Третий путь
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
by rudeeng Простае дзеяньне:
цытата:
Дайце мне добрую палітыку, і я дам вам добрыя фінансы
А. Турґо
Сайты "Трэцяга Шляху":
Мэдыятэка ТШ
Сховішча відэаматэрыялаў
"Третий путь"
асноўны сайт ТШ: навіны, аналітыка, публіцыстыка, актуальнасьці
The Third Way
Ангельскамоўны сайт ТШ
сувязь з намі:
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
       кантакт       
апытаньне
« Верасень 2008
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          
The image verification code you entered is incorrect.

Лявон Баршчэўскі – новы лідэр Партыі БНФ

12/10/2007 - 12:42 / Хартыя 97

Партыю БНФ узначаліў Лявон Баршчэўскі – вядомы грамадскі дзяяч, выбітны перакладчык, былы намеснік старшыні Партыі БНФ, які выконваў абавязкі старшыні партыі пасля ад’езду з краіны Зянона Пазняка. Кандыдатуру Баршчэўскага падтрымалі два іншых кандыдата ў лідэры партыі Вінцук Вячорка і Алесь Міхалевіч, якія па вініках двух тураў выбараў так і не здолелі атрымаць неабходнай для перамогі колькасці галасоў. Яны знялі свае кандыдатуры, і сёння на з’ездзе ўжо ў трэці раз прайшло галасаванне. За Баршчэўскага прагаласавалі 211 з 242 дэлегатаў з’езда.
Новый старшыня партыі прапанаваў у свае намеснікі Вінцука Вячорку, Віктара Івашкевіча, Сяргея Мальчыка, Аляксея Янукевіча і Уладзімера Лабковіча.
Па выніках галасавання намеснікамі лідэра партыі сталі Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Алесь Міхалевіч, Юрась Губарэвіч і Аляксей Янукевіч.
Нагадаем, што ў другім туры выбараў на з’ездзе Партыі БНФ лідэр партыі Вінцук Вячорка атрымаў 118 галасоў. Яго намеснік Алесь Міхалевіч – 110 галасоў. Агулам у з'ездзе ўдзельнічалі 242 дэлегата. Паводле статута, каб старшыня партыі лічыўся абраным, трэба, каб за яго прагаласавала 50% дэлегатаў +1 голас. Такім чынам, Вінцуку Вячорку не хапіла літаральна 4 галасоў.
Лявон Баршчэўскі
Нарадзіўся 4 сакавіка 1958 г. у Полацку.
1975 г. – паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут замежных моваў на спэцыяльнасць нямецкая і ангельская мовы. Працаваў выкладчыкам нямецкай і ангельскай моваў у роднай школе №10 Полацку, потым у Наваполацкім політэхнічным інстытуце, паведамляе "Радыё Свабода".
1987 г. – скончыў асьпірантуру пры Менскім пэдінстытуце замежных моваў.
Кандыдат філялягічных навук.
1990-1995 гг. – Дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня. Быў сябрам камісіі ў справах адукацыі, культуры і захаваньня гістарычнай спадчыны, а таксама сябрам Камісіі ў міжнародных справах і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці.
1995 г. – намесьнік старшыні Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”.
1996-1999 гг. – выканальнік абавязкаў старшыні.
Ад 1999 г. – дарадца старшыні Партыі БНФ.
Заснавальнік і намесьнік дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэя, які зараз працуе ў падпольлі. БГЛ зачынілі ў 2003.
У 1985 годзе Лявон Баршчэўскі разам з Сяргеем Шупам стварыў у Менску клюб маладых перакладчыкаў “Бабілён”.
Перакладаў Эсхіла, Пятрарку, Кафку, Брэхта, Ленаў, Бёля.
Перакладае са старажытнагрэцкай, лацінскай, нямецкай, ангельскай, францускай, польскай, гішпшанскай.
Паводле ўласнага прызнаньня, паэзію перакладаў больш як з трыццаці моваў, а прозу — больш як зь дзесяці. Бегла размаўляе на сямі мовах.
Баршчэўскі – Рэдактар сэрыі “Biblioteka bialoruska”, якая пачала выходзіць у 2006 годзе ва Ўроцлаве ў Калегіюме Ўсходняй Эўропы. У сэрыі ўжо пабачылі сьвет кнігі: “Калі рукаюцца душы” Васіля Быкава й Рыгора Барадуліна, дзьвюхмоўная кніга Андрэя Хадановіча “Сьвята Новага году", Уладзімера Арлова “Каханак Яе Вялікасьці”.
Адзін з апошніх перакладаў Баршчэўскага - манаграфія нямецкага дасьледніка Бернгард К'яры, якая мае назву "Штодзённасць за лініяй фронту: Акупацыя, калябарацыя і супраціў у Беларусі (1941-1944 г.)".

Даслаць камэнтар

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Разрешенные теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Переносы строк и параграфов формируются автоматически.

Больше информации об опциях форматирования

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Please type in the letters/numbers that are shown in the image above. Введите код подтверждения с картинки
ГалоўнаяНавіныПублікацыіДумкарэйБібліятэка пра нас
2004-2008 © «Трэці шлях». Пры поўным ці частковым выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на «Трэці шлях» абавязковая.
Зьвязацца з намі можна праз e-mail: judi@3dway.org