24 Красавіка, Аўторак, 0:15 – На абарону архітэктурнай спадчыны Беларусі!
|
|
|
Ці падтрымае Захад Лукашэнка?01/31/2007 - 14:58 / Известия.ru Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка палохае Расію "разваротам на Захад". Наколькі рэальны такі сцэнар? І ці гатовы Захад з распасцёртымі абдымкамі прыняць новага "стратэгічнага саюзніка"?
Нажаль, беларускі лідэр выдае жаданае за сапраўднае. Стварае міты, малюе нерэальныя геапалітычныя схемы - і спрабуе прымусіць нас ва ўсё гэта паверыць.
Да шчасьця або да няшчасьця, Лукашэнка не наканавана стаць саюзнікам Захаду. Прэзыдэнт Беларусі - ня Юшчанка і не Саакашвілі. Ні адзін самы геніяльны заходні піяр-тэхноляг ня здолее прадставіць бацьку дэмакратам, пацярпелым ад імпэрскай палітыкі Расеі і таму годным дапамогі і спагады.
Вобраз Лукашэнка на Захадзе сфармавана даўно і беззваротна. І выява гэта - злавесная. У адрозненьне ад нашых СМІ, якія зьверхдалікатна асьвятляюць падзеі ў "братэрскай дзяржаве", замежныя журналісты і палітыкі ўсе апошнія гады называлі рэчы сваімі імёнамі, у выразах і адзнаках не саромеліся.
Лукашэнкаўская Беларусь у вачох заходняй публікі - краіна, дзе кіруе дыктатура, дзе палітычныя супернікі правадыра ня проста падвяргаюцца рэпрэсіям, а бясьследна зьнікаюць, дзе выбары неміласэрна фальсыфікуюць, а кандыдатаў у прэзыдэнты ад апазыцыі па сьмяхотным абвінавачваньні кідаюць за рашотку.
Ці можна ў адначасьсі прарабіць галавакружны палітычны кульбіт і ператварыць такі рэжым з ізгоя ў саюзніка? Ці зразумеюць такі манеўр выбарнікі, прэса, парлямэнтарыі? Усё ж сёньня не 70-я гады мінулага стагодьдзя, калі Злучаныя Штаты маглі падтрымліваць адыёзных дыктатараў у Лацінскай Амерыцы, не баючыся абвінавачваньняў у падвойных стандартах. Ды і Беларусь - не Парагвай або Гаіці. Гэта - краіна ў цэнтры Эўропы, якой не пагражае апынуцца ў інфармацыйным вакуўме, яна даўно ва ўсіх на слыху.
Вядома, палітыка - рэч цынічная. Але любому цынізму ёсьць мяжа. Абвясьціць Лукашэнка дэмакратам і сябрам на той толькі падставе, што Менск не здолеў дамовіцца з Масквой аб коштах на нафту - гэта ўжо за мяжой дабра і зла. Занадта ўжо прымітыўна і амаральна.
Ёсьць і яшчэ адзін момант. Дэманстратыўная падтрымка Захадам Лукашэнка ў яго цяперашнім канфлікце з Крамлём будзе ўспрынятая ў Маскве адназначна: выклік, разрыў, спальваньне мастоў. З ўсімі выцякаючымі наступствамі ў іншых "гарачых кропках" планеты, дзе супрацоўнічаць з Расеяй - значна карысьней, чым варагаваць: Іран, Паўночная Карэя, Блізкі Ўсход, Косава.
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка - пры ўсёй яго ганарлівасьці - на гэтым фоне не занадта катыруецца. Так што хай бляфуе, колькі яму заўгодна. Галоўнае - разумець, што гэта блеф.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даслаць камэнтар