|
|
|
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = &#039;3:922f759bea2f52876908aa035a641876&#039;</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4735', '', '38.103.63.59', 1228423264) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Access denied for user: &#039;d3wayorgby@localhost&#039; to database &#039;outd3wayorg_by&#039;\nquery: LOCK TABLES cache_filter WRITE</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4735', '', '38.103.63.59', 1228423264) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: UPDATE cache_filter SET data = &#039;&lt;p&gt;&lt;strong&gt;Навошта патрэбна Эканамічная Канстытуцыя? &lt;/strong&gt;&lt;/p&gt;\\n&lt;p&gt;Чалавек народжаны быць вольным. Народжаны, каб стаць асобай. Асобай не на незаселенай высьпе, а ў грамадзтве. Зь яго традыцыямі, інстытутамі, звычкамі і каштоўнасьцямі. Каб цалкам сябе рэалізаваць у ім, чалавеку патрэбна свабода. Палітычная і грама in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Эканамічная канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (прадмова)03/08/2007 - 13:03 / Навукова-дасьледчы цэнтар Мізэса Навошта патрэбна Эканамічная Канстытуцыя? Чалавек народжаны быць вольным. Народжаны, каб стаць асобай. Асобай не на незаселенай высьпе, а ў грамадзтве. Зь яго традыцыямі, інстытутамі, звычкамі і каштоўнасьцямі. Каб цалкам сябе рэалізаваць у ім, чалавеку патрэбна свабода. Палітычная і грамадзянская. Эканамічная і сацыяльная. Свабода патрэбная для выкананьня жаданьняў і рэалізацыі мары. У кожнага яна свая. Для аднаго – праца на заводзе і лецішча па выходных. Для іншага – пасада ў выканкаме і вялікі банкаўскі рахунак. Для трэцяга – свая кавярня, цырульня альбо завод. На шасьце, застаецца шмат людзей, для якіх моцная сям'я, надзейныя сябры і дружныя суседзі – гэта таксама мара. Большасьць людзей ня схільная да рызыкі прадпрымальніцкай дзейнасьці. Многія з нас дагэтуль не ўсьвядомяць, што жыцьцё бяз выбару і рызыкаў не існуе. Малочныя рэкі з кісялёвымі берагамі, ідэальнае здароўе, вечнае рамантычнае каханьне альбо багацьце без працы – гэта вобразы з казак, а не з рэальнага жыцьця. Людзі баяцца няпэўнасьці. Страх галецтва, страты здароўя альбо працы праймае жыцьцё чалавека. Часта страхі ірацыянальныя і перабольшаныя. Тым ня менш, шмат людзей гатовыя перадаць усе паўнамоцтвы па кіраваньню рызыкамі дзяржаве. Абы толькі самім не рабіць выбар. Абы, не дай бог, не рызыкаваць. Абы, у выпадку чаго, было на каго зваліць віну за няўдачы. Дзяржава заўпэўнівае, што ўмее рабіць выбар за нас, што ў яе гэта атрымліваецца. Палітыкі і чыноўнікі сьцвярджаюць, што маюць унікальны досьвед нэўтралізацыі рызыкаў. Сацыяльных і эканамічных. Экалягічных і адукацыйных. Палітыкі пераконваюць, што бяз шчыльнай апекі ўрада, бурнай дзейнасьці дзясяткаў міністэрстваў і ведамстваў, нацыянальных і мясцовых органаў улады людзі будуць імкнуцца зрабіць адзін аднаму шкоду. Вытворцы – прадаць нізкаякасны тавар і атруціць прыроду. Крэдыторы – прывабіць у пазыковую пастку і потым забраць апошнюю кашулю. Інвэстары – звольніць «лішніх» працоўных, каб максымізаваць прыбытак. Працоўныя – выкрасьці