Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Які сэнс мяняць урад, калі людзі і норавы не мяняюцца
Буаст
Кнігі чытаць:
Лібэртарыянства за адзін урок
Дэвід Бэрґланд, былы кандыдат у прэзыдэнты ЗША і лідар амэрыканскай Лібэртарыянскай партыі.
Лібэртарыянства: лемантар для пачынаючых
Дэвід Боўз, віцэ-прэзыдэнт Інстытута Катона. Прадстаўляем Вам чацьверты разьдзел кнігі на нашым сайце
Разьвіцьцё як свабода
Амартыя Сэн, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Студзень 2009
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
      1 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
The image verification code you entered is incorrect.

Як можна супрацьстаяць спробам вярбоўкі?


01/29/2007 - 17:29 / Радыё Свабода

Не суцішыліся жарсьці па грамадзяніну Беларусі Сяргею Монічу, абвінавачанаму літоўскімі і польскімі спэцслужбамі ў шпіёнскай дзейнасьці, як былы студэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту гамяльчук Ўладзіслаў Міхайлаў заявіў, што быў завэрбаваны Камітэтам дзяржбясьпекі і пастаўляў беларускім спэцслужбам інфармацыю з Польшчы. Менавіта там Міхайлаў праходзіць навучаньне паводле праграмы Каліноўскага. Як можна супрацьстаяць спробам вярбоўкі?

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч тлумачыць: дзейнасьць Камітэту дзяржаўнай бясьпекі грунтуецца на канкрэтных заканадаўчых актах, якія забараняюць прымусовае “супрацоўніцтва”.

Студэнтка Белдзяржунівэрсытэту Валерыя Саўчанкава – удзельніца сакавіцкіх падзеяў 2006 году на Кастрычніцкай плошчы, была асуджаная пасьля разгону намётавага мястэчка. Дарэчы, адмовілася ад навучаньня ў Польшчы, мяркуючы, што больш карысьці прынясе дома. Кажа, што спэцслужбы маюць цалкам зразумелы інтарэс займець інфарматараў у асяродку дэмакратычнай моладзі. І зьяўленьне “людзей у цывільным” у кабінэтах рэктараў ці дэканаў – справа ўжо амаль звыклая.

Саўчанкава: “У мяне ёсьць адна знаёмая, яна зараз таксама па праграме Каліноўскага вучыцца ў Польшчы. Дык вось яна распавядала, што падчас выкліку на дыван да дэкана гутарку слухаў “гэбэшнік”. Але ніякіх асаблівых наступстваў для яе, ніякіх “прапановаў” не было”.

Стэфановіч: “Любая дзейнасьць рэгулюецца заканадаўствам, у тым ліку і Камітэту дзяржбясьпекі, строга ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй. Ёсьць закон “Аб камітэце дзяржаўнай бясьпекі”. І там адзін з пунктаў супрацоўніцтва КДБ з грамадзянамі гаворыць: супрацоўніцтва адбываецца на добраахвотнай аснове. Можа быць за плату і бясплатна, але абавязкова добраахвотна. То бок, калі чалавек ня хоча супрацоўнічаць, ён мае права гэта не рабіць. Іншая справа, што яны вельмі часта выкарыстоўваюць розныя мэтады ўціску, каб схіліць чалавека да такога супрацоўніцтва. Прыкладам, абяцаючы нейкія выгоды падчас вучобы, ведаючы, што ў чалавека могуць быць нейкія праблемы на сэсіі ці яшчэ штосьці. А бывае, што адкрыта пагражаюць. Нядаўна быў выпадак, калі мы адной са студэнтак, Яне Карповіч пісалі заяву на імя Генэральнага пракурора, паколькі супрацоўнікі КДБ ёй адкрыта пагражалі за тое, што яна не хацела зь імі супрацоўнічаць. І гэта, безумоўна, зьяўляецца парушэньнем заканадаўства”.

Ці можна супрацьстаяць настойліваму ціску спэцслужбаў? Як даць зразумець, што супрацоўніцтва такога кшталту супярэчыць, перадусім, маральным прынцыпам таго, каго вэрбуюць? І што ўрэшце пераважвае на карысьць рашэньня стаць інфарматарам? Вось меркаваньне псыхоляга Вячаслава Цырліна.

Цырлін: “Што такое КДБ? Гэта спэцслужба, якая адказвае за бясьпеку пэўнай дзяржавы. І зразумела, што бясьпека – гэта справа сур’ёзная. Калі чалавек, скажам так, мае пэўныя перакананьні, устаноўкі, лічыць, што бясьпека для яго можа быць парушаная ў зьвязку зь пэўнымі ўзьдзеяньнямі звонку, ён можа пачаць супрацоўнічаць паводле ўласнай волі, яго ня трэба нават вэрбаваць. То бок, у яго ёсьць уласная ўнутраная ідэалёгія, якая знаходзіцца ў ключы і рэчышчы якіхсьці ягоных ўласных перакананьняў. І гэта таксама нармалёвая сытуацыя. А камусьці наадварот: колькі не вярбуй, у яго будзе ўласнае ўяўленьне пра свабоду, пра каштоўнасьці і г.д. То бок, наўрад ці на яго можна ўзьдзейнічаць такімі мэтадамі”.

Былы супрацоўнік Камітэту дзяржбясьпекі Валер Костка ў раскрыцьці чарговага інфарматара нічога дзіўнага ня бачыць. Паводле спадара Косткі, для любой спэцслужбы адна з мэтаў – вярбоўка людзей сярод апанэнтаў улады, альбо, калі справа тычыцца міжнародных адносінаў, у атачэньні, блізкім да кіраўніцтва краіны.

Костка: “Усё магчыма, канешне. Хто ж можа сказаць, што такое немагчыма? Нават спэцслужбы вам ня скажуць – не, гэта нерэальна. Магчыма, факт. І зьдзіўляцца тут ня трэба, бо спэцслужбы на тое яны і спэцслужбы, каб рабіць закіды, растаўляць капканы. І калі задачу паставілі спэцслужбам кагосьці завэрбаваць, яны гэта зробяць. Таму з майго гледзішча, тут новага нічога няма, але, каб пра нешта казаць, трэба крыху больш ведаць усе нюансы”. // Ігар Карней

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org