|
|
|
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = &#039;3:1a4befe2e8af04a52c252e55b1273e4e&#039;</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4766', '', '38.103.63.59', 1228348292) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Access denied for user: &#039;d3wayorgby@localhost&#039; to database &#039;outd3wayorg_by&#039;\nquery: LOCK TABLES cache_filter WRITE</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4766', '', '38.103.63.59', 1228348292) in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145) query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: UPDATE cache_filter SET data = &#039;&lt;p&gt;&lt;strong&gt;Сядзіш у хаце, у мягкіх тапках, пераглядаеш часопіс пра рыбалку. Гэта твае хоббі, палову жыцьця ахвяруеш рыбам і рыбалцы. Але калі цябе спытаюць: &amp;ldquo;Кім Вы ёсьць?&amp;rdquo; &amp;ndash; напэўна адкажаш: &amp;ldquo;Інжынэр&amp;rdquo;, &amp;ldquo;Настаўнік&amp;rdquo;, &amp;ldquo;Праграміст&amp;rdquo;. Не адкажаш: &amp;ldquo;Рыбалоў&amp;rd in /var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line 172 Чалавек для сябе05/20/2007 - 00:01 / Кроў (ЧпБ), паводле JKM (c) Сядзіш у хаце, у мягкіх тапках, пераглядаеш часопіс пра рыбалку. Гэта твае хоббі, палову жыцьця ахвяруеш рыбам і рыбалцы. Але калі цябе спытаюць: “Кім Вы ёсьць?” – напэўна адкажаш: “Інжынэр”, “Настаўнік”, “Праграміст”. Не адкажаш: “Рыбалоў”. Чаму? Таму што ты... Homo Faber. Чалавек Працы. Для нармальнага чалавека, для Homo Ludens, істотай жыцьця зьяўляюцца падарожжы, сям’я, карасі ды карпы, паштовыя маркі, фільмы, спорт, калекцыя гадзіньнікаў – іншымі словамі тое, на што ён ахвяруе свой час і грошы. А праца - гэта толькі сродак да здабываньня грошаў, якія ты прызначаеш на рэалізацыю сваіх мараў. Вядома: здарыцца можа так, што ты зарабляеш грошы тым, што рабіць любіш – напрыклад фатаграфуючы кагосьці, або чытаючы Rap, як я. Але гэта рэдкія прыпадкі. Мала ведаю людзей, якія сапраўды любяць капаць зямлю, таскаць цэглы, або пераконваць людзей, каб тыя набывалі каву толькі акрэсьленай маркі... І калі цябе праз некалькі год пачынае захапляць “капаньне зямлі”, будзь упэўнены: ты пераўтвараесься ў Homo Faber.
Адрозьнівайма Homo Faber ад працаголіка. Працаголік зусім не абавяскова павінен быць Homo Faber – ён можа проста лічыць, што павінен скончыць распачатую працу, нават калі працуе 12 гадзінаў у суткі – каб зарабіць шмат грошаў. Гэта рэдкі прыпадак – і няшкодны. Куды часьцей Homo Faber не зьяўляецца працаголікам: ён ненавідзіць сваю работу, выконвае яе абы як – але ўсё роўна лічыць сябе інжынэрам, настаўнікам. Гэта эфэкт шматгадовай дрэсіроўкі. Па сутнасьці, у гадзіны працы трэба быць Чалавекам працы. Пасьля васьмі, ці колькі-там гадзінаў, здымаем рабочы камбінэзон, апранаем джынсы – і неадкладна мы павінны забыць пра працу. Сьціскаючы ў руках заробленыя грошы, мы пачынаем думаць, як іх патраціць, каб задаволіць нашыя патрэбы. Гэта й ёсьць мэта жыцьця. Вядома, наш Шэф гэтага не любіць. Ён бы хацеў, каб мы праз увесь час былі Ягонымі Працаўнікамі, каб пасьля працы толькі й думалі, як Лепш і