Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Дрэнныя чыноўнікі абіраюцца добрымі грамадзянамі, якія не галасуюць
Джордж Джын Натан
Раім наведаць:
Навукова-дасьледчы цэнтар Мізэса
Беларускі экспэртны цэнтар
Інстытут Катона
Амэрыканскі лібэртарны think-tank
Cato.ru
Расейскамоўны праект Інстытута Катона
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Студзень 2009
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
      1 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
The image verification code you entered is incorrect.

Чаму я не выходжу замуж?


02/14/2007 - 16:51 / Астэль

Хіба ёсьць што-небудзь, чаго Ты ня можаш атрымаць ад мяне без пячаткі ў пашпарце? Калі ёсьць, дык толькі праз тое, што я гэтага не хачу. Словы “Аб’яўляю вас мужам і жонкаю” – гэта найменшае, што можа паўплываць на маё жаданьне альбо нежаданьне.

Дзеля таго, каб Я паважала Цябе, мне недастаткова насіць Тваё прозьвішча. Я мушу цаніць тое, што Ты робіш. Статус мужа ня зробіць Твае дасягненьні больш значнымі для Мяне. Таму спрыяюць разумнасьць пастаўленых Табою мэтаў, адэкватнасьць абраных мэтадаў іх дасягненьня і, канешне ж, атрыманы вынік.

цитата
Дзеля таго, каб Я паважала Цябе, мне недастаткова насіць Тваё прозьвішча

Я не выконваю “шлюбнага абавязку”. Я займаюся каханьнем выключна па сузгодзе і дзеля атрыманьня асалоды. Тое, што я стану Тваёю жонкаю, ня зробіць ні Мяне, ні Цябе больш дасканалымі ў каханьні. Сэкс – гэта вялікі дарунак, і ягоная якасьць не залежыць ад наяўнасьці колца на пальцу ці законапаслухмянасьці выкананьня пунктаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь “Аб шлюбе і сям’і” ад ліпеня 1999 г. №278-З. Выключна павага да жаданьняў, як уласных, так і жаданьняў партнэра, усьвядчэньне вартасьцяў чалавечага цела, блізкасьць каштоўнасьцяў і перавагаў дазваляюць адкрыць адзін адному захапляльную разнастайнасьць сьвету асалоды.

Я не магу выйсьці замуж толькі таму, што таго патрабуюць традыцыі, “так прынята” альбо “потым ужо ніхто ня возьме”. Падчас выбару, Я ўзважваю тую карыснасьць, якую гэтае рашэньне можа Мне прынесьці. Аніхто акрамя Мяне самой ня можа ацаніць усе перавагі й выдаткі Майго выбару. Ані бацькі, якія мараць пра ўнукаў, ані сябры, а Я нясу адказнасьць па сваім прынятым рашэньні ці ўчынку.

Шлюб ня можа быць актам самаахвяраваньня, што складаецца з пачуцьця ўласнай недасканаласьці ці жалю да партнэра. Падстава любых дзеяньняў мэтанакіраванага і рацыянальнага чалавека – дасягненьне шчасьця й задавальненьня. Калі ў Маё жыцьцё ўваходзіць паняцьце “сям’я”, то гэта мусіць прынесьці Мне вялікшае задавальненьне сабою, сваім жыцьцём і навакольным сьветам, чым “незамужні стан”. Я ня стану прыносіць у ахвяру сям’і свае зацікаўленьні, працу, хобі ці прагу да посьпеху. Сям’я можа дапамагчы стаць лепшай, больш дасканалай, гарманічна дадаючы да майго жыцьця прыгажосьць чалавечых стасункаў. Яна ня можа замінаць. Калі гэта ня так – Мне не патрэбна такая сям’я.

цитата
Шлюб ня можа быць актам самаахвяраваньня

Твае зацікаўленьні ня стануць маімі толькі таму, што мы сьпім у адным ложку. Дзеля таго неабходныя падобныя погляды й каштоўнасьці. Я атрымоўваю асалоду з Тваіх посьпехаў, Я спачуваю Тваім няўдачам, бо менавіта так я ўсхваляю Твой розум, Твае таленты, Тваю ўпартасьць і перамогу над лянотаю.

Я ня лічу сябе чыёйсьцю паловаю. Я цэлае, што мае свой шлях і жадае бачыць побач такіх жа паўнавартасных асобаў.

Астэль

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org