|
|
|
|
цытата: |
|
|
 |
У дзяржаве сьледуе дакладна адрозьніваць арытмэтычную большасьць і большасьць палітычную |
 |
| А. Рывароль |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
сувязь з намі: |
|
|
Калі Вам цікава тое, што мы робім - пішэце нам. Будзем радыя.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
« Студзень 2009
| |
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
| 5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
| 12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
| 19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
| 26 |
27 |
28 |
29 |
30 |
31 |
|
|
|
|
|
|
|
Атлянт расправіў плечы 06/28/2007 - 00:10"Атлянт расправіў плечы" (“Atlas Shrugged”) - знакаміты раман амэрыканскай філязоўкі Айн Рэнд, бадай што адна зь першых кнігаў у жанры бізнэс-раману, а таксама першы мастацкі твор у бібліятэцы “Трэцяга Шляху”. Раман выйшаў у 1957 годзе і прызнаны адным з найлепшых і найважнейшых літаратурных твораў XX стагодзьдзя. Эканамічная сыстэма краіны павінна быць максымальна прадуктыўнай, а значыць рацыянальнай, а значыць максымальна лібэральнай, іншага ня дадзена. Яна не павінна ставіць клопат пра слабых вышэй за прадстаўленьне магчымасьці паклапаціцца пра сябе самастойна тым, хто да гэтага здольны. Тое ж самае тычыцца палітыкі і грамадзкага ладу, прычым нават у большай ступені. Як толькі на ўзроўні грамадзтва пачынаюць займацца эстэтызмам і “Вялікімі мэтамі”, дзеля якіх нібыта можна ахвяраваць інтарэсамі асобы, пачынаецца дарога ў каменны век. І гэта незалежна ад таго, ці зьяўляюцца гэтыя рэчы камуфляжам для злачынных намераў альбо прадуктам наіўнасьці. Пра ўсё гэта піша Айн Рэнд у сваім рамане. камэнтараў: 0
|
"Ад кожнага - па здольнасьцях, кожнаму - па патрэбе" 06/13/2007 - 01:21- На заводзе, дзе я прапрацаваў дваццаць гадоў, нешта здарылася. Усё пачалося, калі памёр стары гаспадар і справы прынялі яго спадчыньнікі. Іх было трое, двое сыноў і адна дачка. Яны распрацавалі новы плян кіраваньня заводам. Яны прапанавалі, каб мы прагаласавалі за яго, і мы амаль адзінагалосна прагаласавалі "за". Мы ня ведалі, што гэта за плян, і думалі, што ён добры. Не, не зусім так. Мы думалі, што павінны лічыць яго добрым. Плян прадугледжваў, што кожны будзе працаваць па сваіх здольнасьцях, а яго праца будзе аплочвацца па ягоных запатрабаваньнях. Мы... У чым справа, мэм? Чаму вы так глядзіце на мяне? (Урывак з кнігі Айн Рэнд "Атлянт расправіў плечы".) камэнтараў: 0
|
Маніфэст новай беларускай эканамічнай мадэлі 05/19/2007 - 23:10Прадпрымальнік зацікаўлены ў тым, каб мець грошы, а пакупнікі зацікаўленыя ў тым, каб мець карысьць, якую прадпрымальнік можа ім даць. Умяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, як правіла, перашкаджае гэтым натуральным узаемаадносінам, падвышае цану тавараў, ад чаго зьмяншае магчымасьць попыту пакрыць прапанову, ад чаго церпяць усе бакі. "Абарона" эканамічна няздольных прадстаўнікоў насельніцтва ў выглядзе падачак, а не дапамогі ў прыстасаваньні да новых умоваў - гэта грубы і шкодны папулізм і загнаньне праблемы пад дыван. Праект Эканамічнае Канстытуцыі ў сваіх нормах зыходзіць менавіта зь яскрава лібэральных пазыцыяў: пазыцыяў абароны прыватнай уласнасьці і прыярытэтнасьці права чалавека на эканамічную дзейнасьць, накіраванасьці на спрыяньне рэалізацыі гэтых правоў.