на заводзе або банальна ленавацца, каб атрымліваць заробак і нічога не рабіць. Так, чалавек не без граху. Але чыноўнік ці палітык – таксама чалавек. Пры гэтым ён мае ад звычайнага грамадзяніна адно істотнае адрозьненьне. Ён распараджаецца чужымі грашыма і актывамі. Ад нашага з вамі імя. Паколькі нішто чалавечае яму не чужа, ён імкнецца прынесьці карысьць, у першую чаргу, сабе і сваім блізкім – за наш з вамі кошт. Ён выкарыстоўвае чужыя рэсурсы і грошы для таго, каб рэалізаваць сваю мару, а таксама мары сваіх дзяцей і сяброў – зноў жа, за наш з вамі кошт. Службоўцы і палітыкі робяць усе, каб мы не адмовілі ім у праве распараджацца нашымі грашыма, часам і актывамі. Яны гавораць аб небясьпецы выбару, аб сталым росьце рызыкаў, аб неабходнасьці аб'яднацца пад «крылом» урада – а то памрэм паасобку. Запалохаць, намаляваць сьвет у чорных колерах, прадставіць нас адзін аднаму ў якасьці канкурэнтаў, апанэнтаў і ці ледзь не эканамічных ворагаў – такая ідэалягічная задача Вялікай дзяржавы. Прыхільнікі Вялікай дзяржавы хлусілі, хлусяць і будуць хлусіць. Яны хаваюць сваю хлусню за статыстыкай, прыгожымі лёзунгамі, і прывабнымі абяцаньнямі. Яны ўмела маніпулююць нашай сьвядомасьцю і ператвараюць нашы слабасьці ў сваю сілу. І так ужо больш за дзьвесьце гадоў. Беларусь яшчэ ніводнага дня не жыла безь Вялікай дзяржавы. Гаворачы пра дасягненьні дзяржавы, мы нават сабе не ўяўляем, якою магла бы быць Беларусь з эканамічнай свабодай. Чыноўнікі і палітыкі абяцалі нам багацьце і росквіт – мы атрымалі галечу і вечны статус разьвіваючаеся краіны. У тэорыі Вялікая дзяржава гарантавала сацыяльную абарону і роўнасьць для ўсіх – а ў жыцьці атрымаліся палацы і «Мэрсэдэсы» для абраных «слугаў» народа. Астатнім дасталіся чэргі за жыльлём даўжынёю ў больш за 10 гадоў, танная гарэлка і сьвята душы на дачна-палявых працах. Вялікая дзяржава гарантавала захаванасьць укладаньняў і ашчаджэньняў. На справе выйшла рабаваньне празь інфляцыю і імгненнае ўзбагачэньне кіраўніцтва партыйна-гаспадарчай намэнклятуры. Людзей заўпэўнівалі, што яны заўсёды будуць мець добрую працу. Атрымалася, што высокапрафэсійныя лекары, настаўнікі, інжынэры і нават музыкі перакваліфікаваліся ў чалночнікаў, прадпрымальнікаў альбо наогул эмігравалі. Замест чыстай прыроды і ўстойлівага разьвіцьця мы атрымалі апаганеную зямлю, брудныя рэкі і паветра. Замест распрацоўкі сваіх новых тэхналёгій нам прапанавалі капіяваць заходняе, ігнаруючы правы інтэлектуальнай уласнасьці і прыстойнасьць. Замест барацьбы з злачыннасьцю, мы атрымалі росквіт карупцыі і хабарніцтва. Замест свабоды перамяшчэньня мы сутыкнуліся з цьвёрдымі візавымі абмежаваньнямі. Абяцаная адкрытасьць апынулася ізаляцыяй. Творчасьць і сэнс замяніліся на сьляпое выкананьне загадаў зьверху і падхалімаж. Замест народаўладзьдзя, г. зн. перадачы эканамічных, сацыяльных і фінансавых рашэньняў чалавеку, мы атрымалі царства бюракратыі. Чалавечая годнасьць сталася ахвярай навязваньня дзяржаўнай ідэалёгіі і скажэньняў гісторыі. Законы сталі “понятіямі”. Замест попыту на веды сфармавалася запатрабаваньне сьляпое веры ва ўладу. Стандарты агульначалавечай