Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Толькі тая статыстыка ёсьць надзейная, якую фальсыфікавалі мы самі
Вінстан Чэрчыль
Выбраныя публікацыі:
Пра Свабоду
няма разьвіцьця без Свабоды
Годнасьць
тое, што лучыць прагу Свабоды з усьведамленьнем Адказнасьці за яе
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Верасень 2008
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          
The image verification code you entered is incorrect.

Ю.Міцкевіч: “Гамафобія ў Беларусі яшчэ вельмі моцная”


05/19/2007 - 22:47 / Радыё Свабода

Сёньня Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. 17 траўня 1990 году Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя выключыла гомасэксуальнасьць зь Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў. Як пачуваюцца ў беларускім грамадзтве прадстаўнікі гей- і лесьбі-руху?

У 1993 годзе зь беларускага Крымінальнага кодэксу выключылі артыкулы, зьвязаныя зь перасьледам за гомасэксуалізм. Але беларускія сэксуальныя меншасьці заўжды дзейнічалі ва ўмовах падпольля.

У сярэдзіне 1990-х гадоў было некалькі спробаў зарэгістраваць у Міністэрстве юстыцыі Беларускую лігу сэксуальнага раўнапраўя “Лямбда”. Беспасьпяхова.

Спрабавалі зладзіць у Менску ў 2000 годзе Міжнародны фэстываль геяў і лесьбіянак, але бальшыню фэстывальных імпрэзаў тады забаранілі. У 2001 годзе ў сталіцы адбыўся першы і адзіны гей-парад.

Раней ладзіліся шматлюдныя вечарыны ў менскім клюбе “Бабілён”. Але з 20 сьнежня 2005 году Беларуская ліга сэксуальнага раўнапраўя “Лямбда” абвясьціла пра спыненьне сваёй дзейнасьці — у сувязі са зьменамі ў Крымінальным кодэксе.

Актыўных дзеяньняў, гучных мерапрыемстваў сэксуальныя меншасьці цяпер ня ладзяць, кажа актывіст беларускага лесьбі-гей руху Сяргей Тарпачоў:

“Мы цяпер працуем над праектамі, што яднаюць моладзь больш такую прасунутую, якія б дапамагалі ўвогуле геям і лесьбіянкам адчуваць сябе добра ў грамадзтве. Каб адпаведна моладзь успрымала гэтых геяў і лесьбіянак як частку сваёй грамадзкасьці, была талерантнай. Выдаем часопіс “Табу”, праводзім шэраг сэмінараў рэгіянальных, рыхтуем да друку брашуру “Геі і лесьбіянкі. Беларускі шлях у сьвет”. Даволі ціхая такая праца”.

Выпускніца Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Юлія Міцкевіч працуе над дысэртацыяй пра сэксуальныя меншасьці ў Беларусі. Дасьледчыца гендэрных праблемаў кажа, што ў Беларусі да гей- і лесьбі-меншасьцяў ставяцца так бы мовіць, па-савецку:

“У Беларусі няма такога паняцьця, што гомасэксуальная супольнасьць зьвязаная, у першую чаргу, з сацыяльнай няроўнасьцю — то бок, гэта людзі, якія дыскрымінуюцца паводле прыкметы сэксуальнасьці. А ў Беларусі да гэтага ставяцца як да разбэшчанага сэксу, да вычварэнства. Адсюль і стаўленьне грамадзтва да гэтага — як да нечага ненарматыўнага. І другі момант — гэта, безумоўна, дзяржаўная ідэалёгія. Цярплівага стаўленьня няма. Гамафобія яшчэ вельмі моцная”.

Вельмі яскрава стаўленьне да сэксуальных меншасьцяў выявілася ў беларускіх тэлекамэнтатараў “Эўрабачаньня”.

Музычныя крытыкі адзначаюць, што калі б хто-небудзь з эўрапейскіх камэнтатараў дазволіў сабе сказаць тое, што дыктар Беларускага тэлебачаньня Дзяніс Кур’ян казаў пра швэдзкі гурт “The Аrk”, дык распачаўся б міжнародны скандал.

Беларускі дыктар сказаў даслоўна наступнае: “А цяпер крыху экзотыкі! Калі жывеш там, дзе ўвесь час ідзе дождж, чаго толькі ні выдумаеш! Калі сярод вас ёсьць людзі, якія любяць выканаўцаў у пер’і і з голым торсам — тады рыхтуйцеся: тут чатыры выканаўцы, і пол двух вызначыць цяжка... Добра, што песьня доўжыцца толькі тры хвіліны, больш я б ня вытрымаў!”

А пераможцу конкурсу Марыю Шэрыфавіч з Сэрбіі Ціхановіч і Кур’ян называлі то “карэйскім хлопчыкам”, то “трыццацігадовым Гары Потэрам”.

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org