Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145)
query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: SELECT data, created, headers, expire FROM cache_filter WHERE cid = &#039;3:701494ddccf57d8083565fadda318372&#039;</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4817', '', '38.103.63.59', 1228352745) in
/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line
172
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145)
query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Access denied for user: &#039;d3wayorgby@localhost&#039; to database &#039;outd3wayorg_by&#039;\nquery: LOCK TABLES cache_filter WRITE</em> в <em>/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc</em> на строке <em>172</em>.', 2, '', 'http://bielarus.3dway.org/node/4817', '', '38.103.63.59', 1228352745) in
/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line
172
Warning: Can't open file: 'watchdog.MYI'. (errno: 145)
query: INSERT INTO watchdog (uid, type, message, severity, link, location, referer, hostname, timestamp) VALUES (0, 'php', '<em>Can&#039;t open file: &#039;cache_filter.MYI&#039;. (errno: 145)\nquery: UPDATE cache_filter SET data = &#039;&lt;p&gt;Шэраг маладзёвых арганізацый не падзяляе рашэнне аргкамітэту Еўрапейскага маршу, які вырашыў правесці акцыю па прапанаваным уладамі маршруце &amp;ndash; ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор.&lt;br /&gt;\\nПершапачаткова арганізатары маршу меркавалі пачаць шэсце на Кастрычніцкай плошчы, а мітынг правесці ля Нацыянальнай бібліятэкі. Але гэтыя пла in
/var/www/3dway.org/bielarus3dwayorg/public_html/includes/database.mysql.inc on line
172
ЧАСТКА МОЛАДЗІ НЕ ПОЙДЗЕ НА БАНГАЛОР
10/11/2007 - 20:20 / Радыё РацыяШэраг маладзёвых арганізацый не падзяляе рашэнне аргкамітэту Еўрапейскага маршу, які вырашыў правесці акцыю па прапанаваным уладамі маршруце – ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор.
Першапачаткова арганізатары маршу меркавалі пачаць шэсце на Кастрычніцкай плошчы, а мітынг правесці ля Нацыянальнай бібліятэкі. Але гэтыя планы ўлады змянілі. Дарослыя палітыкі з гэтым пагадзіліся. Матывіроўка: на Еўрапейскі марш прыедуць еўрапейскія дэпутаты і чыноўнікі, а мы не хочам прымушаць іх браць удзел у несанкцыянаванай акцыі. Аднак моладзь, якой па законах прыроды належыць быць максімалістычнай, успрыняла рашэнне сваіх дарослых калег як слабасць. З гэтай нагоды актывісты маладзёвых арганізацый “Ініцыятыва”, “Трэці Шлях”, “Вока”, “Погляд” ды “Паветра.net” распаўсюдзілі адмысловую заяву. Вось што пра яе змест Рацыі распавёў актывіст Андрэй, які не захацеў называць сваё прозвішча.
- Аргкамітэт Еўрапейскага маршу праявіў трусасць і канфармізм, калі пагадзіўся правесці акцыю па прапанаваным уладамі маршруце. Гэта фактычная здрада інтарэсам тых людзей, якія гэты аргкамітэт прадстаўляў.
Плошчу Бангалор маладыя актывісты называюць месцам ганьбы дэмакратычных сіл Беларусі. Таму ісці туды яны адмаўляюцца. Замест гэтага прадстаўнікі гэтых маладзёвых арганізацый заклікаюць усіх, нягледзячы на забарону ўладаў, сабрацца на Кастрычніцкай плошчы ды ўсё ж пайсці да Нацыянальнай бібліятэкі, а не на плошчу Бангалор. Актывіст маладзёвага руху “Ініцыятыва” Аляксей Бондар кажа, што ён і яго паплечнікі разумеюць адказнасць за такое рашэнне, а таксама ведаюць, якія наступствы яно можа выклікаць.
- Нават калі матыль з паветра падае, то гэта можа нейкія наступствы выклікаць. Мы гатовы і ўсё разумеем. Пазіцыя арганізатараў і аргкамітэту марша бязвольная, труслівая і заангажаваная.
Прадстаўнікі маладзёвых арганізацый кажуць, што яны не могуць паверыць, што аргкамітэт Еўрапейскага маршу пагадзіўся на змену маршруту менавіта з тых прычынаў, якія былі афіцыйна патлумачаны. Маладыя дэмакраты тлумачаць такія дзеянні дарослых калег па-свойму. Аляксей Бондар мяркуе, што гэта “гэта трусасць і нежаданне падстаўляць сябе”. “Можна называць прычыну, што амбасадары могуць выступаць толькі ў дазволеным месцы, можна казаць, што да нас прыедуць госці з Еўропы. А насамрэч нам два месяцы тлумілі розум тым, што аргкамітэт вядзе дыялог з уладай. Цяпер мы ўбачылі, які гэта дыялог. Яны проста пагадзіліся на дыялог з уладай”, - лічыць Андрэй.
У размове з Рацыяй маладзёвыя актывісты сказалі, што яны вельмі расчараваныя пазіцыяй Аляксандра Мілінкевіча па пытанні змены маршруту Еўрапейскага маршу. Паўгады таму, перад правядзеннем Чарнобыльскага шляху, Мілінкевіч адмовіўся ісці на плошчу Бангалор. Якая ж цяпер пазіцыя палітыка адносна гэтага пытання? Пра гэта Рацыя пацікавілася ў самога Аляксандра Мілінкевіча.
- Я вельмі не хачу хадзіць на Бангалор, лічу, што гэта нават на мяжы немаральнасці. Вельмі важна захоўваць заваяваныя пазіцыі. А яны былі заваяваныя на плошчы Каліноўскага.
Аднак 14 кастрычніка Аляксандар Мілінкевіч усё ж пойдзе на плошчу Бангалор, каб узяць удзел у мітынгу. Вось як ён сам аргументуе сваё рашэнне.
- Я хачу, каб гэты марш быў абавязкова мірны, бо гэта ёсць дэманстрацыя Еўропе таго, што мы не радыкальныя. Толькі на Бангалоры могуць выступіць прадстаўнікі Еўрасаюзу, якіх мы так шчыра запрашалі. Я разумею, як многім людзям не хочацца скончваць свой шлях на плошчы Бангалор. Але калі ўсё ўзважыць, то я лічу, што гэта можна зрабіць і ад гэтага Еўрапейская ідэя не страціць.
Падобныя разыходжанні паміж маладзёвымі актывістамі і сталымі палітыкамі ў Беларусі назіраюцца часта. Прычына іх, відавочна, крыецца не ў розным бачанні будучыні Беларусі, а ў метадах яе будаўніцтва. Маладыя ды энергічныя хочуць хуткіх і кардынальных зменаў, дзеля якіх патрабуецца пастаяннае дзеянне. Сталыя ды мудрыя шукаюць іншых шляхоў. І пераможцаў у такіх спрэчках, натуральна, не бывае.
Даслаць камэнтар