маралі былі адсунутыя інструкцыямі, дырэктывамі і распараджэньнямі. Так Вялікая дзяржава паводзіць сябе ў адказ на наш давер. Прыхоўваючыся паразамі рынку, яна сама стала крыніцай і чыньнікам самых небясьпечных правалаў у эканамічнай і сацыяльнай палітыцы. Чыноўнікі і палітыкі сталі “рэччу ў сабе” і для сябе. Людзі перасталі быць ім патрэбныя. Вялікая дзяржава навучылася езуіцкім мэтадам маніпуляцыі і эскаляцыі страхаў. Чалавек хацеў зьнізіць рызыкі жыцьця і эканамічнага выбару. У выніку перадачы паўнамоцтваў Вялікай дзяржаве ён рэзка павялічыў рызыкі жыцьця, стаў больш уразьлівым, залежным і няўпэўненым у будучыні. Канстытуцыя краіны абяцае чалавеку абарону яго палітычных і грамадзянскіх свабодаў. Яна павінна гарантаваць эфэктыўнае функцыянаваньне мэханізмаў палітычнай канкурэнцыі, узаемадзеяньня грамадзтва і дзяржавы. Разам з тым, яна далёка не заўсёды гарантуе рэалізацыю чалавекам эканамічнай свабоды. Правы ўласнасьці альбо выносяцца за дужкі правоў чалавека, альбо наогул ім супрацьпастаўляюцца. Наяўнасьці ў краіне толькі дэмакратычных мэханізмаў не дастаткова для рэалізацыі чалавекам сваіх правоў і свабод у поўнай меры. Мэханізмы і інстытуты рэалізацыі правоў уласнасьці і эканамічнай волі зьяўляюцца неад'емнай часткай грамадзкіх інстытутаў абароны правоў уласнасьці. Іх стварэньне і разьвіцьцё не меней важнае, чым прыняцьце палітычнай Канстытуцыі. Грамадзкая сыстэма, заснаваная на прыватнай уласнасьці, у адрозьненьне ад любой іншай, мае цэлы шэраг бясспрэчных перавагаў. Па-першае, яна падвышае дабрабыт грамадзтва празь перадачу рэсурсаў у рукі тых, хто можа распарадзіцца імі лепш за іншых. Па-другое, яна заахвочвае разьвіцьцё новых ідэяў, творчасьць, інавацыйнасьць, экспэрымэнтаваньне і новаўвядзеньні. Па-трэцяе, яна спрыяе аптымальнаму разьмеркаваньню рызыкі. Верагодныя выдаткі, зьвязаныя з той ці іншай дзейнасьцю, падаюць толькі на тых, хто непасярэдна ёю займаецца. Таму грамадзтва ў цэлым і іншыя грамадзяне агароджаныя ад хібных рашэньняў іншых. Пры гэтым людзі, што прадпрымаюць дзеяньні, зацікаўленыя ў тым, каб спэцыялізавацца і станавіцца экспэртамі ў ацэнцы рызыкаў менавіта гэтага тыпу. Па-чацьвёртае, сыстэма прыватнай уласнасьці абараняе інтарэсы будучых пакаленьняў. Яна стварае стымулы для асобных людзей пераключаць рэсурсы ад бягучага спажываньня на дасягненьне даўгачасных мэтаў. Часта гэтыя мэты выходзяць за межы жыцьцёвага цыклю асобнага чалавека. Нарэшце, яна стымулюе канкурэнцыю паміж працадаўцамі, і тым самым абараняе найменш шчаснызаможныя групы насельніцтва. Нізкая прававая культура насельніцтва і палітычных элітаў у цэлым, прававы нігілізм, істотна абмежаванае разуменьне сэнсу і практычнага значэньня інстытута прыватнай уласнасьці патрабуе прыняцьця базавага прававога акту, які б дазволіў грамадзяніну ў поўнай меры рэалізаваць сваё права на прыватную уласнасьць, г. зн. валоданьне, распараджэньне, набыцьцё рэсурсаў, актываў і капіталу на ўмовах добраахвотнага ўзаемавыгаднага абмену зь іншымі грамадзянамі. Гэты ж дакумэнт павінен выразна вызначыць паўнамоцтвы дзяржавы па абмежаваньню правоў прыватнай