|
|
|
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = &#039;3:3bb91419cf3a1dda998cc40a583c0345&#039;</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4754', '', '38.103.63.59', 1228353477) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Access denied for user: &#039;d3wayorgby@localhost&#039; to database &#039;outd3wayorg_by&#039;\nquery: LOCK TABLES cache_filter WRITE</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4754', '', '38.103.63.59', 1228353477) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: UPDATE cache_filter SET data = &#039;&lt;p&gt;&lt;span class=\\&quot;postbody\\&quot;&gt;У адным зь нядаўніх сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных у Нямеччыне, было і такое пытаньне: &amp;quot;Якія словы нямецкай мовы выклікаюць у вас рэзка нэгатыўныя эмоцыі?&amp;quot; У першай дзясятцы апынулася слова das Volk - &amp;quot;народ&amp;quot;. Немцаў зразумець можна, у іх спэцыфічная, скажам так, гістор in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Да слова "народ"04/11/2007 - 01:22 / Леў Рубінштэйн У адным зь нядаўніх сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных у Нямеччыне, было і такое пытаньне: "Якія словы нямецкай мовы выклікаюць у вас рэзка нэгатыўныя эмоцыі?" У першай дзясятцы апынулася слова das Volk - "народ". Немцаў зразумець можна, у іх спэцыфічная, скажам так, гісторыя. І так ужо атрымалася, што слова гэта асацыюецца ў першую чаргу зразумела з чым. Зараз жывуць сабе неяк без "народа", і быццам бы нічога так сабе жывуць. Ну, а ў нас-ты гісторыя зусім не спэцыфічная. Гэта значыць яна, зразумела, спэцыфічная, але выключна ў найвышэйшым сэнсе гэтага слова. Завецца наша гісторыя, каб вы ведалі, "асаблівы шлях". Колькі памятаю сябе, столькі чую словы "народ жадае, народ не жадае, народу зразумела, народу незразумела, народ ухваляе, народ не ўхваляе, народу трэба такое мастацтва, народу такое мастацтва ня трэба". І наогул - "народ і партыя адзіныя". Слова гэта было звыклым, і мала хто задумваўся над ягоным значэньнем. Ну, народ і народ. Куды ж без яго?
Слова "народ" - слова вельмі зручнае для ўсялякіх прапагандысцкіх патрэбаў. Слова гучнае, слова ёмістае, слова міталягічна насычанае. Яно мае толькі адзін недахоп - ніхто ня можа толкам растлумачыць, што гэтае слова значыць. Зрэшты, чаму недахоп? Хутчэй - перавага, калі ўлічыць, што прапагандысцкаму дыскурсу надта шкодзяць словы, сэмантычна забясьпечаныя. Для савецкага чалавека гэтае слова пры ўсёй хісткасці яго значэньняў зьяўлялася "аб'ектыўнай рэальнасцю, дадзенай нам у нашых адчуваньнях". Асабліва вострымі бывалі нашыя адчуваньні тады, калі слова "народ" ужывалася ў складзе брутальнага словазлучэньня "вораг народа". Але адчуваньні гэтыя заўважна прытупіліся ў позьнесавецкія гады, калі плякаты "Няхай жыве вялікі савецкі народ - будаўнік камунізму" вешаліся дзе заўгодна, а часьцей за ўсё там, дзе занядбанасьць сьценаў уздоўж урадавых трасаў магла абразіць далікатны позірк таго ці іншага з "слугаў народа". А што, не тынкаваць жа. Народ усё сабою закрые. Не, я ня стану сьцьвярджаць, што слова гэтае зусім ня мае значэньняў. Як можна гаварыць такое пра словы, уключаныя ў тлумачальныя слоўнікі? Ніяк нельга. Мне, скажам, прыкладна зразумела, што меў на ўвазе Андрэй Платонаў, які напісаў "без мяне народ няпоўны". Гэта зразумела. Але што пад словам "народ" разумеюць тыя, хто