Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Палова ўсіх выбаршчыкаў не галасуе, я, як правіла, ня тая палова
Невядомы
Сайты "Трэцяга Шляху":
Мэдыятэка ТШ
Сховішча відэаматэрыялаў
"Третий путь"
асноўны сайт ТШ: навіны, аналітыка, публіцыстыка, актуальнасьці
The Third Way
Ангельскамоўны сайт ТШ
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Студзень 2009
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
      1 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
The image verification code you entered is incorrect.

Свабода слова - толькі на экспарт?


01/31/2007 - 23:44 / Алесь Уладамірскі, ГА “Беларускай асацыяцыі журналістаў”

Ужо шмат гадоў Беларусь цягнецца ў хвасце сусветных рэйтынгаў свабоды прэсы. За айчынным урадам замацавалася рэпутацыя "ворага інтэрнэту". І раптам... "Я згодны з любой свабодай журналіста, і сёння мы ў Беларусі прапаведуем гэту палітыку". Выказванне афіцыйнага лідэра можна лічыць сенсацыйным. Як кажуць у народзе, дай Бог чутае бачыць.

На тэму свабоды прэсы Аляксандр Лукашэнка разважаў 30 студзеня падчас сустрэчы з венгерскім камуністычным дзеячам Дзьюлам Цюрмерам.

Цяжка меркаваць, наколькі пераканаў гаспадар сустрэчы еўрапейскага госця, але ў айчынных журналістаў круціцца на языку дзіцячае пытанне: дзе ж гэта новая палітыка? Дайце памацаць! Назавіце хоць адзін прыклад!

Можа, чынавенства перастала зачыняць дзверы перад незалежнай прэсай? Але атрымаць інфармацыю ад "вертыкалі" па-ранейшаму надта праблематычна.

Можа, недзяржаўную прэсу вырашылі сілкаваць з бюджэту гэтак сама, як дзяржаўную? Не, грошы выдаткуюцца толькі на "свае" медыі.

Можа, рыхтуюцца прагрэсіўныя змены ў заканадаўства аб СМІ? Але з вуснаў чыноўнікаў і дэпутатаў мы чуем пераважна пра намеры "адрэгуляваць" Сеціва. А прадстаўнікі недзяржаўнай часткі медыйнай супольнасці ўвогуле адсечаныя ад абмеркавання.

Дык, можа, "рэабілітаваны" тыя выданні, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года былі выкінутыя з падпісных каталогаў і шапікаў “Саюздруку”? Наадварот. Мы даведваемся пра новыя выпадкі дыскрымінацыі такога кшталту.

Наша высокае начальства зараз пакрыўджанае на маскоўскія медыі, увогуле на інфармацыйную палітыку Крамля ў беларускім пытанні. Так, афіцыйны Менск апынуўся пад медыйным артабстрэлам. А яму ў расейскай медыйнай прасторы слова не даюць.
Але ж хіба не такая палітыка праводзіцца беларускімі ўладамі ў дачыненні да ўнутраных палітычных апанентаў? Фактычна айчыннае кіраўніцтва апынулася ў іхняй скуры перад раззлаванай імперыяй. Дык, можа, варта зрабіць высновы? Згадаць, што закон прадугледжвае доступ розных палітычных сіл да дзяржаўных СМІ?

Што да журналісцкай адказнасці, на якую зрабіў акцэнт Аляксандр Лукашэнка, то беларускія журналісты і так нібы ідуць па мінным полі. Толькі і глядзі, каб не нарвацца на штраф, астранамічны зыск, а то і на крымінальны артыкул... Рэдактары і аўтары мусяць кантраляваць сябе прыніжальнай самацэнзурай. Бо мала каму хочацца быць камікадзэ.

І чаму гаворка ідзе толькі пра адказнасць журналістаў? А як наконт адказнасці ўладаў?

Найперш — за выкананне Канстытуцыі. У ёй дэкларуецца свабода меркаванняў, перакананняў ды свабоднае іх выказванне. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя.

У гэтым дакуменце забаронена манапалізацыя СМІ дзяржавай. Нарэшце, прадугледжаны роўная абарона і роўныя ўмовы для развіцця розных формаў уласнасці, што наўпрост тычыцца і рэдакцый недзяржаўных медыяў.

Між іншым, кіраўнік краіны любіць падкрэсліваць, што ён — гарант Канстытуцыі. Ды і адпаведных паўнамоцтваў ў яго пэўна ж не бракуе. Толькі загадай — чынавенства ў момант вока вырашыла б усе праблемы, што сёння прымушаюць рэдактараў недзяржаўных СМІ біцца як рыба аб лёд. Але іхнія звароты на самы верх не знаходзяць водгуку...

Тэза афіцыйнага лідэра пра тое, што журналістыка мусіць быць карэктнай, сама па сабе цалкам слушная. "Калі гаворыш пра асобу, асабістыя якасці чалавека, можна крытыкаваць яго пазіцыю, але не трэба спрабаваць што-небудзь з асабістага жыцця выцягнуць на паверхню і патаптацца нагамі", — зазначыў беларускі кіраўнік.

Аднак тут варта ўдакладніць: што маецца на ўвазе пад "асабістым жыццём"? Ці можна прыкрываць гэтай шырмай непрыгожыя справы наменклатуры, звязаныя, у прыватнасці, з кумаўством, так званым "сямейным бізнэсам"?

Калі незалежная прэса ставіць пытанні, адкуль, напрыклад, у асобных дзяржаўных службоўцаў сродкі на шыкоўныя катэджы, — гэта ўмяшанне ў асабістае жыццё або ўсё ж журналісцкае расследаванне — жанр, які надзвычай запатрабаваны ў дэмакратычным грамадстве?

Нарэшце, варта падкрэсліць, што згодна з еўрапейскімі юрыдычнымі пастулатамі публічныя асобы ў большай ступені, чым шараговыя грамадзяне, мусяць быць адкрытыя для крытыкі. Логіка тут простая: калі ты з высокіх трыбунаў вучыш іншых, як жыць, дык тваё ўласнае жыццё павінна прасвечвацца нібы рэнтгенам. Каб не было сумненняў у тваім маральным праве кіраваць, вырашаць лёсы тысячаў людзей.

У палітолагаў ёсць такі панятак — "экспартны варыянт піяру". Сёння з шэрагу прычынаў афіцыйны Мінск зацікаўлены палепшыць свой імідж у вачах Еўропы. Але варта ўлічыць: яна чакае не прыгожых слоў, а канкрэтных зрухаў, у тым ліку і што да разняволення прэсы.

І тым больш чакаюць гэтага айчынныя журналісты. Чакае грамадства, якому патрэбен кісларод вольнага слова.
 
 

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org