уласнасьці. Эканамічная Канстытуцыя ўсталёўвае межы дзяржаўнай інтэрвэнцыі ў эканамічныя дзеяньні і рашэньні грамадзяніна. Паважаючы меркаваньне большасьці ў сфэры палітычнага выбару, неабходна дакладна вызначыць, дзе сканчаюцца паўнамоцтвы большасьці па абмежаваньню правоў прыватнай уласнасьці. Паколькі правы ўласнасьці зьяўляюцца часткай правоў чалавека, празь якія яны рэалізуюцца, то абмежаваньне правоў уласнасьці зьяўляецца парушэньнем правоў чалавека. Таму надзвычай важна стварэньне інстытутаў абароны як палітычных правоў і грамадзянскіх свабодаў, так і правоў уласнасьці, эканамічнай свабоды ў цэлым. Выразнае разьмежаваньне паўнамоцтваў дзяржавы і грамадзяніна па правах уласнасьці на рынку грошай, зямлі, тавараў, паслугаў, працоўнай сілы – усіх формаў капіталу зьяўляецца найважнай умовай рэалізацыі грамадзянінам сваіх правоў і свабодаў. Мала палітычнай дэклярацыі аб праве чалавека на жыцьцё. Патрэбныя пэўныя мэханізмы для рэалізацыі гэтага права. Без права ўласнасьці палітычныя і грамадзянскія правы рэалізаваць немагчыма. Прыняцьце Эканамічнай Канстытуцыі зьяўляецца найважнейшым заканадаўчым этапам рэалізацыі гэтых правоў. Эканамічная канцэпцыя «уласнасьць» патрабуе выразнай прававой канкрэтызацыі ва ўсіх сфэрах эканамічнай дзейнасьці (вытворчасьць, гандаль, ашчаджэньне, інвэстыцыі, спажываньне). Чалавеку важна ведаць, як на практыцы рэалізуецца комплекс яго правоў (набываць, трансфармаваць, абменьваць, дарыць, выкарыстоўваць у якасьці закладу і г.д.), які мы завем правам уласнасьці. Чые грошы знаходзяцца на вашым рахунку, калі дзяржава ўводзіць абмежаваньні па здыманьні іх з рахунку і выкарыстаньню іх у якасьці сродку плоцежу? Калі дзяржава загадвае фармальным уласьнікам грошай прадаць вызначаную частку валютнага прыбытку па фіксаваным курсе, чые гэта грошы? Калі ўласьніку завода навязваюць нормы выдаткаў, вызначаюць парамэтры вытворчасьці, парадак аплаты працы або продажу тавараў, хіба гэта ягоны завод? Калі ўладальніку крамы загадваюць прадаваць тавары толькі вызначанага асартымэнту, забараняюць усталёўваць свае цэны, вызначаць парадак працы і нават зьнешні выгляд крамы, хіба гэта ягоны бізнэс? Калі ў так званага прыватнага бізнэсу ў Беларусі забіраюць падаткаў у памеры 186% ад заробленага ім прыбытку, хіба такі бізнэс можна лічыць прыватным? Калі дзяржава надзяляе сябе правам дазваляць альбо забараняць займацца той ці іншай дзейнасьцю, у аднабаковым парадку адмяняе прынятыя рашэньні і правілы гульні, хіба грамадзянін можа паўнавартасна рэалізаваць сваё права ўласнасьці? Праблема правоў уласнасьці зьяўляецца адной з найважнейшых тэмаў навуковых, тэарэтычных дыскусіяў. Ад таго, якія будуць створаныя мэханізмы іх рэалізацыі, залежыць капіталізацыя актываў краіны, канкурэнтаздольнасьць нацыянальнай эканомікі, адэкватнасьць прыняцьця эканамічных рашэньняў зьнешняму кантэксту, якасьць сацыяльных праграмаў і нават колькасьць прадпрымальных, творчых, інавацыйных людзей. Дакладнае вызначэньне права ўласнасьці зьяўляецца самым надзейным мэханізмам барацьбы з хранічнай беднатой з аднаго боку і з забруджваньнямі навакольнага асяродзьдзя зь іншай.