ўжываюць гэтае слова ў якасьці рытарычнага джокера? Тыя, хто бяз гэтага слова ня могуць прагаварыць ніводнае хвіліны. Тыя, хто заўсёды сапраўды ведае, чаго народ жадае, а чаго не. Ужо відавочна ня тое, што Андрэй Платонаў. А што тады? Увесь час атрымоўваецца так, што "Народ" у іх - гэта нейкае недасягнае чалавеку міталягічнае стварэньне, якое прагна патрабуе прынясеньня багатых ахвяраў, у тым ліку і чалавечых. Толькі зразумеўшы гэта, і можна зразумець, што мае на ўвазе чалавек, які кажа, напрыклад, такое: "Вось вы тут усё крытыкуеце, усім вы незадаволеныя, усё вам не падабаецца, а народ, паміж іншым, цалкам усім задаволены". Што на гэта адказаць? Што "вы яшчэ ня ўвесь народ"? Што я, маўляў, таксама народ? Або, больш за тое, што "не, народу таксама далёка ня ўсё падабаецца"? Ні ў якім разе., гэта жаласнае шчабячэньне апраўданьня. Дакладны адказ просты: народ, можа, і задаволены, а я вось - не. Вось і ўсё. Людзі дзеляцца на дзьве няроўныя часткі - на тых, хто мае імя, прозьвішча, узрост, пол і прафэсію, і тых, хто ня ўсьведамляе сябе па-за калектыўным целам. Гэтых, апошніх, зразумела, больш. Але апошняе слова заўсёды за першымі. Добраахвотная адмова ад пэрсанальных прыкметаў - гэта сур'ёзная экзыстэнцыйная праблема. Я ведаў даму, нагэтулькі падушаную веліччу свайго мужа-пісьменьніка, што яна, калі знаёмілася з кім-небудзь, усякі раз, не называючы свайго імя, прадстаўлялася як "жонка пісьменьніка N". Аднойчы нейкі ня вельмі ветлівы жартаўнік пацікавіўся: "Ну, гэта зразумела, а што вы робіце ўдзень?" Сапраўды, цікава, што "робяць удзень" усё тыя, хто ніколі нічога ня кажа ад уласнага імя. Толькі ад імя краіны, толькі ад імя пакаленьня, толькі ад імя народа. Падобна, што нічога яны ўдзень не робяць. З тымі, хто нібы ведае пра тое, што "народ жадае", а чаго "народ не жадае", гаварыць няма пра што. Ня ведаю хто як, але я аддаю перавагу размаўляць і спрачацца не з "народамі", а зь людзьмі. Так, згодзен, у нашай краіне шмат, можа быць, занадта шмат людзей, для якіх такія паняцьці, як "свабода" ці "асабістая годнасьць" ёсьць пустымі гукамі альбо, нават, шкодным імпартам. Ну і што з таго? Гісторыю ўсё роўна робяць не яны. Гісторыю ня могуць рабіць тыя, хто адмаўляе саму гісторыю. Гісторыю рухае дзейная творчая меншасьць. Гэта мэдычны, як той казаў, факт. І ніякія "народы" нічога тут не вырашаюць. Вырашае ўсё толькі ўнутраны выбар кожнага з нас. Ня будзем, сябры, ужываць бессэнсоўных словаў. Ня трэба думаць катэгорыямі, якія нічога не азначаюць. Хай імі карыстаюцца жрацы ідэалягічнага фронту - яны інакш ня ўмеюць. Людзей для іх няма, для іх ёсьць толькі ананімны "народ", які раз у чатыры гады пераназываецца ў "электарат".
А мы - людзі. І давайце жыць сваім жыцьцём, не губляючы здольнасьці адрозьніваць верх ад нізу, правае ад левага і дабро ад зла. І ня трэба суадносіць свае ўласныя лёсы зь іхнымі вэртыкалямі і іншымі сабакінымі вясельлямі. У іх там свае справы, а ў нас тут свае. Пакуль ёсьць хоць мінімальная магчымасьць, трэба думаць што жадаеш, гаварыць як жадаеш і паступаць адпаведна з сваімі жыцьцёвымі прынцыпамі і ўяўленьнямі аб тым, што правільна, а што не. А калі такой магчымасьці ня дадзена, то за яе трэба змагацца ўсімі даступнымі нам сродкамі. А Народу хай пакланяюцца тыя, хто схільны да стварэньня куміраў. Леў Рубінштэйн |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даслаць камэнтар