камэнтараў: 0
|
Колькі забірае ў нас дзяржава, а колькі застаецца нам 05/19/2007 - 23:01 / Кроў (ЧпБ) паводле JKMАтрымоўваецца, агулам мы плоцім дзяржаве (а заносяць гэта ў зубах да розных фондаў, падатковых устаноў ігд, у ролі бясплатных зборшчыкаў, вытворцы й прадпрымальнікі) прыблізна 73% нашых даходаў. камэнтараў: 0
|
Міхалевіч кінуў выклік Вячорку 10/04/2007 - 11:11 / http://gazetaby.com20 снежня на з’ездзе Партыі БНФ будзе абраны яе лідэр на наступныя чатыры гады. Канкурэнцыю цяперашняму кіраўніку партыі Вінцуку Вячорку складзе ягоны намеснік Алесь Міхалевіч. У інтэрв’ю “Салідарнасці” ён расказаў, што новага можа прапанаваць партыі ў выпадку свайго абрання, якія недахопы бачыць у сённяшнім кіраўніцтве і калі зменіцца ўлада ў Беларусі. — Дык хто ж такі Алесь Міхалевіч? камэнтараў: 0
|
Чалавек для сябе 05/20/2007 - 00:01 / Кроў (ЧпБ), паводле JKM (c)Сядзіш у хаце, у мягкіх тапках, пераглядаеш часопіс пра рыбалку. Гэта твае хоббі, палову жыцьця ахвяруеш рыбам і рыбалцы. Але калі цябе спытаюць: “Кім Вы ёсьць?” – напэўна адкажаш: “Інжынэр”, “Настаўнік”, “Праграміст”. Не адкажаш: “Рыбалоў”. Чаму? Таму што ты... Homo Faber. Чалавек Працы. Для нармальнага чалавека, для Homo Ludens, істотай жыцьця зьяўляюцца падарожжы, сям’я, карасі ды карпы, паштовыя маркі, фільмы, спорт, калекцыя гадзіньнікаў – іншымі словамі тое, на што ён ахвяруе свой час і грошы. А праца - гэта толькі сродак да здабываньня грошаў, якія ты прызначаеш на рэалізацыю сваіх мараў. камэнтараў: 0
|
Перамога Сцыллы над Харыбдай 05/06/2007 - 19:37 / Алесь ЧайчыцНяма той палітычнай перамогі, якую нам адзначаць у дзень 9 траўня. Фактычна гэта была перамога аднаго лютага ворага Беларусі над іншым абсалютна такім жа, вызваленьне ад нямецка-нацысцкіх акупантаў - бальшавісцкімі. Парадаксальным і сымбалічным чынам Беларусь сталася адзінаю краінай з тых, што прынята лічыць "пераможцамі", якая пацярпела тэрытарыяльныя страты ў выніку вайны. Палітычна Беларусь прайграла, як прайграла б яна і пры перамозе Гітлера: яна проста ня мела шанцу на перамогу ў вайне, дзе яе ворагі былі па абодва бакі фронту. камэнтараў: 0
|
Да слова "народ" 04/11/2007 - 01:22 / Леў РубінштэйнСлова "народ" - слова вельмі зручнае для ўсялякіх прапагандысцкіх патрэбаў. Слова гучнае, слова ёмістае, слова міталягічна насычанае. Яно мае толькі адзін недахоп - ніхто ня можа толкам растлумачыць, што гэтае слова значыць. Зрэшты, чаму недахоп? Хутчэй - перавага, калі ўлічыць, што прапагандысцкаму дыскурсу надта шкодзяць словы, сэмантычна забясьпечаныя. камэнтараў: 0
|
Эканамічная канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (IIІ) 04/04/2007 - 00:03 / Навукова-дасьледчы цэнтар МізэсаТрэцяя, апошняя частка праекту Эканамічнай Канстытуцыі Беларусі. Функцыі і паўнамоцтвы дзяржавы у эканоміцы, Функцыянаваньне інфраструктурных і сеткавых кампаній, Рынак зямлі, Прыватызацыя, Парадак унясеньня зьменаў у эканамічную канстытуцыю, Заключныя і пераходныя палажэньні. Запрашаем да абмеркаваньня! камэнтараў: 0
|
Эканамічная канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (II) 03/21/2007 - 00:36 / Навукова-дасьледчы цэнтар Мізэса"Трэці Шлях" працягвае публікацыю беларускага перакладу праекта Эканамічнай Канстытуцыі Беларусі, распрацаванай Навукова-дасьледчым цэнтрам Мізэса. У гэтай частцы частцы - Функцыі і паўнамоцтвы дзяржавы ў эканоміцы: Агульныя палажэньні; Манэтарная палітыка; Фіскальная палітыка, Сацыяльная палітыка камэнтараў: 0
|
|