|
|
|
04/24/2007 - 00:15 04/24/2015 - 00:15 Больш за пятнаццаць гадоў каталікі менску дамагаюцца вяртаньня адабранага яшчэ ў 1863 г. кляштара з касьцёлам Сьвятога Язэпа. Паводле дакумэнтаў, якія трапілі ў рэдакцыю газэты Наша Ніва, плян рэканструкцыі комплекса былого кляштара бернардынаў зацьверджаны мэрам горада Менска. Праект прадугледжвае поўную рэканструкцыю помніка 17 стагодзьдзя пад гатэльны комплекс, які будзе зьмяшчаць рэстараны, падземны паркінг, басейн і йншыя забаўляльныя ўстановы. Ані пра якае культурна-асьветнае прызначэньне ўнікальных помнікаў, ані пра іх вяртаньне законным уласьнікам — каталіцкай царкве — гаворка не вядзецца. Мы зьяўляемся сьведкамі спробы найбуйнейшага акту вандалізма ў гісторыі незалежнай Беларусі. Плянуецца зьнішчэньне да 40% забудовы гістарычнай часткі Гародні, апошняга буйнага горада краіны, які здолеў захаваць старажытную забудову. Гістарычныя цэнтры ўсіх іншых абласных цэнтраў былі зьнявечаныя ці суцэльна разбураныя царскімі ўладамі, камуністамі альбо ў час Другой Сусьветнай вайны. Ужо нават старажылы ня памятаюць, як калісьці выглядалі Берасьце, Менск, Магілёў. Лёс цудам пакінуў нам толькі Гародню. Самае жахлівае, што ў ролі вандала гэтым разам спрабуе выступіць не хуліган і не замежны захопнік, як тое было раней. Сучасны вандал - беларуская дзяржава, чыім непасярэдным абавязкам зьяўляецца, наадварот, абарона нацыянальнай гістарычнай архітэктуры, якой так нямнога засталося на Беларусі. Карумпаваныя чыноўнікі гатовыя пераступіць праз закон і сумленьне дзеля нажывы на высокіх цэнах на нерухомасьць у гістарычным цэнтры старажытнага горада - гэтаксама, як у Віцебску багахульнікі ад улады не саромеюцца пракладаць каналізацыю па падмурках старажытных цэркваў, а ў Менску зьбіраюцца разам з арабскімі інвэстарамі будаваць гатэль з тэнісным кортам, саўнай і іншымі забавамі ў мурах сярэднявечнага манастыра. Ва ўмовах, калі сама дзяржава робіцца парушальнікам закона, на абарону сваёй гісторыі і дастаўшайся ад пролкаў спадчыны павінна ўстаць грамадзтва - то бок усе мы з вамі. Старажытная Гародня адпавядае крытэрам на занясеньне ў склад усясьветнай культурнай спадчыны паводле UNESCO. Калі мы дазволім чыноўнікам разбурыць старажытны цэнтар Гародні, мы самі зробімся саўдзельнікамі ў злачынстве ня толькі супраць сваіх дзяцей і ўнукаў, але супраць усясьветнай культуры. Беларусь мае вялікую для эўрапейскай краіны тэрыторыю. Няўжо ў нас ня хопіць месца для таго, каб пабудаваць офісы і гатэлі без таго, каб бурыць дзеля гэтага каштоўныя архітэктурныя пэрліны? Архітэктура можа дазволіць Гародне стацца турыстычным цэнтрам нароўне зь Вільняй і Кракавам і прынасіць прыбыткі і славу Беларусі. Але ніякі турыст не прыедзе глядзець на паруганы кляштар, бяздушныя офісы ці безгустоўную плітку на месцы па-барбарску зрынутага векавога бруку. Абаронім нашу спадчыну! За Беларусь! За нашу Гародню! Дапамажыце выратоўваць архітэктурную спадчыну Беларусі! Далучайцеся да збору подпісаў! |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даслаць камэнтар