спасылаліся і міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, і начальнік кіраваньня друкаваных СМІ і зьнешніх сувязяў Міністэрства інфармацыі Уладзімір Матусевіч.
 
Паміж тым, параўнаньне з паказчыкамі, скажам, 2003 года падводзіць да цалкам іншай высновы. Да канца 2003 гада ў Беларусі налічвалася 1492 перыядычныя выданьні (на 268 больш, чым зараз), прычым дынаміка зьмены іх колькасьці да таго часу была, сапраўды, станоўчай. Пасля таго, як міністрам інфармацыі быў прызначаны  У. Русакевіч (адпаведны ўказ № 351 падпісаны прэзыдэнтам 6 жніўня 2003 гада), колькасьць зарэгістраваных у Беларусі друкаваных СМІ стала рэзка скарачацца.
 
Аднак тлумачыцца гэта не столькі асабістым фактарам, колькі палітычнай сітуацыяй (у 2004 гадзе праводзіліся парлямэнцкія выбары і рэферэндум аб зьняцьці канстытуцыйнай забароны адной асобе займаць прэзыдэнцкі пост больш двух разоў, у 2006 – прэзыдэнцкія выбары, у пачатку 2007 – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў).
 
Асабліва рэзкім было скарачэньне колькасьці зарэгістраваных выданьняў у 2004 годзе. Пасьля гэтага сітуацыя неяк стабілізавалася, аднак гаварыць аб пераламленьні трывожнай тэндэнцыі відавочна заўчасна. Колькасьць газэт працягвае памяншацца (калі на 1 студзеня 2005 года ў Беларусі выдавалася 784 газэты, то зараз – 718).
 
«Больш за дзьве траціны ўсіх зарэгістраваных выданняў з'яўляюцца недзяржаўнымі... Такая шматстатнасць у сфэры СМІ з'яўляецца гарантыяй рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян нашай краіны на свабоду слова, атрыманьне поўнай і дакладнай інфармацыі аб падзеях, якія адбываюцца ў краіне і за мяжой. Яно дае магчымасьць грамадскім рухам і асобным грамадзянам данесьці свой пункт погляду па любому хвалюючаму іх пытаньню да жыхароў Беларусі», - зьмешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.
 
Між іншым, з гэтых «сьпіскавых» двух трацін шматлікія выданьні выходзяць толькі адзін – два разу ў год мізэрнымі тыражамі (толькі каб захаваць сьведчаньне аб рэгістрацыі), іншыя, і іх большасьць, з'яўляюцца толькі камэрцыйнымі, забаўляльнымі або рэклямнымі праектамі. Недзяржаўных выданьняў грамадска-палітычнай скіраванасьці, рэгулярна якія выходзяць тыражом не меней 1000 асобнікаў, па падліках «Беларускай асацыяцыі журналістаў» – каля 30, прычым за апошнія тры гады іх колькасьць паменшылася больш чым удвая. Гэта тлумачыцца эканамічнай і прававой дыскрымінацыяй недзяржаўнай прэсы. Досыць сказаць, што 13 незалежных выданьняў выкінутыя з падпісных каталёгаў, а 16 – не прадаюцца прадпрыемствамі «Саюздруку».
 
Ды і рэклямны рынак – адзін з галоўных крыніц фінансаваньня прэсы – для недзяржаўных газэт вельмі абмежаваны: у краіне з адміністрацыйна-каманднай эканомікай пераважаюць прадпрыемствы дзяржаўнай формы ўласнасьці, якія даюць рэкляму ў дзяржаўныя жа СМІ, а прыватныя прадпрыемствы асьцерагаюцца «падтрымліваць» дэмакратычныя газэты.
 
Усе спробы вярнуць гнаныя выданьні ў дзяржаўныя сеткі распаўсюджваньня пакуль застаюцца беспаспяховымі. Узгодненасьць дзеяньняў «самастойных суб'ектаў гаспадараньня» «Белпошта» і арганізацый «Саюздруку» (падведамных, адпаведна, Міністэрству сувязі й інфарматызацыі і Міністэрству інфармацыі) і адмовы беларускіх судоў разглядаць пазовы рэдакцый і чытачоў на гэтыя дзеяньні ставяць пад сумненьне гарантыі «рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян нашай краіны на свабоду слова, атрыманьне поўнай і пэўнай інфармацыі аб падзеях, якія адбываюцца ў краіне і за мяжой», аб якіх гаворыцца на сайце Мінінфарма.

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org