Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Самы каштоўны тавар - гэта сіла розума. Толькі яна яўляе сабой сапраўдную вартасьць. Любая арганізацыя, любая структура можа апынуцца бессэнсоўнай, бездапаможнай і небясьпечнай для сябе самой, калі акуратна і пасьлядоўна замяніць найлепшыя яе мазгі на дурныя і непаваротлівыя
Робэрт Гайнляйн
Сайты "Трэцяга Шляху":
Мэдыятэка ТШ
Сховішча відэаматэрыялаў
"Третий путь"
асноўны сайт ТШ: навіны, аналітыка, публіцыстыка, актуальнасьці
The Third Way
Ангельскамоўны сайт ТШ
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Студзень 2009
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
      1 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
The image verification code you entered is incorrect.

Галоўнае, каб гэта быў адзін чалавек, адна фігура...


01/29/2007 - 00:48 / Партыя БНФ

"Хачу пакласьці крэс хвалі спэкуляцыяў і домыслаў вакол апошняга паседжаньня Сойму Партыі БНФ. У парадку дня студзеньскага Сойму былі пытаньні палітыкі й стратэгіі, але не было пытаньня дачыненьняў з групай А.Мілінкевіча. Яно было ўзьнятае самім сп. Мілінкевічам, які адрасаваў Сойму ліст з прапановай Партыі БНФ уліцца ў ягоную фракцыю на будучым Кангрэсе дэмакратычных сілаў.

Але яшчэ ў лістападзе Сойм Партыі БНФ у поўнай адпаведнасьці са Статутам і здаровым сэнсам прыняў пастанову, паводле якой сябры БНФ увойдуць у фракцыю БНФ, гэтаксама як сябры іншых партыяў і згуртаваньняў сфармуюць свае фракцыі. На аснове прадстаўніцтва фракцыяў фармуецца Палітычная рада, і было б недапушчальна, каб у ёй не была прадстаўленая Партыя БНФ (гэтаксама як А.Мілінкевіч, АГП, ПКБ і іншыя).

Вось і цяпер прапанова паставіць на галасаваньне перагляд нашага колішняга рашэньня й пагадзіцца з прапановай А.Мілінкевіча не была падтрыманая ніводным з 40 прысутных сяброў Сойму (зь іх 17 прадстаўлялі рэгіёны). Кансэнсусам вырашана, што ў адказ на гэты ліст А.Мілінкевіча да Сойму будзе накіраваны ліст у ягоны адрас, дзе будуць выказаныя падзяка за супольную працу падчас мінулай кампаніі й запэўненьні, што ўсе ягоныя захады ў абарону свабоды й незалежнасьці Партыя БНФ будзе падтрымліваць і надалей.

Такім чынам, Партыя БНФ была, ёсьць і будзе самастойным суб'ектам беларускай палітыкі. У нашым стаўленьні да А.Мілінкевіча і да кааліцыі нічога не памянялася. Мы пацьвярджаем нашую вернасьць кааліцыйным прынцыпам АДС. Мы рабілі й робім усё, каб аб'яднаныя дэмакратычныя сілы дзейнічалі паводле ўзгодненай стратэгіі (якую настойліва прапануем) ды каб рэальна працавалі кааліцыйныя структуры. Віна Партыі БНФ у тым, што мы задоўга чакалі актывізацыі Палітычнай рады і яе старшыні, а трэба было брацца за рэалізацыю вызначаных плянаў самім, і ахвочыя б далучыліся.

Партыя БНФ зь верасьня вяла доўгія перамовы з групай А.Мілінкевіча пра зьмест і фармат меркаванага руху "За Свабоду". На нашую думку, гэта меў быць рух у фармаце супольнай кампаніі АДС, каардынаванай старшынём Палітычнай рады. Але сп. А.Мілінкевіч прыступіў да стварэньня сваёй уласнай палітычнай структуры. Гэтае рашэньне падарвала ягоны статус як надпартыйнага лідэра. Група А.Мілінкевіча дагэтуль не прапанавала меркаваным партнэрам ані канцэпцыю арганізацыйнага ўладкаваньня, ані стратэгію такога кшталту руху. Аднак мы гатовыя каардынаваць нашую палітыку з групай А.Мілінкевіча ў рабочым парадку.

Шкада, што асобныя мас-мэдыя спрабуюць скіраваць грамадзкую ўвагу не на стратэгічныя пытаньні цяпершчыны, а на не цікавыя шырокаму грамадзтву нюансы ўзаемадачыненьняў палітычных суб'ектаў, дадаючы ім выдуманай скандальнасьці," - заявіў літаральна днямі Вінцук Вячорка.

У той жа час, паводле газэта "Наша ніва", лідэр Аб’яднаных дэмакратычных сілаў паведаміў, што “вельмі шкадуе” пра рашэньне Сойму Партыі БНФ адмовіцца ад супрацы.

"Заяву Сойму Партыі БНФ пра пераход да самастойнае працы я лічу памылковым крокам. Кіраўніцтва партыі заняло няправільную пазыцыю - і ў пераходзе да ратацыйнага прынцыпу кіраваньня дэмакратычнымі сіламі, і ў дыстанцыяваньні ад працы ў адзіным штабе, — заявіў А. Мілінкевіч. — Да таго ж цэнтральнае кіраўніцтва партыі адштурхоўвае рэгіянальныя арганізацыі. У рэгіёнах — я іх аб’ехаў у часе мясцовых выбараў — людзі ня толькі з Партыі БНФ, але і з Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў казалі, што мусова захаваць еднасьць і каардынацыю дзеяньня. Сваёй заявай цэнтральнае кіраўніцтва іх адштурхоўвае. Ратацыйны прынцып кіраваньня апазыцыяй нерэальны. Калі б у нас была дэмакратыя, я ня меў бы нічога супраць такога прынцыпу. Але мы жывём ва ўмовах дыктатуры. А дыктатуру без адзінага лідэра яшчэ ніхто не перамагаў. Няважна, хто стаў бы лідэрам: Мілінкевіч, Вячорка, Лябедзька, Калякін або хтосьці іншы. Галоўнае, каб гэта быў адзін чалавек, адна фігура. Пераход да ратацыйнага прынцыпу кіраваньня Дэмакратычнымі сіламі зноў размые апазыцыю".

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org