Эфэктыўней Працаваць. На шчасьце, Шэф (як дзяржаўны, так і прыватны) не кантралюе нашых думак – а таксама нашага часу пасьля працы. У працы Шэф гэта Бог – і так павінна быць; хвіліну пасьля сканчэньня працы, мы ішлем Шэфа да чорта. Ня значыць гэта, што ня трэба часам папрацаваць даўжэй... Калі ёсьць канкрэтная праца, якую трэба выканаць, ты яе выконваеш. Але гэта ахвяраваньне (якое павінна быць адпаведна ўзнагароджанае...) Дзяржаву Людзей Працы мы пазнаем па тым, што ў кампаніі сваіх знаёмых людзі размаўляюць пра сваю працу, пра свае заробкі; Дзяржаву Людзей Забавы (бо менавіта дзеля гэтага мы сустракаемся са сваімі знаёмымі) мы пазнаем па тым, што на сустрэчах якраз нельга разамаўляць пра працу й заробкі, бо гэта лічыцца дурным тонам. І так было, пакуль не зьявіўся Карл Маркс са сваімі дурнымі тэорыямі. У табе існуе адначасова Homo Faber, як і Homo Ludens. Толькі вось Homo Ludens – Чалавекам забавы, агульна - спажыўцом, ты ёсьць і будзеш праз усё жыцьцё. А Homo Faber, у сярэднім, паміж 18-м і 65-м гадамі жыцьця. І толькі, у сярэднім, 8 гадзін у дзень. Трэба яшчэ адлічыць вакацыі, час, калі ты не працуеш, шпітальныя, сьвяты, нядзелі й вольныя суботы. З гэтага вынікае, што толькі 1/10 частку твайго жыцьця ты - Чалавек працы. Чаму тады ў Табе дамініруе Homo Faber? Ты павінен забіць у сябе Чалавека працы. Забіць бязь літасьці. Ён павінен зьнікнуць зь цябе адразу пасьля працы. Забіць у сябе Чалавека працы – для тваёй-жа карысьці. Але перад усім для карысьці грамадзтва, народа й чалавецтва.
Зьвярні ўвагу на простую рэч. У Чалавека Працы адна мэта: вырабіць тое, што ён вырабляе абы як – прадаць як мага даражэй. У сваю чаргу Чалавек спажывец разважае наадварот: набыць як мага танна як мага больш якасны тавар. У выніку ў краінах, у якіх кіруюць людзі працы тавары робяцца увесь час даражэйшымі й горшымі (напрыклад Беларусь: заробкі 4 разы менш чым у той жа Польшчы, а цэны на 100-200% большыя), а ў краінах дзе вырашае рынак (спажыўцы), тавары робяцца ўсё больш таннымі й лепшымі. Менавіта ў ХІХ стагодзі кіравалі спажыўцы – і была дэфляцыя; у ХХ стагодзі да ўлады дарваліся Людзі Працы – і дагэтуль мы маем інфляцыю, а большасьць тавараў звычайнае лайно. Доўжыцца гэта дагэтуль. Звычайна кожнае рашэньне (афіцыйна...) павінна вырашацца не з Фэдырацыяй Спажыўцоў, а з ПрафСаюзам і Саюзам Працадаўцаў – інакш кажучы з дзьвумя арганізацыямі Hominibus Fabrum (хоць з іх дзьвух ужо лепш хай з прадпрымальнікамі, бо капіталіст свой тавар падпісвае прозьвішчам – таксама хоча з нас як мага больш зарабіць, але прынамсі пільнуе якасьці...) У дэмакратыі тэарытычна павінны кіраваць Спажыўцы – і так праз большы час было ў ЗША, менавіта гэтаму факту Амэрыка забавязана так хуткае разьвіцьцё. Дый у рэшце рэшт, людзей якія носяць боты ў 500 разоў больш чым тых хто іх вырабляе, людзей якія езьдзяць на метро 500 разоў больш чым тых хто ў ім працуе - і мы, Спажыўцы, павінны Людзей Працы шапкамі закідаць і прымусіць да пакоры, каб яны нам служылі на дзьвух лапах. А не як зараз, што прыходзіш у краму набыць ежу проста жудаснай якасьці, а за прылаўкам стаіць