Пераход ад цэнтралізаванай плянавай эканомікі да дэмакратыі і свабоднага рынку мае цэлы шэраг прававых, эканамічных і істытуцыянальных асаблівасьцяў. Іх трэба ўлічваць пры заканадаўчым афармленьні рэформаў, вызначэньні парамэтраў манэтарнай, фіскальнай, гандлёвай, фінансавай, сацыяльнай, адукацыйнай палітыкі, пры правядзеньні прыватызацыі, стварэньні рынку зямлі і разьвіцьці канкурэнцыі ў інфраструктурных і сеткавых сектарах. Спэцыфіка пераходнага пэрыяду складаецца ў наступным: ● прававы нігілізм намэнклятуры і насельніцтва ў цэлым, няведаньне сутнасьці інстытута прыватнай уласнасьці; ● слабая падтрымка электарата, адукацыйных элітаў (навуковыя ступені па гуманітарных навуках прысуджаліся ў рамках савецкай сыстэмы) сыстэмных пасьлядоўных рынкавых ператварэньняў, высокія ўтрымальніцкія чаканьні, якія падмацоўваюцца ўстаноўкамі эгалітарызму і пачуцьцём зайздрасьці да багатых (схільнасьць да атаясамленьня багацьця з крадзежам і несправядлівасьцю); ● адсутнасьць натуральнай структуры вытворчасьці і занятасьці, як наступства адсутнасьці прыватнай уласнасьці і свабодных цэнаў на ўсе фактары вытворчасьці; ● адсутнасьць незалежнай судовай улады і эфэктыўнай сыстэмы вырашеньня эканамічных і маёмасных спрэчак; ● адсутнасьць традыцыяў удзелу грамадзтва і СМІ у кантролі за дзеяньнямі ўлады, у фармаваньні каштоўнасьцяў адкрытага грамадзтва, дзяржавы права і дэмакратычных працэдураў; ● наяўнасьць вялікай, супярэчлівай, шмат у чым сацыялістычнай прававой базы для рэгуляваньня эканамічных адносінаў; ● востры дэфіцыт перакананых, падрыхтаваных кадраў для правядзеньня сыстэмных рынкавых рэформаў на ўзроўні цэнтральнай, тым больш мясцовых уладаў; ● надзвычай слабыя мэханізмы каардынацыі дзеяньняў розных органаў улады па правядзеньні рынкавых рэформаў. Мае месца цьвёрдая канкурэнцыя паміж рознымі структурамі ўраду, а таксама паміж цэнтрам і рэгіёнамі; ● наяўнасьць магутнага адміністрацыйнага, палітычнага і чалавечага капіталу ў савецкай партыйнай і гаспадарчай эліце. У сытуацыі ломкі старой сыстэмы і адсутнасьці новых інстытутаў ён лёгка трансфармуецца ў палітычную і эканамічную ўладу; ● высокія рызыкі паслабленьня сілавых функцый дзяржавы, крыміналізацыі грамадзтва і стварэньня магутных ценявых структураў, у тым ліку з удзелам прадстаўнікоў былых або дзеючых сілавых структур (феномен «пярэваратняў у пагонах»). Комплекс гэтых фактараў накладвае цьвёрдыя абмежаваньні на дзеяньні заканадаўцаў і полісімэйкераў у пераходны пэрыяд, калі яны ставяць перад сабою наступныя мэты: ● забясьпечыць выхад на ўстойлівую траекторыю доўгатэрміновага разьвіцьця, ● забясьпечыць макраэканамічную стабільнасьць беларускай эканомікі і празрыстае, прадказальнае прававое поле для фармаваньня рацыянальных чаканьняў. Гэта значыць, у першую чаргу, інфляцыя да 3% у год, бездэфіцытны бюджэт, лібэралізацыя бягучага і капітальнага рахункаў, адаптацыя на нацыянальным узроўні базавых стандартаў фінансавага, фондавага і таварных рынкаў Эўрапейскага Зьвязу; ● нэўтралізаваць структурныя скажэньні цэнтралізаванай эканомікі, ● інтэгравацца ў рэгіянальную і глябальную сыстэму падзелу працы, ● разьняволіць творчы патэнцыял прадпрымальных людзей; ● сфармаваць сыстэму цывілізаванага, найменш затратнай сыстэмы вырашэньня спрэчак і супярэчнасьцяў; ● стварыць і ўмацаваць інстытуты, якія гарантуюць сталую мадэрнізацыю