Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Палітыкі - як дзіцячыя падгузьнікі. Іх трэба мяняць рэгулярна і з тых самых прычынаў
Француская прымаўка
Выбраныя публікацыі:
Пра Свабоду
няма разьвіцьця без Свабоды
Годнасьць
тое, што лучыць прагу Свабоды з усьведамленьнем Адказнасьці за яе
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Студзень 2009
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
      1 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
The image verification code you entered is incorrect.

Юры Хашчавацкі: «Пуціну трэба нешта рабіць з рэйтынгам Лукашэнкі»


02/03/2007 - 03:55 / charter97.org

Кінарэжысёр Юры Хашчавацкі вядомы сваімі фільмамі пра Святаслава Фёдарава, “Багі сярпа і молата”, “Усё добра”, “Звычайны прэзідэнт”, якія былі адзначаны прызамі на шматлікіх міжнародных кінафэстах. Апошні фільм – “Плошча” – пра сакавіцкія падзеі ў Менску летась, калі моладзь пратэставала супраць абвешчаных уладамі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Учорашнія выказванні Уладзіміра Пуціна пра свайго беларускага калегу заахвоцілі кінарэжысёра да некаторых разважанняў.

– На сваёй вялікай прэс-канферэнцыі Пуцін прызнаўся: “Скажу шчыра: мы не хацелі наносіць шкоду дзейнаму прэзідэнту ў Беларусі летась у сувязі з палітычнымі падзеямі, найперш, з выбарамі. Мы не хацелі там ствараць нейкіх праблем рэжыму”. А літаральна напярэдадні гэтага прызнання ў галоўнай інфармацыйнай тэлепраграме “Время” былі паказаныя фрагменты Вашага фільма “Плошча”, дзе якраз і казалася, што пазбегнуць праблем у рэжыму на тых выбарах усё-ткі не атрымалася. Як Вы думаеце, магчыма, дэманстрацыя Вашага фільма па расейскім тэлебачанні сведчыць пра тое, што Пуцін прызнаў сваю памылку, фактычна падтрымаўшы летась дзейнага прэзідэнта Беларусі?

– Вельмі дакладна сфармуляванае прызнанне: “…не хацелі наносіць шкоду дзейнаму прэзідэнту…”. Прэзідэнту не хацелі, а Беларусі гэтую шкоду наносяць ужо шмат гадоў запар. Бо ў дачыненні нашай краіны ўжо даўно дзейнічае самая папулярная сёння ў Расеі схема прыватызацыі прадпрыемства: туды саджаюць “свайго” дырэктара, той гэтае прадпрыемства даводзіць да банкруцтва, пасля чаго гэтае прадпрыемства – а ў нашым выпадку цэлая краіна! – “прыватызуецца” за капейкі. Падтрымка недасканалага рэжыму, па сутнасці, гэта лепшы спосаб збанкрутаваць Беларусь.

Памылка ў іншым – яны не на таго напалі, Лукашэнка аказаўся не “сваім” дырэктарам, ён гуляе сваю гульню. Яны думалі, што ён проста дурань, што яны яго хуценька праглынуць, але ж не – падавіліся!

Пакуль расейская ўлада будавала сваю “суверэнную дэмакратыю” (дарэчы, фактычна паўтарыла беларускі шлях!) Лукашэнка набыў у Расеі масу ўплывовых прыхільнікаў ды і ў правінцыі атрымаў вельмі высокі рэйтынг. Я гэта дакладна ведаю, я нядаўна шмат ездзіў па расейскай глыбінцы. Там паволі зацвердзіўся міф пра нібыта “самага шчырага і сумленнага” прэзідэнта Беларусі. Пачынаеш тлумачыць, што гэта далёка не так, што насамрэч Лукашэнка ўсім алігархам алігарх, так на цябе глядзяць, як на ворага народа і рэзідэнта ЦРУ.

Карацей, “не хацелі ствараць праблем” нашаму рэжыму – стварылі свайму.

І вось цяпер Пуцін перад праблемай: яму трэба нешта рабіць з рэйтынгам Лукашэнкі. Тут і спатрэбіліся фрагменты майго новага фільма. З аднаго боку, яны нібыта паніжаюць яго рэйтынг, а з другога боку, паказваюць Лукашэнку свае зубы: глядзі, маўляў, можам цябе і “замачыць у сарціры”, калі не будзеш слухацца.

– Як быў успрыняты фільм “Плошча” ў самой Беларусі і за яе межамі?

– На сайце www.tut.by у раздзеле “палітыка” ёсць форум, прысвечаны фільму “Плошча”. Там вельмі шмат наведванняў і сотні водгукаў. Практычна ўсе станоўчыя, адмоўных літаральна два–тры, ды і тыя відавочна ад спецслужбістаў, якія працуюць на форумах. Гэта значыць, у Беларусі фільм прыняты вельмі выдатна. Хтосьці ўжо змясціў фільм у сетку, і яго бесперапынна спампоўваюць. Копіі распаўсюджваюцца з касмічнай хуткасцю – піраты не дрэмлюць, вялікі ім за гэта дзякуй.

