|
|
|
|
цытата: |
|
|
 |
Вы выйгралі выбары, а я - падлік галасоў |
 |
| Анастасіё Самоса-малодшы, прэзыдэнт Нікараґуа |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Выбраныя публікацыі: |
|
|
 |
Пра Свабоду |
| няма разьвіцьця без Свабоды
|
 |
Годнасьць |
|
тое, што лучыць прагу Свабоды з усьведамленьнем Адказнасьці за яе
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
сувязь з намі: |
|
|
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
« Верасень 2008
| 1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
| 8 |
9 |
10 |
11 |
12 |
13 |
14 |
| 15 |
16 |
17 |
18 |
19 |
20 |
21 |
| 22 |
23 |
24 |
25 |
26 |
27 |
28 |
| 29 |
30 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Атлянт расправіў плечы 06/28/2007 - 00:10"Атлянт расправіў плечы" (“Atlas Shrugged”) - знакаміты раман амэрыканскай філязоўкі Айн Рэнд, бадай што адна зь першых кнігаў у жанры бізнэс-раману, а таксама першы мастацкі твор у бібліятэцы “Трэцяга Шляху”. Раман выйшаў у 1957 годзе і прызнаны адным з найлепшых і найважнейшых літаратурных твораў XX стагодзьдзя. Эканамічная сыстэма краіны павінна быць максымальна прадуктыўнай, а значыць рацыянальнай, а значыць максымальна лібэральнай, іншага ня дадзена. Яна не павінна ставіць клопат пра слабых вышэй за прадстаўленьне магчымасьці паклапаціцца пра сябе самастойна тым, хто да гэтага здольны. Тое ж самае тычыцца палітыкі і грамадзкага ладу, прычым нават у большай ступені. Як толькі на ўзроўні грамадзтва пачынаюць займацца эстэтызмам і “Вялікімі мэтамі”, дзеля якіх нібыта можна ахвяраваць інтарэсамі асобы, пачынаецца дарога ў каменны век. І гэта незалежна ад таго, ці зьяўляюцца гэтыя рэчы камуфляжам для злачынных намераў альбо прадуктам наіўнасьці. Пра ўсё гэта піша Айн Рэнд у сваім рамане. камэнтараў: 0
|
"Ад кожнага - па здольнасьцях, кожнаму - па патрэбе" 06/13/2007 - 01:21- На заводзе, дзе я прапрацаваў дваццаць гадоў, нешта здарылася. Усё пачалося, калі памёр стары гаспадар і справы прынялі яго спадчыньнікі. Іх было трое, двое сыноў і адна дачка. Яны распрацавалі новы плян кіраваньня заводам. Яны прапанавалі, каб мы прагаласавалі за яго, і мы амаль адзінагалосна прагаласавалі "за". Мы ня ведалі, што гэта за плян, і думалі, што ён добры. Не, не зусім так. Мы думалі, што павінны лічыць яго добрым. Плян прадугледжваў, што кожны будзе працаваць па сваіх здольнасьцях, а яго праца будзе аплочвацца па ягоных запатрабаваньнях. Мы... У чым справа, мэм? Чаму вы так глядзіце на мяне? (Урывак з кнігі Айн Рэнд "Атлянт расправіў плечы".) камэнтараў: 0
|
Пра грошы (урывак з кнігі Айн Рэнд "Атлянт расправіў плечы") 03/15/2007 - 00:32 / Айн РэндУ той момант, калі вы прымаеце грошы ў якасьці аплаты за сваю працу, вы робіце гэта з умоваю, што зможаце абмяняць іх на вынікі працы іншых людзей. Каштоўнасьць грошам надаюць не жабракі і не бандыты. Цэлы акіян сьлёзаў і ўся зброя ў сьвеце ня змогуць ператварыць кавалкі паперы ў вашай кішэні ў хлеб, які неабходны вам, каб жыць. Але гэтыя кавалкі паперы, якія калісьці падмянілі паўнаважкае золата, - знак даверу, знак вашага права на частку жыцьця людзей, якія ўмеюць ствараць. Ваш партманэ - гэта сцьвярджэньне, што вакол вас у гэтым сьвеце ёсьць людзі, якія згодныя з гэтым маральным прынцыпам, таму што ён ляжыць у аснове грошай. камэнтараў: 3
|
Годнасьць 01/25/2007 - 17:14 / Алесь ЧайчыцУ адрозьненьне ад свайго расейскага адпаведніка "достоинство", беларуская шляхотная Годнасьць мае выразную этымалёгію і выразныя аднакаранёвыя словы і паняцьці. Годнасьць мае чалавек, годны да вялікай справы, прыдатны да вялікага ўчынку. Нягоднік - гэта той, хто ня мае годнасьці. камэнтараў: 0
|
Лібэралізм за дыджэйскім пультам 01/16/2007 - 01:12 / CATO.ru У лібэралы нідзе не запісваюць, не выдаюць пасьведчаньня і чалецкай карткі. Як жа становяцца лібэраламі сёньня? Хто яны, гэтыя змагары за індывідуальную свабоду і мінімальную дзяржаву? Для таго, каб знайсьці адказ, мы вырашылі зірнуць на лёсы трох цалкам непадобных людзей — Андрэя Іларыёнава, Кахі Бэндукідзэ і Антона Ньюмарка (больш вядомага як «Чугунный Скороход»). Рэдакцыйны артыкул расейскага лібэртарнага сайту CATO.ru камэнтараў: 0
|
Пра Свабоду 12/22/2006 - 00:22 / Баўтрамей ГорбачСвабода - гэта рабіць што хочаш і думаць што хочаш. Быць такім, якім (якой) ты ёсьць без таго, каб саромецца ці баяцца нечага ці некага. Свабода - гэта не адсутнасьць абмежаваньняў, а неабмежаванасьць магчымасьцяў. Неабмежаванасьць дарогаў абіраць, неабмежаванасьць мараў, неабмежаванасьць самавыразу і самарэалізацыі. камэнтараў: 1
|
|