вытворчасьці, трансфэрт капіталу ў найбольш прыбытковыя сфэры Пераход Беларусі ад цэнтралізаванай плянавай эканомікі да рынку не будзе праходзіць з заканадаўча чыстага ліста. За пэрыяд 1991 – 2007 гг. у краіне створаная шырокая нарматыўная база, якая складаецца зь дзясяткаў тысячаў законаў, указаў, пастановаў, распараджэньняў, прыманых рознымі органамі дзяржаўнага кіраваньня. Яны зьяўляюцца тымі прававымі рамкамі, якія зьяўляюцца абавязковымі для цэнтральных і мясцовых органаў улады. У выпадку пачатку рынкавых рэформ, дысіжмэйкеры сутыкнуцца зь відавочнай супярэчнасьцю паміж мэтамі сваіх праграмаў і стратэгіі разьвіцьця і наяўнымі заканадаўчымі рамкамі. Якою бы інтэнсіўнай не была законадаўчая дзейнасьць новай улады, яна будзе натыкацца на інэрцыю прыняцьця рашэньняў па старых працэдурах і рэгляментах. Немагчымы прыход каманды цалкам новых людзей у старыя кабінэты з дастатковай колькасьцю падрыхтаваных праектаў нарматыўна-прававых актаў, па якіх адразу жа будуць зьдзяйсняцца рэформы. Па-першае, наўрад ці магчыма фармаваньне гэткай шырокай каманды аднадумцаў, якія бы занялі ня толькі міністэрскія пасты, але і ключавыя пазыцыі ў рэгіянальных і мясцовых органах улады, у органах судовай улады, пракуратуры, у сілавых структурах, а таксама ў найбуйнейшых дзяржаўных прадпрыемствах. Нават пры фармаваньні новых структураў улады ўзьнікае праблема каардынацыі дзеяньняў, паўнавартаснага інфармацыйнага забесьпячэньня і празрыстасьці прыманых рашэньняў. У Беларусі няма нават адной тысячы чалавек, якія бы цалкам падзялялі бачаньне будучыні Беларусі, заснаванае на прынцыпах свабоднага рынку, прадпрымальніцтва і свабоднага гандлю, якіх можна было бы назваць адной камандай для рэалізацыі цалкам канкрэтных мэтаў пераходнага пэрыяду. Па-другое, існуе пэўны часавы лаг паміж распрацоўкай праектаў нарматыўных актаў, у тым ліку законаў, і часам уступленьня іх у сілу. Гэта як раз той час, калі патрэбныя новыя правілы гульні, а на самой справе працягваюць дзейнічаць старыя. У выпадку негатовасьці нарматыўнага акту, які вызначае новыя структуры кіраваньня дзяржавай, іх паўнамоцтвы, парадак выпрацоўкі і прыняцьця рашэньняў, парадак фінансаваньня, камандзе рэфарматараў прыйдзецца працаваць у рамках старых працэдураў прыняцьця рашэньняў. На гэтым этапе, як падказвае досьвед пераходных краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, зьявяцца пераможцы і пераможаныя. Першыя захочуць стварыць перашкоды для ўваходу на рынак іншых гульцоў. Другія жа будуць спрабаваць заняць месца першых, што з высокай верагоднасьцю можа разбурыць кансэнсус рэформаў. Па-трэцяе, пасьлядоўныя рынкавыя рэформы па стварэньню краіны свабоднага прадпрымальніцтва і гандлю рэдка знаходзяць хуткую падтрымку міжнародных эканамічных арганізацый. Яны настойваюць на правядзеньні трансфармацый у фармальных рамках так званага Вашынгтонскага кансэнсусу, які толькі часткова ўлічвае якасьць фармальных і нефармальных інстытутаў Беларусі. Як паказаў досьвед трансфармацый у іншых краінах рэгіёна, сьляпое капіяваньне інстытутаў дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту альбо мадэлі так званага трэцяга шляху, прыводзіць да стварэньня алігархічнай эканомікі з моцна абмежаванай канкурэнцыяй і з замацаваньнем старых эліт на ўсіх камандных вышынях у працэсе прыняцьця палітычных і эканамічных