Але глядзяць не толькі ў Беларусі: ёсць паведамленні і замежныя, напрыклад, з Галандыі. Жанчына піша, што “муж нават не ведае мовы, але глядзеў адкрыўшы рот, не адрываючыся, паўтары гадзіны”. Я рабіў працоўны прагляд у Эстоніі – там пасля фільма вельмі доўга апладзіравалі, а потым яшчэ гадзіны паўтары задавалі пытанні. Ведаю, што хтосьці паказаў фільм у Польшчы – потым мне тэлефанавалі з трох радыёстанцый і я таксама адказваў на пытанні. Гэта значыць, падаецца, што інтарэс вялізны.

Але самая дарагая мне ацэнка, гэта выпадак, якому я не быў сведкай, проста мае знаёмыя мне распавялі: пасля прагляду адзін хлопец – ён на плошчы не быў і ўпершыню ўбачыў тое, што там адбывалася, – выйшаў на кухню, доўга паліў, а потым раптам сказаў: здаецца, я прапусціў нешта вельмі важнае ў маім жыцці. Мабыць наступным разам ён будзе на плошчы, а гэта значыць, што яшчэ адзін чалавек адчуў сябе больш свабадным, а, значыць, і больш моцным.

– У апошні час Лукашэнка агучвае сваё вельмі крытычнае стаўленне да расейскага кіраўніцтва і асабіста да Пуціна. Калі апошнія шчырыя словы Пуціна перад тысячнай аўдыторыяй журналістаў у прамым тэлеэфіры маглі пачуць усе, то пра словы Лукашэнкі можна было даведацца праз адрэдагаваныя тэлерэпартажы беларускага тэлебачання. Нагадаю, што яго суразмоўцамі ў апошні час былі нямецкі палітолаг Аляксандр Рар, расейскі палітык Генадзь Зюганаў і пісьменнік Аляксандр Праханаў. Каго з сваіх калегаў Вы ўключылі б у гэты пералік прыдатных для Лукашэнкі суразмоўцаў?

– Тое, што Лукашэнка ненавідзіць Пуціна лютай нянавісцю абсалютна мне зразумела: Пуцін заняў яго месца! І працягвае займаць! І збіраецца яшчэ і пераемніка назваць! І назаве не Лукашэнку, а кагосьці з сваіх!

Нічога больш злачыннага ў дачыненні да Лукашэнкі здзейсніць нельга, бо ўсім павінна быць ужо зразумела, што прэзідэнтам усяго і назаўжды павінен быць Лукашэнка і толькі ён адзіны!

Усведамленне гэтай абуральнай несправядлівасці дзейнічае беларускаму прэзідэнту на нервы, і ён зрываецца: замест прынятых у асяродку палітыкаў гладкіх фармулёвак у Лукашэнкі мімавольна атрымоўваецца штосьці іншае, нават да абразаў даходзіць. Карацей, не Саюз, а камунальная кухня. Што там мухі ў катлетах! – Мы таксама не лыкам шытыя, можам і ў ваш боршч чаго-небудзь нарабіць!

Вось і даводзіцца беларускім ідэолагам – тэлевізійнікам ліхаманкава рэдагаваць беларускага прэзідэнта. Бо, барані Бог, дагаварыцца да канчатковага разрыву.

З Зюганавым, з Проханавым... З кім яшчэ? – Ну, размаўляў з Папцовым – памятаеце гэтую слінатачывую паэму пад эпічнай назвай “Я быў у іншай краіне”?

У канцы гэтага опуса ў мяне ўжо было пачуццё, што Папцоў вось-вось заспявае! А што? Бору Маісееву спяваць можна, а Папцову нельга? А ўвогуле, было б цікава паслухаць – не, не паслухаць – паглядзець! – гутарку Лукашэнкі з Лявонцьевым. Гэта было б нешта! Бо могуць адзін аднаго і пазабіваць!

– Вы былі сярод заснавальнікаў беларускай грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97 . На Ваш погляд, што ў гэтай ініцыятывы атрымалася і што не атрымалася за апошнія дзесяць гадоў супраціву рэжыму Лукашэнкі?

– Атрымалася актыўна папрацаваць з моладдзю, атрымалася стварыць добры апазіцыйны сайт, атрымалася правесці серыю масавых мерапрыемстваў – успомніце хоць “Маршы Свабоды”! Перформансы “Зуброў”, іх акцыі – гэта таксама не без уплыву Хартыі’97.

І у працы над фільмам яны мне дапамаглі. І не толькі яны – яшчэ вельмі дапамагла праваабарончая арганізацыя “Вясна”.

– Што не атрымалася?

– Пэўна, галоўнае: не атрымалася дамагчыся змены ўлады. Гэта ва ўсіх нас пакуль не атрымалася. Не атрымалася і не атрымоўваецца пазбегнуць тактычных памылак. Не заўсёды атрымоўвалася абараніць сваю правасць у дыскусіі з роднаснымі палітычнымі сіламі і ўтрымаць тых ад відавочных памылак. Ва ўсіх нас нешта атрымоўваецца, а нешта не. Але гэта жыццё. Цяжкае, але цікавае.

Пытанні задаваў Раман Якаўлеўскі.

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org