|
|
|
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = &#039;3:af11c9517ed33091c87f08b3abbe24da&#039;</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4733', '', '38.103.63.59', 1228431912) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Access denied for user: &#039;d3wayorgby@localhost&#039; to database &#039;outd3wayorg_by&#039;\nquery: LOCK TABLES cache_filter WRITE</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4733', '', '38.103.63.59', 1228431912) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: UPDATE cache_filter SET data = &#039;&lt;p&gt;&lt;font style=\\&quot;font-size: 200%; float: left;\\&quot;&gt;П&lt;/font&gt;разь некалькі дзён пасьля г. зв. сакавіцкіх падзеяў у Менску &amp;mdash; то бок пасьля выбараў, што выклікалі масавыя пратэсты, і пасьля разгрому намётавага мястэчка, стыхійна ўзьніклага на цэнтральнай плошчы сталіцы, &amp;mdash; некалькі чалавек запар даслалі мне электронныя лісты з in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Прадажная Беларусь03/06/2007 - 00:23 / Arche Празь некалькі дзён пасьля г. зв. сакавіцкіх падзеяў у Менску — то бок пасьля выбараў, што выклікалі масавыя пратэсты, і пасьля разгрому намётавага мястэчка, стыхійна ўзьніклага на цэнтральнай плошчы сталіцы, — некалькі чалавек запар даслалі мне электронныя лісты з расейскім тэкстам. Ён называўся «Дыялектыка беларускага міту». Яго аўтар — Вольга Цімохіна. Гэта ці не найлепшае апісаньне ўнутранага адраджэньня грамадзтва, якое я калі-небудзь чытала. Адзін абзац у ім навёў мяне на роздум пра зьяву, якую мне б хацелася абмеркаваць. Вось ён: Яшчэ адзін беларускі міт — заробкі. Своечасовая іх выдача і рост абсалютна дакладна абумоўленыя вонкавымі чыньнікамі, а менавіта: вымушанай міласьцю Пуціна. Але, як слушна адзначыў у пердвыбарчым тэлезвароце апазыцыйны кандыдат Казулін, заробкі ў нас беларускія, а цэны, у тым ліку і на прадукты, эўрапейскія. Самая танная аднапакаёвая кватэра ў Менску каштуе 30 тысячаў даляраў, а «добры заробак» — 200 даляраў. Усялякія падпрацоўкі абкладаюцца рабаўніцкімі падаткамі — ад 9 да 20 %. Так піша Вольга Цімохіна пра эканамічнае становішча беларусаў. Але, нягледзячы на гэтыя, бясспрэчна, апраўданыя заўвагі, вялікая частка — а мабыць, і большасьць — беларусаў лічыць, што ў іх надзейнае фінансавае становішча і што дзяржава — перадусім у асобе прэзыдэнта Лукашэнкі — гарантуе ім забясьпечанасьць і стабільнасьць. У 1970—1980-я гады фінансавая забясьпечанасьць выразна ўплывала на стабільнасьць у краінах былога савецкага блёку. Дастаткова прыгадаць масавыя выступленьні ў Польшчы, асабліва ў 1970, 1976 і 1980 гадах. Сёньня мы іх справядліва разглядаем як праявы барацьбы за свабоду, але першасным імпульсам заўсёды служыла пагаршэньне эканамічных умоваў. Аднак нельга не пагадзіцца: там, дзе стыхійна зьбіралася мноства незадаволеных грамадзянаў, што жылі за рэпрэсіўным камуністычным рэжымам, заўжды гучалі і лёзунгі свабоды. У Чэхаславаччыне на той час было ціха. Я ня веру, што чэхам і славакам падабаўся камунізм ці што яны мелі больш свабоды ў параўнаньні са сваімі польскімі суседзямі. Але г. зв. працэс нармалізацыі, што пачаўся ў Чэхаславаччыне ў 1970 годзе і адняў у чэскага і славацкага народаў атрыманую ўвесну і ўлетку 1968 году свабоду, апроч усяго іншага, у масавым парадку разбэшчваў і падкупляў людзей. Нармалізацыйны камуністычны рэжым рабіў чэхам і славакам маўклівую прапанову: мы вам гарантуем прыстойныя заробкі, будуем аўтастрады, дамо магчымасьць набыць або пабудаваць лецішчы за горадам. За гэта вы ня будзеце наракаць і забудзецеся пра ўсялякую свабоду. Падобная стратэгія прынесла посьпех. Гарады, што былі цэнтрамі хваляваньняў, цяпер на выходных пусьцелі: людзі разьяжджаліся на свае лецішчы, каб пабыць зь сям’ёй, зь сябрамі, заняцца садам, рознымі ўлюбёнымі справамі, адпачыць. Быў ува ўсім гэтым і іншы бок: за камуністамі ўсё было ў заўсёдным калясальным дэфіцыце, таму збудаваньне лецішча зьвязвалася ня толькі зь няспынным пошукам патрэбных тавараў, але і з самымі рознымі праявамі карупцыі. Такім чынам ледзь ня кожны чалавек уцягваўся ў не зусім сумленныя апэрацыі або дробны крадзеж зь месца працы. Іншага спосабу набыць будаўнічыя матэрыялы і інструмэнты фактычна не было. Практычна кожнага можна было шантажаваць, практычна кожны ведаў: калі ён пачне пратэставаць, улады могуць лёгка прымусіць яго замаўчаць, прыгадаўшы дапушчаныя ім парушэньні. Мне думаецца, існуе пэўнае падабенства паміж чэхамі і славакамі тады і