рашэньняў. Па-чацьвёртае, для завяршэньня сыстэмных трансфармацый і для фармаваньня істытуцыянальных гарантый, якія максімальна абараняюць рэжым рынкавых рэформаў, неабходна, як мінімум, 10 гадоў. Гэта значыць, што для посьпеху рынкавых рэформаў пры пяцігадовым тэрміне прэзыдэнта і чатырохгадовым тэрміне парлямэнта патрэбныя сьпелае палітычнае поле, грамадзтва, інтэлектуальная і экспэртная супольнасьць, якія маглі бы забясьпечыць пераемнасьць рэформаў, якія праводзяцца не ў рамках рэалізацыі кароткатэрміновай праграмы нейкай палітычнай партыі, а ў імя доўгатэрміновых нацыянальных інтарэсаў. Камандзе рэфарматараў ці ўраду тэхнакратаў патрэбная шырокая палітычная падтрымка. Каб капіталізаваць палітычны кансэнсус першага этапу рэформ, важная выпрацоўка прававых рамак, якія бы нэўтралізавалі спробы бэнэфіцыяраў і прайграўшых ад першага этапу рэформ зьдзяйсьняць сталую рэвізію прынятых рашэньняў, асабліва ў сфэры трансфармацый уласнасьці. Для гэтага патрэбны своеасаблівы біль аб абароне правоў прыватнай уласнасьці, свабоды прадпрымальніцтва і гандлю. Сутнасьць дэмакратыі ня толькі ў тым, што яна заснаваная на волі большасьці, але таксама ў тым, што яна абараняе правы меншасьці. Большасьць ня мае права прымаць рашэньні, якія абмяжоўваюць фундамэнтальныя правы грамадзяніна. Сапраўды таксама важна мець цьвёрдыя, цяжка зьмяняльныя (адгэтуль і назоў «канстытуцыя») прававыя нормы, якія абараняюць права прыватнай уласнасьці, свабоду эканамічнага абмену, якія азначаюць яго парамэтры. Такія нормы павінны ўсталёўваць выразныя рамкі паўнамоцтваў дзяржавы па ўмяшальніцтву ў эканамічную дзейнасьць грамадзянаў. Калі ў краіны зьявіўся шанец на правядзеньне сыстэмных трансфармацый, яе прарынкавыя палітычныя эліты і экспэртная супольнасьць павінны максымальна скарыстацца гэтым шанцам і праз легальныя дэмакратычныя працэдуры замацаваць падмуркі інстытута прыватнай уласнасьці, свабоды прадпрымальніцтва і эканамічнага абмену. Такім чынам, у незалежнасьці ад першапачатковага рэсурсу даверу да каманды рэфарматараў з боку насельніцтва і намэнклятуры, гэты рэсурс для правядзеньня рэформаў мае цьвёрдае часовае абмежаваньне. Ён мог бы павялічыцца, калі бы першы этап сыстэмных трансфармацый хутка даў вынік. Аднак сыстэмныя рэформы менавіта таму і праводзяцца, што старая мадэль не працуе і генэруе крызісныя зьявы. На першым этапе пераходу ад пляну да рынку назіраецца цэлы шэраг аб'ектыўна непазьбежных нэгатыўных зьяваў (беспрацоўе, падзеньне ўзроўня вытворчасьці, павялічэньне колькасьці банкруцтваў, дэстабілізацыя фінансавай сыстэмы, падзеньне ўзроўня жыцьця і павялічэньне беднасьці, рост цэнаў і тарыфаў), якія зьвязаныя з цыклічнымі зьменамі. Аднак для людзей і намэнклятуры, якая жадае скарыстацца гэтымі крызіснымі зьявамі для таго, каб пазбавіць каманду рэфарматараў магчымасьці працягу сыстэмных рэформаў, прычынна-сьледчыя сувязі ўяўляюцца так: «Прыйшлі рэфарматары – жыцьцё пагоршылася». Калі новыя ўлады правальваюць інфармацыйную і PR-кампанію сваіх рэформаў, калі не тлумачаць насельніцтву ў прастой, даступнай форме, што адбываецца – рэфарматары альбо ня ўмелі гэта рабіць, альбо не рабілі наогул – то рэсурс даверу да рэформаў у цэлым нязьменна скарачаецца, і ўжо пасьля 18 - 24 месяцаў трансфармацый пры дэмакратычнай форме кіраваньня назіраецца кансалідацыя антырэфарматарскіх сілаў.
