Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Я, канечне, пагарджаю свёю Айчынай ад галавы да ног - але мне крыўдна, калі замежнік падзяляе са мной гэтае пачуцьце
Аляксандр Пушкін
Сайты "Трэцяга Шляху":
Мэдыятэка ТШ
Сховішча відэаматэрыялаў
"Третий путь"
асноўны сайт ТШ: навіны, аналітыка, публіцыстыка, актуальнасьці
The Third Way
Ангельскамоўны сайт ТШ
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Студзень 2009
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
      1 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  
The image verification code you entered is incorrect.

“Няправільных” пісьменнікаў выкрасляць з падручнікаў


02/15/2007 - 13:26 / Эўрапейскае радыё для Беларусі

Размовы пра тое, што ў хуткім часе з хрэстаматый па беларускай літаратуры знікне творчасць народных паэтаў Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча, а таксама Уладзіміра Някляева, Сяргея Законнікава і іншых пісьменнікаў, “нелаяльных” да ўладаў — як хранічная хвароба: заўсёды з табой і часам абвастраюцца.
 
Чарговае абвастрэнне чутак адбылося дзевятага лютага: з кампетэнтных крыніц стала вядома, што ў старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца на стале ўжо ляжыць аркуш з прозвішчамі тых, каму не месца ў айчыннай літаратуры ХХ стагоддзя.
 
Паэт Генадзь Бураўкін звязвае гэта са скаргамі на старыя падручнікі, што рассылаў “па інстанцыях” афіцыёзны празаік Георгій Марчук. Маўляў, не так яны распавядаюць пра сучасную беларускую літаратуру, як трэба.
 
Генадзь Бураўкін: “Такія чуткі хадзілі, таксама як ходзяць чуткі, што ў школьныя праграмы па рускай літаратуры — кажуць нават пра дзве гадзіны — ўведзена вывучэнне творчасці Мікалая Іванавіча Чаргінца…”
 
Меркаваны перадзел навучальных праграм і старонак хрэстаматый, безумоўна, звязаны са зменай улады, што нядаўна адбылася ў беларускай літаратуры. Праўда, сам Мікалай Чаргінец, старшыня праўладнай пісьменніцкай арганізацыі, свой удзел у рэдагаванні хрэстаматый адмаўляе: “Я супраць таго, каб выключалі па ацэнкам “наш ці не наш”. Толькі наколькі гэты чалавек і яго твор адпавядае духу сённяшняга дню. Навошта выключаць, калі пісьменнік добра піша, калі людзі чытаюць? Няхай выдаюць!”
 
Пра прынцып “свой-чужы” Мікалай Іванавіч згадаў адразу — сам, без маёй падказкі. Вядома ж, афіцыйна кіравацца ім пры рэдагаванні хрэстаматый нельга, як бы ні хацелася. Зусім іншая справа — выключаць з навучальных праграм тых пісьменнікаў, якія не адпавядаюць ім па якасці.
 
А пакрыўдзіць мастака, як вядома, можа кожны, і хто менавіта з крытыкаў будзе гэта рабіць — непрынцыпова. Паэт Генадзь Бураўкін прыводзіць свежы прыклад таго, як беларуская літаратура можа абыходзіцца без некаторых сваіх прадстаўнікоў і, між іншым, без лаўрэата Дзяржпрэміі БССР Генадзя Бураўкіна: “Нядаўна, на кніжным кірмашы, які цяпер працуе ў Мінску, паявілася шыкоўна выдадзеная кніга “Мама, маці, матуля”. Там няма вершаў Рыгора Барадуліна, няма вершаў Ніла Гілевіча, хаця яны — народныя паэты, адзіныя жывыя ў Беларусі!
 
Складаннем зборніка, пра які распавядаў Генадзь Бураўкін, займаўся “свой у даску” паэт Віктар Шніп. Генадзю Мікалаевічу не зразумела, як пасля гэтага Віктар Анатольевіч будзе глядзець у вочы Рыгору Іванавічу і іншым, чые хрэстаматыйныя вершы на самую святую для паэтаў тэму засталіся па-за старонкамі кніжкі.
 
Не зразумела, як будуць глядзець у вочы сваім дзецям людзі, якія — за кошт “чужых” пісьменнікаў — скарачаюць праграмы літаратурных спецкурсаў на філфаку БДУ. Праўда гэта хутчэй рытарычныя, чым актуальныя пытанні.
 
Калі выразна падзяліць літаратурнае жыццё краіны на афіцыйнае і underground, на вочы “не нашых” пісьменнікаў можна будзе дазволіць сабе проста не трапляцца.// Мікалай Карняйчук
 

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org