беларусамі цяпер. Нездарма Цімохіна кажа пра «нэасавецкі лад жыцьця». Пасьля пачатку эканамічных пераўтварэньняў у 1990-я гады Лукашэнка таксама прапанаваў у Беларусі своеасаблівы варыянт нармалізацыі. Сярод яе складнікаў — і выгоды, якія гэтак высока цэняць шараговыя беларусы: рэгулярная выплата і нават рост заробкаў і пэнсіяў. У постсавецкія дзевяностыя падобнага не было, і дзяржаўная прапаганда без разважаньняў стала няспынна прыўзносіць гэтае дасягненьне ў СМІ. Калі я была ў Менску перад самымі выбарамі 2003 г., мне надарылася распытаць некаторых выпадковых мінакоў сталага веку, чаму яны будуць галасаваць за Лукашэнку. «Я штомесяц атрымліваю пэнсію ў 50 даляраў», — сказаў адзін стары і запытаўся: «Вы ведаеце краіну, у якой пэнсіянэр мог бы жадаць чаго-небудзь яшчэ?» Бабулька, якая несла дахаты з кірмашу бульбу і моркву, заявіла: «Прэзыдэнт даў мне магчымасьць купіць усё, што я хачу. Дык як я магу галасаваць за апазыцыю?!» Дзяржаўная прапаганда ўвесь час паўтарае, што ў параўнаньні з суседнімі краінамі, дзе не спыняюцца хваляваньні, Беларусь — востраў стабільнасьці і міру. Гэта прыносіць свае плады. Але добра вядома, што савецкая эканоміка не магла працаваць так, каб надоўга забясьпечваць дабрабыт уласнага народу. Ня зможа гэтага і нэасавецкая беларуская эканоміка. Без свабоднага рынку яна ня ў стане паўнавартасна разьвівацца. І хоць беларусы задаволеныя адносна малым, яно таксама мусіць аднекуль ды брацца. Лукашэнкаўскі постсавецкі вырай з рэгулярнай выплатай пэнсіяў і заробкаў не такі надзейны, як хацелася б ягоным начальнікам. У краіне занадта вялікая доля даходаў паступае з Расеі — Крэмль прадае Беларусі газ і сырую нафту па значна ніжэйшых коштах, чым, напрыклад, дзяржавам Балтыі і Ўкраіне. Беларусь перапрацоўвае сырую нафту і прадае нафтапрадукты на Захад па сусьветных коштах. Аднак гэтая ідылія не працягнецца вечна: «Газпром» (чытай: расейскі дзяржапарат) абвясьціў, што да 2007 г. цэны на газ для Беларусі падымуцца да ўзроўню эўрапейскіх, г. зн. у пяць разоў у параўнаньні зь цяперашнімі. У апошнім квартале 2006 г. пастаўкі сырой нафты з Расеі на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы скараціліся амаль на траціну. У дадатак Расея плянуе скараціць імпарт беларускіх тавараў. Паводле афіцыйнай вэрсіі, гэта адказ на абмежаваньне Менскам доступу расейскіх імпартэраў на беларускі рынак. Але насамрэч падобныя захады больш зьвязаныя з зацягненымі расейска-беларускімі перамовамі наконт супрацоўніцтва ў энэргетычнай галіне, на якім настойвае Расея. Лукашэнка трапіў у пастку: з аднаго боку, ён ня хоча псаваць дачыненьняў з расейскай дзяржавай і яе чыноўнікамі; з другога, ён ня хоча саступаць перад ціскам і згаджацца на эканамічна невыгодныя для ягоный краіны крокі. Аднак вельмі цяжка прадказаць, як доўга Лукашэнку ўдасца захоўваць фінансавую стабільнасьць пры абмежаваным доступе грамадзянаў да ўлады, калі ён пазбавіцца моцнай падтрымкі з Расеі. У Беларусі крыху больш за сотню прыбытковых буйных прадпрыемстваў. Астатнія субсыдуюцца зь дзяржаўнага бюджэту. Усяго каля 8 % буйных і палова малых і сярэдніх кампаніяў — прыватныя. Вядома, падобнае абмежаваньне прыватнай эканамічнай ініцыятывы ў доўгатэрміновай пэрспэктыве ня можа ня шкодзіць. Але дзяржаўная форма ўласнасьці гарантуе ляяльнасьць працоўных уладзе. Нязгодныя могуць сыходзіць. А магчымасьці знайсьці працу па-за дзяржаўным сэктарам жорстка абмежаваныя: нават прыватны бізнэсоўца (а такіх у Беларусі адносна мала) двойчы падумае, перш чым узяць на працу чалавека, вядомага сваімі апазыцыйнымі поглядамі. Застаецца дробны гандаль і «чаўночніцтва». Але дзеля гэтага трэба заплаціць за візу і прайсьці вельмі суворы памежны кантроль. Да таго ж у Беларусі існуе сьпіс «сумнеўных» асобаў, якім хоць і не забаронена езьдзіць за мяжу, але не дазваляецца нічога з сабою прывозіць. Сёньня большасьць беларусаў заклапочаная хутчэй тым, як здабыць кавалак хлеба з кілбасой, чым цьмяным прывідам свабоды. Аднак як толькі дзяржава ня зможа больш субсыдаваць стратныя і неканкурэнтаздольныя прадпрыемствы, гарантаваць грамадзянам фінансавую забясьпечанасьць і сацыяльную абароненасьць, людзям больш ня будзе чаго губляць. Тады, магчыма, замест дваццаці тысячаў, як пасьля сёлетніх вясновых выбараў, на вуліцы выйдзе дзьвесьце тысячаў дэманстрантаў. Акурат у гэты момант, як мы ведаем з досьведу мінуўшчыны, і зрынаюцца недэмакратычныя рэжымы. Пятрушка Шустрава |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даслаць камэнтар