Незваротнасьць рынкавых рэформаў нельга забясьпечыць праз аўтарытарныя мэханізмы і прававыя нормы. Рана ці позна ў краінах нашага рэгіёну ўсё роўна трэба вяртацца ў дэмакратычнае поле. Таму Эканамічная Канстытуцыя, як і Канстытуцыя або Біль аб правох, павінны прымацца пры прытрымліваньні ўсіх дэмакратычных працэдур. Тады гэты дакумэнт будзе мець неабходную легітымнасьць. Каб закласьці прававыя асновы новай сыстэмы, пажадана прымаць як Канстытуцыю краіны (або папраўкі ў яе), так і Эканамічную Канстытуцыю разам на рэфэрэндуме або на агульным канстытуцыйным сходзе, якія складаюцца, напрыклад, з дэпутатаў абласных саветаў, дэпутатаў абедзьвюх палат Нацыянальнага Сходу і пасьля галасаваньня публічна падпісваюцца прэзыдэнтам. Каб максымальна нэўтралізаваць спробы вярнуць заканадаўчыя абмежаваньні правоў прыватнай уласнасьці, г. зн. не дапусьціць яе статызацыю, зьнізіць палітычныя і прававыя пагрозы рэцыдыву эканамічнай несвабоды, неабходна ўвесьці выразныя мэханізмы занясеньня паправак у Эканамічную Канстытуцыю. Мяркуецца, што для зьмены дадзенага дакумэнта неабходна 3/4 складу Палаты Прадстаўнікоў, і 3/4 складу Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу і падпісаньне прынятага дакумэнта прэзыдэнтам. Альтэрнатыўны спосаб занясеньня зьменаў – праз правядзеньне рэфэрэндуму. Калі прапанаваныя папраўкі ў Эканамічную Канстытуцыю не былі ўхваленыя паводле прадстаўленай працэдуры, наступнае галасаваньне можа быць праведзенае толькі праз два гады. Такая працэдура павялічыць верагоднасьць завяршэньня трансфармацыйных працэсаў, стварэньня інстытутаў свабоднага рынку. Яна будзе спрыяць дэсацыялізацыі палітычнай сфэры, разьвіцьцю прававой культуры, ідэалёгіі адказнасьці за асабісты выбар. Як Канстытуцыя дэмакратычнай дзяржавы блякуе прыход да ўлады аўтарытарных і таталітарных палітычных сіл (не заўсёды пасьпяхова), так і Эканамічная Канстытуцыя закліканая нэўтралізаваць папулісцкія, інтэрвэцыяналісцкія меры і нормы, якія зьяўляюцца парушэньнямі правоў ўласнасьці, г. зн. прававога падмурку свабоднага рынку і грамадзтва праватнага прадпрымальніцтва. Такім чынам, Эканамічная Канстытуцыя патрэбная для таго, каб ● вызначыць і абараніць правы ўласнасьці грамадзяніна і эканамічных суб'ектаў; ● абараніць правы ўласнасьці ад парушэньня з боку калектыўных лябістаў, якія імкнуцца атрымаць кантроль над як мага большым аб'ёмам сродкаў падаткаплацельшчыкаў; ● процідзейнічаць манапольным практыкам з боку дзяржавы, перашкаджаць «захопу» дзяржавы праватнымі карпарацыямі і моцнымі палітычнымі структурамі; ● гарантаваць свабоду канкурэнцыі, свабодны ўваход на рынак і роўныя ўмовы гаспадараньня на ім усім эканамічным суб'ектам; ● дэталізаваць канстытуцыйнае паняцьце «роўныя ўмовы гаспадараньня», а таксама вызначыць так званыя канстытуцыйныя эканамічныя правы; ● вызначыць рамкі эканамічных паўнамоцтваў, характар апэрацый дзяржавы, у тым ліку парадак кіраваньня дзяржаўнай маёмасьцю, ● вызначыць колькасныя і якасныя парамэтры дзейнасьці органаў дзяржаўнага кіраваньня; ● гарантаваць свабоду выбару парамэтраў абмену паміж грамадзянамі, камэрцыйнымі арганізацыямі, ● вызначыць паўнамоцтвы дзяржавы па фінансаваньню сваёй дзейнасьці, а таксама па ўмяшальніцтву ў працэс прыняцьця эканамічных рашэньняў грамадзянамі і камэрцыйнымі арганізацыямі.
ТЭКСТ "ЭКАНАМІЧНАЙ КАНСТЫТУЦЫІ"
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Тут галоўнае
Тут галоўнае пры пераходзе да эканамічнай свабоды ў беларускім стане: адпускаць узводдзі паступова. Падаткі ды еншыя грабяжы - зьменьшыць, адмяніць трэба не адразу. А вось перамеркаваць мэты, на што будуць накіраваны грошы - трэба зьмяніць абавязкова. Каб гэтыя грошы шлі ня ў кішэню парлямэнту ды прэзыдэнта, а напрыклад на падтрымку зволеных працаўнікоў, іх перакваліфікацыя і дапамога ў пошуку працы.
Таксама зьмена сродкаў вытворчасьці - большась іх ужо даўно замартызавана!
Даслаць камэнтар