тоўстая, рыжая (цэнзура), якая яшчэ табе "отдолжение делает", што ўзьвешвае й падае табе тое-ж мяса (так, так - гэта той кавалачак сіняга, сьмярдзючага “чагосьці”, які ты бачыш на прылаўках). Чалавека працы мы павінны забіць перад усім у сябе. Пры кожным палітычным рашэньні, мы павінны думаць не: “Што карыстна для нас, інжынэраў”, а: “Што карыстна для нас, пасажыраў мэтро?”, “Што карыстна для нас, набыўцоў джынсаў?” ігд. Цікава, што жанчына хоча мець да выбару на рынку, у супер-маркетах, гандлёвых дамах ці ў маркавых буціках як мага дужы выбар сукенак. Няхай толькі яна пойдзе працаваць краўцом! Адразу зьмяняецца ў Mulier Faber і дамагаецца аховы беларускага рынка перад несумленнай канкурэнцыяй танных сукенак!!! 10% ня можа дамінаваць над 90%. Мы павінны забіць у сябе Homo Faber. І адрэзаць лапу кожнаму Чалавеку працы, каторы будзе дамагацца якіх-небудзь прывілей для свайго сэктару! Гэта рэчаістная дурасьць. Выглядае так: Кравец дамагаецца павышэньня на 50$ - і ПрафСаюз Краўцоў дапамагае яму гэтага дабіцца. “Урад” у захапленьні ад гэтай думкі: далічвае падаходны падатак, ПДВ – у выніку чаго джынсы даражэюць на 75$. Сталяр дамагаецца павышэньня на 50$ - і прафсаюз сталяроў дапамагае яму гэтага дабіцца. “Урад” у захапленьні ад гэтай думкі: далічвае падаходны падатак, ПДВ – у выніку чаго сталы даражэюць на 75$. Кравец задаволены – да моманту, калі перастае быць Homo Faber і ідзе набыць стол: будучы спажыўцом ён страчвае на гэтым “бізнасе” 75$. Тое самае адбываецца са сталяром. У захапленьні пазастаецца толькі “Урад”, які ад аднаго й ад другога выцягнуў па 25$. Што адзін, што другі проста наіўныя людзі. Дазволілі сябе заблытаць, таму што адчувалі сябе Людзьмі працы, а не Спажыўцамі. Самае сьмешнае: “Урад” (які набывае шмат сталоў у свае габінэты), таксама на гэтым per saldo не зарабляе! Але аб палітыцы вырашае тая ячэйка, якая займаецца даходамі бюджэту, а не тая якая займаецца выдаткамі! 1 Траўня. Сьвята “Працоўнае клясы” – самага вялікага грамадзкага шкодніка. Прафэсійныя (добра аплочваемыя) рэпрэзэнтанты Людзей працы змагаюцца з эксплюатацыяй. Вядома: гэта дурасьць! Чалавек Працы павінен быць эксплюатаваны – чым больш, тым лепш. А пасьля працы “былы Чалавек працы” можа набываць танныя й якасныя тавары, вытвораныя дзякуючы эксплюатацыі іншых Людзей працы. Так менавіта было ў USA, у XIX стагодзі. Працоўнік у ЗША быў вельмі моцна эксплюатаваны. Кожная гадзіна – ба!, кожная сэкунда ягонай працы была эксплюатаваная. Эфэкт: амерыканскія працаўнікі першымі езьдзілі аўтамабілямі, а не, напрыклад, французкія ці савецкія! Проста ім плацілі за іх працу, а тавары ў сваю чаргу рабіліся ўсё больш таннымі. Вось менавіта таму лічу, што сацыялісты, ці камуністы, або звычайныя дурні (тады каму мы дазваляем сабою кіраваць?), або самыя сапраўдныя злачынцы. І мы, каб не быць дурнямі, павінны перастаць думаць а сабе як а Людзях працы – а кожнага Людзя працы: без дыскусіі ў лоб! Так доўга, пакуль не пачне пра сябе казаць: “Я рыбалоў”... Кроў (ЧпБ), паводле JKM (c) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Даслаць камэнтар