Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Электарат не абіраюць
Аляксандр Роґаў
Партнэры:
Office for a Democratic Belarus
няўрадавая беларуская лёбі-арганізацыя ў Брусэлі
Час перамагаць!
маніфэст новага палітычнага пакаленьня беларусаў
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Верасень 2008
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          
The image verification code you entered is incorrect.

Атлянт расправіў плечы


06/28/2007 - 00:10

"Атлянт расправіў плечы" (“Atlas Shrugged”) - знакаміты раман амэрыканскай філязоўкі Айн Рэнд, бадай што адна зь першых кнігаў у жанры бізнэс-раману, а таксама першы мастацкі твор у бібліятэцы “Трэцяга Шляху”. Раман выйшаў у 1957 годзе і прызнаны адным з найлепшых і найважнейшых літаратурных твораў XX стагодзьдзя.

Падзеі разгортваюцца ў неазначаны час у будучыні, у Злучаных Штатах Амэрыкі. Амаль усе краіны сьвету ператварыліся ў сацыялістычныя "народныя рэспублікі", ЗША - адна з апошніх дэмакратычных і рынкавых краінаў, якая імкліва ідзе шляхам ператварэньня ў "народную рэспубліку". Эканоміка ў заняпадзе і трымаецца на апошніх рэнтабэльных

цитата
Дзяржава сядзіць на шыі гэтых людзей, але чым лепей яны спраўляюцца з сваёю працай і чым больш даюць гэтай краіне багацьцяў, тэхналёгіяў, рабочых месцаў - тым больш іх закідваюць камянямі і абвінавачваюць у “эгаізме”, “закабаленьні рабочага народу”

прадпрыемствах, якімі кіруюць таленавітыя і моцныя прадпрымальнікі. Адна з гэтых кампаній - чыгуначная Taggart Transcontinental. Яе кіраўніца Дэґні Таґґарт, галоўны герой кнігі, вымушаная змагацца за сваё дзела пад ціскам карумпаванай бюракратыі, якая па меры пагаршэньня эканамічнай сытуацыі і паглыбеньня тэхгалягічнага заняпаду ўводзіць ўсё болей абмежаваньняў прадпрымальніцкай ініцыятывы, і такім чынам толькі яшчэ болей пагаршае становішча.

  Айн Рэнд апісвае абсурдны сьвет, грамадзтва, дзе загана чалавека робіцца падставай для яго ўзнагароды, дзе ініцыятыва, розум і імкненьне да стваральнай працы караюцца абавязкам клапаціцца пра нахабнага няўдачніка больш, чым пра сябе. Гэтым сьветам кіруюць людзі, якія разважаюць пра духоўнасьць і адмову ад матар’яльнага, жывучы ў брудных бунгало замест калісьці квітнеючага гораду, разбуранага празь іхныя ўтапічныя "чалавекалюбівыя" праекты. Багатыя павінны карміць бедных, моцныя - слабых, пасьпяховыя - няўдачнікаў, таленавітыя - бяздарных, разумныя - дурняў. За салодкімі прамовамі пра "грамадзкія інтарэсы" і "міласэрнасьць" хаваюцца амаральныя і заганныя крывадушнікі і карупцыянэры. Грамадзкае жыцьцё ў такіх умовах у выніку пачынае суправаджацца прымусам і гвалтам, якія падпітваюць самі сябе і камянём на шыі топяць краіну.

Гэтым парадкам супрацьстаяць людзі, на якіх трымаецца дабрабыт гэтага сьвету, атлянты, на чыіх плячах ён ляжыць - прадпрымальніцкая эліта. Дзяржава сядзіць на шыі гэтых людзей, але чым лепей яны спраўляюцца з сваёю працай і чым больш даюць гэтай краіне багацьцяў, тэхналёгіяў, рабочых месцаў - тым больш іх закідваюць камянямі і абвінавачваюць у “эгаізме”, “закабаленьні рабочага народу”. І вось, яны адзін за адным зьнікаюць, зыходзяць з гэтага грамадзтва, пакідаючы яго ў рукі тых, хто ўвесь час так палымяна праклінае іх. Калі рабочыя маюць права на забастоўку, такое ж права бяруць сабе і бізнэсоўцы – і робіцца відавочна, хто зьяўляецца ключавым элемэнтам у эканоміцы і стварэньні дабрабыту. Рабочая сіла ня можа нічога стварыць бяз розуму і прадпрымальніцкага таленту, яна - ня больш, чым інструмэнт у ягоных руках.

