Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Дайце мне добрую палітыку, і я дам вам добрыя фінансы
А. Турґо
Раім наведаць:
Навукова-дасьледчы цэнтар Мізэса
Беларускі экспэртны цэнтар
Інстытут Катона
Амэрыканскі лібэртарны think-tank
Cato.ru
Расейскамоўны праект Інстытута Катона
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Верасень 2008
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          
The image verification code you entered is incorrect.

Ліквідавана партыя жанчын «Надзея»

10/11/2007 - 20:32 / Наша Ніва

У чацьвер вечарам судзьдзя Вярхоўнага суду Ігар Мільто прыняў рашэньне аб ліквідацыі партыі жанчын «Надзея». На такім рашэньні і настойвала Міністэрства юстыцыі ў сваім пазове.
Працэс па ліквідацыі партыі «Надзеі» пачаўся 9 кастрычніка. Амаль адразу старшыня партыі Алена Яськова выступіла з сустрэчным пазовам да Мін’юсту — аб забесьпячэньні дзяржаўных гарантыяў у дзейнасьці партыяў. Пазоў быў падтрыманы нават пракурорам Давыдоўскім, але судзьдзя вырашыў яго адхіліць.
Міністэрства юстыцыі на судзе прадстаўляў Аляксандар Харытон. Ён спрычыніўся да прыпыненьня дзейнасьці ПКБ. Сп. Харытон адразу выклаў пазыцыю міністэрства: «у сувязі са шматлікімі парушэньнямі закону аб партыях, і нежаданьнем іх выпраўляць «Надзея» мусіць быць ліквідаваная».
У прэтэнзіі да «Надзеі» ставілася тое, што на працягу доўгага тэрміну партыя дзейнічала фактычна безь юрыдычнага адрасу. Паводле праверкі, якую Мін’юст правёў сёлета ў жніўні, было высьветлена, што па афіцыйным адрасе партыі на вуліцы Казінца,21, корпус 3 знаходзіцца ня офіс палітычнай структуры, а Міжнародны інстытут працы і сацыяльных адносін. Выклікалі прэтэнзіі і рэгіянальныя структуры «жанчын». На дадзены момант на ўліку ў Міністэрстве юстыцыі стаіць зарэгістраванымі толькі 14 з 72 рэгіянальных суполак.
Сп.Харытон паведаміў, што партыя нерэгулярна падае ў Міністэрства юстыцыі дадзеныя аб колькасным складзе, ня ў час адбываюцца зьезды, не выдаюцца членскія білеты, а таксама тое, што «Надзея» праводзіла сваю дзейнасьць за межамі Беларусі. Меўся на ўвазе зьезд «Саюзу левых партый», які прайшоў летась у сьнежні ў Чарнігаве (Украіна). За той зьезд «Надзея» атрымала папярэджаньне ад 1 лютага 2007г.
У матэрыялах справы таксама фігуравала папярэджаньне 11 лютага 2005г., за тое, што ў партыі недастатковая колькасьць рэгіянальных структур. На думку сп.Харытона, усяго гэтага было дастаткова, каб ліквідаваць «Надзею». Разам з тым, апошнюю перарэгістрацыю партыя «Надзея» прайшла зусім нядаўна — летам 2007 г.
Судзьдзя Ігар Мільто ў прысудзе цалкам задаволіў пазоў Мін’юста. Такім чынам, дзейнасьць партыі жанчын «Надзея» ліквідаваная адразу пасьля агалошваньня прысуду. Рашэньне канчатковае і абскарджаньню не падлягае.
Старшыня «Надзеі» Алена Яськова назвала прысуд несправядлівым:
 
«Справа мела відавочную палітычную афарбоўку. Дзяржава як заўсёды паступіла ў звыклай для сябе ролі. Я лічу, што ліквідацыя партыі цалкам не абгрунтаваная. Нам проста не давалі магчымасьць законна дзейнічаць. Нават за апошні год мы неаднаразова сутыкаліся з адмовамі ў прадстаўленьні памяшканьняў для юрыдычных адрасоў. Зрэшты, чакаць іншага выраку папросту не выпадала», — лічыць А.Яськова.
На абвяшчэньне прысуду не прыйшло ніводнага палітыка ці грамадзкага дзеяча. Толькі журналісты.
Нагадаем, што 2 жніўня Вярхоўны суд на шэсьць месяцаў прыпыніў дзейнасьць ПКБ, а 29 жніўня была ліквідаваная экалягічная партыя зялёных «БЭЗ».
Чыя чарга наступная?

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org