Здаецца, што намаляваны Айн Рэнд сьвет гратэскны і гіпэрбалізаваны, але варта ледзьве адарвацца ад чытаньня раману, азірнуцца навокал і прачытаць навіны, каб убачыць менавіта яго: той сьвет, у якім жывем мы. Характары прадажных палітыкаў-папулістаў, “лідараў грамадзкай думкі” і “філязофаў”, для якіх у сьвеце "няма нічога чорнага і белага", а ёсьць толькі брудна-шэрая беспрынцыповасьць - усё гэта адлюстравана ў кнізе да геніяльнасьці трапна, як нідзе інш. Пазытыўныя пэрсанажы – моцныя, мужныя, сумленныя мужчыны і жанчыны. Ім, праўда, трохі бракуе “чалавечых” рысаў, пэўнай жывасьці і чалавечых слабасьцяў. Але то, мабыць, таму, што Айн Рэнд – у першую чаргу выбітная эсэістка, а ўжо потым пісьменніца.

Эканамічная сыстэма краіны павінна быць максымальна прадуктыўнай, а значыць рацыянальнай, а значыць максымальна лібэральнай, іншага ня дадзена. Яна не павінна ставіць клопат пра слабых вышэй за прадстаўленьне магчымасьці паклапаціцца пра сябе самастойна тым, хто да гэтага здольны.

цитата
Як толькі на ўзроўні грамадзтва пачынаюць займацца эстэтызмам і “Вялікімі мэтамі”, дзеля якіх нібыта можна ахвяраваць інтарэсамі асобы, пачынаецца дарога ў каменны век

Тое ж самае тычыцца палітыкі і грамадзкага ладу, прычым нават у большай ступені. Як толькі на ўзроўні грамадзтва пачынаюць займацца эстэтызмам і “Вялікімі мэтамі”, дзеля якіх нібыта можна ахвяраваць інтарэсамі асобы, пачынаецца дарога ў каменны век. І гэта незалежна ад таго, ці зьяўляюцца гэтыя рэчы камуфляжам для злачынных намераў альбо прадуктам наіўнасьці. Фашызм, тэакратыя, сацыялізм, манархія, "сувэрэнная дэмакратыя" - усе рэжымы, якія легітымуюць сябе любым спосабам, акрамя халоднай і нэўтральнай дэмакратычнай працэдуры, ці якія пачынаюць папулісцкія казкі пра "кожнаму па патрэбе" і ставяць інтарэсы абстрактнай супольнасьці вышэй, чым інтарэсы канкрэтнага індывідума - несправядлівыя, нерацыянальныя, а таму неэфэктыўныя, а таму няправільныя.

Сыстэма вартасьцяў, дзе людзі не саромеюцца дзейнічаць дзеля дасягненьня ўласнага дабрабыту і ўласнага задавальненьня, а не прымушаюцца да альтруізму - як ні дзіўна, але ёсьць найлепшая падстава для шчырага сяброўства і любові, бо ў такім выпадку стасункі грунтуюцца не на добрачыннасьці і паразытызме, а на ўзаемнай карыснасьці і павазе. Тым болей, што любоў да вартых тае любові людзей - гэта натуральная частка любові чалавека да самога сябе.

Пра ўсё гэта піша Айн Рэнд у сваім рамане.

Рацыянальнасць - адзіны крытэр у вызначэньні грамадзкага ладу. Любыя празьмернасьці, любыя залішнасьці - празьмерныя самі па сабе. Дэталёвае, красамоўнае апісаньне шляху разьвіцьця грамадзтва, якое адхіляецца ад прынцыпу справядлівасьці і рацыянальнасьці - гэта самае галоўнае, што робіць "Атлант расправіў плечы" творам, абавязковым да прачытаньня адукаваным чалавекам.
 
 
Зладаваць кнігу (на расейскай мове)
 
Урыўкі з “Атлянт расправіў плечы” на нашым сайце, па-беларуску:

Пра грошы

“Ад кожнага – па здольнасьцях, кожнаму – па патрэбе”
 
 

Алесь Чайчыц

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org